9 траўня экскурсія ў Курапаты зь Міхасём Чарняўскім

07 мая 2011 13:39  |  Грамадства

На зямлі, дзе што ні крок, то Курапаты, 

Дзе маўчаньне і ману адчайна здзершы,

Для знаёмых «сорак першы — сорак пяты» 

Мы чытаем «трыдцаць сёмы — сорак першы». 

На зямлі, дзе што ні вёска, што ні хата, 

Што ні думка, што ні песня, што ні слова, 

«Трыдцаць сёмы» і праз рыску «сорак пяты», 

Што ні кветка, што ні колер, то — барвовы.

«Курапаты» С. Сокалаў-Воюш  

 

Сябры кампаніі “Пакаяньне” аргкамітэту БХД у панядзелак 9 траўня запрашаюць на экскурсію у Курапаты. Сустрэча ў 12:00 на прыпынку 53-га тралейбуса ля Катэдральнага сабору, што на Нямізе. Кантакты для даведак: 8 (029) 307-27-13. Удзел у экскурсіі возьме вядомы археолаг і грамадскі дзяяч Міхась Чарняўскі, які адным зь першых даведаўся пра Курапаты яшчэ ў 70-я гады мінулага стагодзьдзя. 

 

9 траўня ў Беларусі адзначаецца Дзень Перамогі. У гэты дзень узгадваюць тых, хто загінуў на франтах Другой Сусьветнай Вайны ды падчас нямецкай акупацыі, а таксама закатаваных у канцэнтрацыйных лагерах. Але ў Савецкім Саюзе, у тым ліку ў  Беларусі быў другі нябачны фронт – камуністычная рэпрэсіўная сістэма па зьнішчэньні ўласных грамадзянаў.

 

Згадайма, што Другая сусветная вайна пачалася ў 1939 годзе пасьля заключэньня пакта Молатава-Рыбентропа паміж нацысцкай Германіяй і СССР. Нацысцкі і бальшавіцкі рэжымы былі насамрэч братамі-блізьнятамі і шмат у чым вучыліся адзін у аднаго. Напрыклад, першы канцэнтрацыйны лагер у Менску стварылі зусім не фашысты, а бальшавікі – ў жніўні 1920 года. 

 

Сімвалам камуністычных рэпрэсіў у Беларусі зьяўляецца ўрочышча Курапаты пад Менскам, дзе ў перыяд з 1937 па 1941 растраляныя па розных ацэнках ад 30 да 250 тысячаў чалавек. У дзень перамогі над фашызмам прапануем узгадаць таксама і ахвяраў камунізму, які чакае свайго Нюрэнберга. 

 

Акрамя экскурсіі ў Курапатах у чацьвер 12 траўня будзе таксама паказаны “НКВД-Гестапа”. Пачатак у 18-30 па адрасе пр.Машэрава, 8.

Болей навін