Вызвалены зраніцы Павал Севярынец стаў сьведкаў у судзе над Віталём Рымашэўскім
Сёньня, 16 траўня працягваецца працэс над экс-кандыдатам у прэзыдэнты сустаршынём БХД Віталем Рымашэўскім, якога судзяць у судзе Фрунзенскага раёну г. Менску разам зь іншым былым кандыдатам у прэзідэнты Ўладзімерам Някляевым, а таксама маладафронтаўкай Настай Палажанкай і актывістамі кампаніі «Гавары праўду!» Аляксандрам Фядутам, Андрэем Дзьмітрыевым і Сяргеем Вазьняком. Сёньня ў судзе разглядаліся відэаматэрыялы. Напрыканцы дня сьведкам на судзе стаў вызвалены зраніцы сустаршыня БХД Павал Севярынец.
18.09 У судзе абвешчаны перапынак да 10 раніцы 17 траўня.
17.55 Допыт Севярынца скончаны. Абарона Някляева хадайнічае аб далучэньні да матэрыялаў справы звароту расейскіх актораў, у ліку якіх Канстанцін Райкін, Канстанцін Хабенскі. Ёсьць і зварот расейскіх літаратараў – Андрэй Бітаў, Сіманаў, Юна Морыц. Даслаў ліст і Яўген Еўтушэнка з ЗША, 22 беларускія дзеячы культуры, літаратуры і навукі. Яны патрабуюць спыненьня крымінальнай справы. Таксама адвакат Букштынаў просіць далучыць даведку аб стане здароўя Някляева. Яны патрабуюць спыненьня крымінальнай справы. Таксама адвакат Букштынаў просіць далучыць даведку аб стане здароўя Някляева. Пракурор супраць. Ліст Еўтушэнкі судзьдзя адхіліла далучаць да справы. Абарона агалошвае дакумэнты.
17.28 Севярынец у залі суду. Ён тлумачыць, што быў даверанай асобай і кіраўніком штаба Рымашэўскага. Кажа, што акцыя ад самага пачатку плянавалася як мірная. Заклікалі толькі на Кастрычніцкую плошчу, ісьці на плошчу Незалежнасьці не плянавалі. Людзей на Кастрычніцкую прыходзіла ўсё больш і больш, і на праезную частку перасунуліся таму, што людзі стаялі вельмі шчыльна і не зьмяшчаліся на свабоднай частцы плошчы. Абавязак супрацоўнікаў міліцыі і ДАІ – перш за ўсё захаваць бясьпеку. Калі столькі людзей сабралася, яны павінны былі перакрыць рух, як падчас масавых гуляньняў. Можна казаць, што гарадзкая ўлада нясе адказнасьць за той беспарадак, што быў 19 сьнежня. Ніводзін з кандыдатаў, ніхто з прысутных не дазваляў ніякіх заклікаў да беспарадкаў, яны зьвярталі ўвагу ўвесь час, што акцыя павінна быць мірнай. Наадварот, заклікалі не дапусьціць правакацыяў.
Вельмі перашкаджала музыка з дынамікаў. 19 сьнежня заклікаў міліцыі разысьціся ён ня чуў, магчыма, іх заглушала музыка. На жаль, міліцыя адсутнічала на плошчы, гукаўзмацняльнай апаратуры не было.
Судзьдзя пытаецца, ці ведаў Севярынец, што акцыя несанкцыянаваная, бо на плошчах акцыі ў Беларусі ніколі не дазваляюць. Але міліцыя пры вялікай колькасьці людзей заўсёды павінна несьці адказнасьць за бясьпеку людзей.
З Настай Палажанкай Севярынец знаёмы даўно, з года 2004-га. 19 сьнежня яны сустракаліся. Ішлі разам ад вакзалу. Асноўная тэма размовы –- свабода выключае гвалт, акцыя павінна быць мірнай і негвалтоўнай. Наста вельмі мяккі, выхаваны чалавек.
На Кастрычніцкую разам з Настай Севярынец ішоў па ходніках вуліц Кірава, Сьвярдлова, праспэкту. На Кастрычніцкай яны згубіліся.
Адказнасьць за падзеі 19 сьнежня павінна несьці дзяржава, службовыя асобы. Абгрунтоўвае, чаму.
Фядута запытаўся, ці бачыў ён апэратыўныя відэаздымкі. Севярынец тлумачыць, што такое “людзі ў цывільным”, якіх там было шмат.
17.24 Зноў прапаў гук. Паказваюць фрагмэнт дэбатаў, але судзьдзя просіць працягнуць заўтра прагляд відэаматэрыялаў з-за тэхнічных праблем. Адвакатынагадваюць пра хадайніцтва запрасіць у якасьці сьведкі Паўла Севярынца, кіраўніка перадаыбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Рымашэўскага. Пракурор пярэчыць, адвакаты настойваюць. судзьдзя вырашае заслухаць сьведчаньні Паўла Севярынца.
16.57 Перапынак скончыўся. Дэманструюць выступ кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага па Беларускаму тэлебачаньню.
16:07 Зноў праблемы з дэманстрацыяй відэазапісаў, апэратар робіць перазагрузку кампутараў. Судзьдзя аб’явіла перапынак на 10 хвілінаў.
16.05 Рымашэўскі просіць далучыць да справы відэазапіс з плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня, зроблены журналістамі. Пракурор супраць, судзьдзя вырашае не далучаць прапанаваны відэадыск да справы.
