Кардынал Казімір Свёнтак ізноў у цяжкім стане: у яго чарговы пералом сцягна і паўторная аперацыя
На мінулым тыдні кардынал Казімір Свёнтэк перажыў паўторны пералом косткі сцягна і чарговую аперацыю. А 18 сакавіка ў Менскай архікатэдры падчас святой Імшы і Крыжовага шляху прайшла малітва аб здароўі кардынала Казіміра Свёнтка. Пра гэта паведаміў сайт catholic.by.
Ксёндз-кардынал Казімір Свёнтак, арцыбіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі на пенсіі, апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі 19 мая 2010 года зламаў шыйку левага сцягна. Найстарэйшаму іерарху каталіцкага касцёла Беларусі была праведзена аперацыя ў Менску. У верасні кардыналу была зробленая паўторная аперацыя ў Любліне. І да студзеня 2011 года ён знаходзіўся на рэабілітацыі ў Польшчы. І вось зараз ізноў кардынал Свёнтак у цяжкім стане.