Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты заклікалі дэмакратычныя сілы прыярытэтам працы ў 2024 годзе прыняць супрацьдзеянне ізаляцыі беларускіх грамадзян ад Еўрапейскага Саюза і вызваленне палітвязняў.
8 лютага 2024г. прайшоў сход Беларускіх Хрысціянскіх Дэмакратаў.
Беларускія хрысціянскія дэмакраты падвялі вынікі працы за 2023 год і абмеркавалі стратэгію дзеянняў і прыярытэты працы на 2024 год.
*Пасяджэнне праводзілася ў змешаным фармаце онлайн і афлайн (прадстаўнікі з Беларусі змаглі прыняць удзел з дапамогай зуму). Усяго прынялі ўдзел больш за 50 прадстаўнікоў суполак хрысціянскай дэмакратыі з Беларусі, а таксама ў часовай эміграцыі.
Асноўныя вынікі сходу:
- Беларускія хрысціянскія дэмакраты заклікаюць краіны Еўрапейскага звязу не дапусціць ізаляцыі беларускага грамадства ад дэмакратычнага свету, а беларускія дэмакратычныя сілы – зрабіць найгалоўнейшымі прыярытэтамі працы на бліжэйшы час – недапушчэння ізаляцыі беларусаў ад дэмакратычных краін свету і вызваленне палітычных вязняў.
- Забяспечэнне свабоды перамяшчэння, магчымасці вучыцца, працаваць і весці бізнес у ЕЗ для беларускіх грамадзян – мусяць стаць прыярытэтам у працы беларускіх дэмакратычных сілаў. Гл./Поўны тэкст заявы
Адпаведныя звароты будуць накіраваныя да Святланы Ціханоўскай, АПК і Каардынацыйнай Рады - “Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты заяўляюць аб тым, што Рэжым Лукашэнкі мае намер ў 2024 годзе ліквідаваць усе рэлігійныя суполкі, якія адмаўляцца рэтрансляваць дзяржаўную прапаганду. Такім чынам, рэпрэсіі супраць хрысціянскай царквы ў Беларусі набываюць маштаб пераследу незалежнай хрысціянскай царквы ў СССР.
Менавіта дзеля гэтага 30 снежня 2023 года была падпісаная новая рэдакцыя Закона “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях”.
Хрысціянскія Дэмакраты заклікаюць Спыніць пераслед хрысіціян у Беларусі і заклікаюць лідараў дэмакратычных краін свету і хрысціянскія супольнасці па ўсім свеце да салідарнасці. Гл./Поўны тэкст заявы - Хрысціянскія Дэмакраты патрабуюць неадкладнага вызвалення Паўла Севярынца і ўсіх палітычных зняволеных і спынення рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.
Абмяркаваная праца па далейшай падтрымцы палітвязняў – зараз болей за 20 хрысціянскіх дэмакратаў знаходзяцца за кратамі.
Адзначана, што адзін з лідэраў беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец незаконна кінуты ў вязніцу ў 2020 годзе і з тых часоў рэжым не перастае пагаршаць турэмныя ўмовы для Паўла, каторыя можна зараз параўнаць з катаваннем. - Хрысціянскія дэмакраты заявілі аб сваім намеры прыняць удзел у выбарах у Каардынацыйную Раду, якія павінны прайсці ў бліжэйшыя месяцы. Сфармаваць выбарчы спіс даручана Дзянісу Садоўскаму. Разам з тым падкрэсліваецца, што ў адпаведнасці з папярэднім рашэннем аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, хрысціянскія дэмакраты могуць прымаць удзел у выбарах у КР асабіста, альбо фармуючы ўласныя выбарчыя спісы, пры гэтым не прадстаўляючыся Партыяй Беларуская Хрысціяская Дэмакратыя
- Таксама Хрысціянскія дэмакраты падтрымалі рух па Еўраінтэграцыі Беларусі.
- Прынятае рашэнне аб прызнанні нелегетымнымі і неправавымі выбары, каторыя рэжым лукашэнкі прызначыў на 25 лютага.
Прынята рашэнне аб падрыхтоўкі абноўленай праграмы і правядзення канференцыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі да канцы 2024 года.
8.02.2024.
Для зваротнай сувязі:
https://bchd.info/
+48 888 507 242 Адказны Сакратар БХД , Дзяніс Садоўскі