Бабруйскія спецназаўцы на Плошчы выпадкова збілі 79 сваіх калегаў у цывільным
Міліцэйскі спецназ падчас акцыі апазіцыі ў Менску 19 снежня выпадкова збіў 79 перапранутых у цывільнае супрацоўнікаў МУС, паведамляе «Руская служба навінаў» са спасылкай на ўнутранае расследаванне ведамства.
Па словах крыніцы ў ведамстве, у МУС спрабуюць высветліць, чаму.
Байцы спецназа часткі ўнутраных войскаў, дастаўленыя на разгон мітынгу з Бабруйска, не былі папярэджаныя, што сярод пратэстоўцаў знаходзяцца іх менскія калегі, перапранутыя ў цывільнае.
На думку РСН, менавіта ў выніку гэтага 79 супрацоўнікаў МУС атрымалі розныя траўмы.