Галіна Каржанеўская. Пра букет і кажаноў

27 красавіка 2020 12:51  |  Грамадства

Галіна Каржанеўская. Пра букет і кажаноў

 

Вы, мабыць, заўважылі, што ў ТВ-навінах паведамляюць лічбу смерцяў з абавязковым упамінаннем хранічных хвароб. Як быццам выгароджваюць пошасць, што як верхавы пажар распаўсюджваецца па свеце. А давайце ўявім, што каронавірус выклікалі ў суд…

 

                              Пра букет і кажаноў

                                        Гумарэска

 

          Высокі суд! Я не магу паняць, чаго народ на мяне ўз’еўшыся. Ціпа такі я і сякі, урэдны і заразны. Што заразны – атрыцаць не буду. Дык і простая кароста любіць распрастраніцца.

На самам дзеле не такі я ўжо апасны, як некаторым кажацца. Некаторыя,  падхваціўшы, пашвэндаюцца, пашвэндаюцца, паўгорада  заразяць і дальшэ жывуць прыпяваючы. А што некаторым не пяецца і дажа не дыхаецца, то гэта, звіняюсь, не мая віна.

Высокі суд! Аказваецца, не ўсе ў нас смотрат целівізар. Там цёці красівыя  ўсім даходчыва аб’ясняюць, што я ні пры чом, што вінаваты какой-та “букет”. Ціпа з цвятамі. З якімі – не гавораць. І вот з-за гэтага непанятнага букета некаторыя дахадзягі бытта канькі і адкідваюць. Ну, з тых, што з паліклінік не вылазяць. А мо тыя, што злеглі ўжо? Я ж не ведаю. І думаю сабе: а можа той іхні букет – гэта абычны банны венік? Дык хто ж у лазню ўміраюшчых пускае?!

Некаторыя сільна падазрыцельныя ламаюць галовы, адкуль я і якога роду-племені. І прыдумалі, што я ў кажаноў паявіўся. Полный брэд! Не такі я дурны, каб у кітайскіх кажанах жыць. Гэта выдумаў сатруднік аднаго інцярэснага інсцітута.  А ён не так мала зарабляе, каб летуноў есці. Ну не мог ён да іх снізайсці, я вам гаранцірую!

Карочэ: дзела яснае, што дзела цёмнае. Я ўжо і сам запутаўся, адкуль я і чаму мне некаторыя так сачуствуют. Бытта я ім сват ці кум. Ці мы разам на другой планеце где-та завяліся, і нас сюды гэны… як яго…мацярык прынёс. Прашу суд учэсць мае праўдзівыя аб’ясненні і на ізаляцыю ў цюрму не памяшчаць.

Галіна Каржанеўская

Болей навін