Чарнобыльскі шлях-2011 пройзе пад лёзунгам “Абаронім беларусаў ад радыяцыі!”

08 красавіка 2011 00:20  |  Палітыка

У чацьвер, 7 красавіка, у Менску па адрасе Машэрава, 8 адбылося паседжаньне арганізацыйнага камітэту па правядзеньні ў гэтым годзе 26 красавіка Чарнобыльскага шляху. Удзел у паседжаньні ўзялі прадстаўнікі шматлікх дэмакратычных партый і арганізацый, сярод іх: Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, Партыі БНФ, Аб’яднанай дэмакратычнай партыі, Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет”, Беларускага руху, Маладога фронту і іншых.

 

У першыню ў паседжаньні аргкамітэту ўзялі ўдзел прадстаўнікі грамадзкіх экалягічных арганізацыяў – Беарускай антыядзернай кампаніі і “Экадом”у.

 

Падчас паседжаньню былі абмеркаваныя фармат правядзеньня акцыі 26 красавіка, арганізацыйныя пытаньні, пытаньні забесьпячэньня бясьпекі, лёзунгаў і патрабаваньняў. Таксама ўдзельнікі вырашылі наведаць тэрыторыі, пацярпелыя ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, правесьці прэс-канфэрэнцыі і круглы стол з удзелам экспэртаў па пытаньні наступстваў Чарнобыльскай трагедыі і намерах пабудаваць беларускую АЭС у Астраўцы. Апроч таго, дэмакратычныя актывісты абмеркавалі правядзеньне шэрагу іншых акцыяў, закліканых, сярод іншага, зьвярнуць увагу грамадзтва на Чарнобыльскую і Астравецкую праблемы.

 

“Асноўным вынікам сёньняшняга паседжаньня аргкамітэту Чарнобыльскага шляху я лічу тое, што аргкамітэт пашырыўся. У яго выйшлі шэраг экалагічных арганізацый, у тым ліку такая важная як “Экадом”. Таксама заплянаваны цэлы шраг мерапрыемстваў, ня толькі Чарнобыльскі шлях, але і круглы стол, і прагляд фільмаў па чарнобыьскай тэматыцы, і паездка ў рэгіёны лідараў палітычных партый і арганізацый, якія займаюцца правядзеньнем Чарнобыльскага шляху. Плянуецца, што створаны аргкамітэт працягне сваю працу і пасьля Чарнобыльскага шляху”, – адзначыў сустаршыня БХД Вітль Рымашэўскі.

 

“Галоўным лёзунгам гэтага Чарнобыльскага шляху стане “Абаронм беларусаў ад радыяцыі!”. Гэта вельмі важна. Мы павінны вылучаць палітычныя патрабаваньні, але не павінны забывацца і пра людзей, пра ліквідатараў Чаробыльскай трагедыі. Такім чынам ён працягне традыцыю Чарнобыльскага шляху 2010 году, калі мы вырашылі надаць яму напаўненьне Чарнобыльскае, а ня толькі палітычнае.”, – паведаміў Віталь Рымашэўскі.

Болей навін