Вядоўца БТ Крывашэеў працягвае застрашваць Віталя Рымашэўскага судамі

02.11.2019, 08:24  |  Навіны » Палітыка

Вядоўца БТ Крывашэеў працягвае застрашваць Віталя Рымашэўскага судамі

 

Вядоўца тэледэбатаў на тэлеканале “Беларусь 3” Андрэй Крывашэеў працягвае нават у сацыяльных сетках застрашваць сустаршыню БХД Віталя Рымашэўскага, які выступаў на дэбатах у якасці даверанай асобы кандыдата Надзеі Гацак, магчымымі судамі за заяву пра фальсіфікацыю выбараў у краіне.

Паводле яго, усе настаўнікі разам мусілі б выставіць судовы рахунак прынамсі ў 1 рубль нібыта за абарону гонару.

Разам з тым Віталь Рымашэўскі падкрэсліў, што пра фальсіфікацыю выбараў у Беларусі раней заяўляў сам кіраўнік Беларусі.

“Вы, улады, пастаянна прайграяеце. Як ужо прайгралі гэтую парламенцкую кампанію яшчэ да яе завяршэння - брутальным здыманнем Юрыя Губарэвіча, Ірыны Халіп, Ганны Канапацкай, Алены Анісім. Феерычныя пазовы або крымінальны пераслед - гэта як раз у духу гэтай лузерскай стратэгіі. Вы пастаянна прайграяце. Не таму што апазіцыя такая добрая, а таму што вы так бяздарна дрэнныя. Хоць, магчыма, у вас складаецца ілюзія, што вы выйграяце. Таму наша краіна жыве ўсё горш і горш. Уладу сёння ўжо практычна ніхто не падтрымлівае”, - заявіў сустаршыня БХД.

Навіны па тэме