Супрацоўнкі міліцыі савецкага раёну Менску затрымалі трох актывістаў аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі: Валерыю Чарнаморцаву, Натальлю Васілевіч і Дзяніса Кобрусева
Падставай для затрыманьня стаў іхны ўдзел у завяршальнай акцыі ў рамках пяцідзённай кампаніі “Наш адказ на крызіс”. Маладыя людзі раздавалі на вуліцы насеньне морквы.
Цяпер затрыманыя знаходзяцца ва ўпраўленьні міліцыі Савецкага раёну Менску. На іх складаюць адміністрацыйныя пратаколы, абвінаваціўшы іх у парушэньні грамадзкага парадку.