Кіраўнікам Еўразвязу распавялі пра ўмовы ўтрымання беларускіх палітвязняў

18.06.2020, 11:18  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Кіраўнікам Еўразвязу распавялі пра ўмовы ўтрымання беларускіх палітвязняў

 

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі і старшыня “Руху за свабоду” Юрый Губарэвіч 17 чэрвеня прынялі ўдзел у відэасустрэчы Еўрапейскай народнай партыі адносна стасункаў з краінамі Усходняга Партнёрства.

У сустрэчы таксама ўдзельнічалі старшыня ЕНП Дональд Туск, старшыня Еўракамісіі Урсулу фон дэр Ляен, прэзідэнт Кіпру Нікас Анастасіядэс, кіраўнікі ўрадаў Балгарыі Бойка Барысаў, Славеніі Янез Янша, Латвіі Крыш’яніш Карыньш, Нямеччыны Ангела Меркель, Харватыі Андрэй Пленкавіч, Ірладныі Леа Варадкар, лідары і прадстаўнікі партыяў Італіі, Люксембургу, Мальты, Чэхіі, Швецыі, Польшчы, Літвы, Аўстрыі, Румыніі, Францыі, Арменіі, Грузіі, Малдовы, Украіны.

Удзельнікі абмеркавалі развіццё Усходняга Партнёрства, стратэгію ў дачыненні Беларусі, у тым ліку сітуацыю з затрыманнямі і ўтрыманнем палітвязняў, што можна прыраўняць да катаванняў.

Адным з непасрэдных вынікаў сустрэчы сталі заявы старшыні ЕНП Дональда Туска.

Навіны па тэме