Змітра Казакевіча знялі з выбараў (відэа)
Кандыдата ў дэпутаты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Змітра Казакевіча, які быў 3 лістапада затрыманы і збіты ў Курапатах, знялі з выбараў.
Менская Свіслацкая камісія 5 лістапада адзінагалосна прагаласавала за яго зняцце.
“Больш я не кандыдат”, – адзначыў актывіст. Паводле яго, зняццё было абсалютна спрагназаваным рашэннем.