16.01 Някляеў робіць заўвагу: відавочна, што кандыдаты былі пазбаўленыя магчымасьці арганізаваць плошчу і людзей. Не было гукаўзмацняльнай апаратуры.Судзьдзя прапануе глядзець новы відэазапіс выступу Рымашэўскага ў эфіры першага тэлеканалу.
15.37 Перапынак у судзе скончыўся. Адвакат просіць дапытаць у якасьці сьведкіПаўла Севярынца. Судзьдзя кажа, што сёньня ідзе прагляд відэаматэрыялаў, таму няхай Севярынец чакае.
Зноў вяртаюцца да прагляду відэаматэрыялаў. На відэакадрах зноў падзеі на плошчы, Лябедзька з гукаўзмацняльнікам скандуе: “Жыве Беларусь!” Рымашэўскі ідзе ў калёне. Ганак Дома ўраду. У кадры – Статкевіч, Саньнікаў, Сіўчык, Севярынец, Радзіна. Севярынец скандуе: “Жыве Беларусь!” і народ падхоплівае.
Рымашэўскі кажа пра незаконна затрыманых. Узгадвае прозьвішча Някляева. Гукаўзмацняльнік у Статкевіча. Статкевіч патрабуе выбараў бяз Лукашэнкі.
Спадар Міхнавец кажа, што “мы чакаем вынікаў галасаваньня”.
Саньнікаў кажа: “Час мяняць лысую гуму”, народ падхоплівае.
Кадры з Кастрычніцкай плошчы. Музыка грыміць, заглушаючы воклічы “Жыве Беларусь!”
Перамовы Статкевіча, Вуса, Рымашэўскага з начальнікам ДАІ. Да іх далучаецца Халіп.
14.56 Перапынак на 5 -7 хвілін з-за тэхнічных праблем.
Адвакат Тамара Сідарэнка падтрымлівае заўвагу Някляева: на відэа паказваюць Палажанку, а гучаць мужчынскія галасы. Другая карцінка таксама не мянялася, а галасы гучалі невядома адкуль. Доказамі гэтыя кадры ня могуць зьяўляцца.
Вазьняк просіць унесьці заўвагу: людзі ў чорным былі без апазнавальных знакаў, подпісаў на сьпінах не было.
Някляеў кажа, што паказаньні супрацоўнікаў ДАІ наконт разьбітай машыны былі ілжывыя.18.09 У судзе абвешчаны перапынак да 10 раніцы 17 траўня.
17.55 Допыт Севярынца скончаны. Абарона Някляева хадайнічае аб далучэньні да матэрыялаў справы звароту расейскіх актораў, у ліку якіх Канстанцін Райкін, Канстанцін Хабенскі. Ёсьць і зварот расейскіх літаратараў – Андрэй Бітаў, Сіманаў, Юна Морыц. Даслаў ліст і Яўген Еўтушэнка з ЗША, 22 беларускія дзеячы культуры, літаратуры і навукі. Яны патрабуюць спыненьня крымінальнай справы. Таксама адвакат Букштынаў просіць далучыць даведку аб стане здароўя Някляева. Яны патрабуюць спыненьня крымінальнай справы. Таксама адвакат Букштынаў просіць далучыць даведку аб стане здароўя Някляева. Пракурор супраць. Ліст Еўтушэнкі судзьдзя адхіліла далучаць да справы. Абарона агалошвае дакумэнты.
17.28 Севярынец у залі суду. Ён тлумачыць, што быў даверанай асобай і кіраўніком штаба Рымашэўскага. Кажа, што акцыя ад самага пачатку плянавалася як мірная. Заклікалі толькі на Кастрычніцкую плошчу, ісьці на плошчу Незалежнасьці не плянавалі. Людзей на Кастрычніцкую прыходзіла ўсё больш і больш, і на праезную частку перасунуліся таму, што людзі стаялі вельмі шчыльна і не зьмяшчаліся на свабоднай частцы плошчы. Абавязак супрацоўнікаў міліцыі і ДАІ – перш за ўсё захаваць бясьпеку. Калі столькі людзей сабралася, яны павінны былі перакрыць рух, як падчас масавых гуляньняў. Можна казаць, што гарадзкая ўлада нясе адказнасьць за той беспарадак, што быў 19 сьнежня. Ніводзін з кандыдатаў, ніхто з прысутных не дазваляў ніякіх заклікаў да беспарадкаў, яны зьвярталі ўвагу ўвесь час, што акцыя павінна быць мірнай. Наадварот, заклікалі не дапусьціць правакацыяў.
Вельмі перашкаджала музыка з дынамікаў. 19 сьнежня заклікаў міліцыі разысьціся ён ня чуў, магчыма, іх заглушала музыка. На жаль, міліцыя адсутнічала на плошчы, гукаўзмацняльнай апаратуры не было.
Судзьдзя пытаецца, ці ведаў Севярынец, што акцыя не санкцыянаваная, бо на плошчах акцыі ў Беларусі ніколі не дазваляюць. Але міліцыя пры вялікай колькасьці людзей заўсёды павінна несьці адказнасьць за бясьпеку людзей.
З Настай Палажанкай Севярынец знаёмы даўно, з года 1994-га. 19 сьнежня яны сустракаліся. Ішлі разам ад вакзалу. Асноўная тэма размовы –- свабода выключае гвалт, акцыя павінна быць мірнай і негвалтоўнай. Наста вельмі мяккі, выхаваны чалавек.
На Кастрычніцкую разам з Настай Севярынец ішоў па ходніках вуліц Кірава, Сьвярдлова, праспэкту. На Кастрычніцкай яны згубіліся.
Адказнасьць за падзеі 19 сьнежня павінна несьці дзяржава, службовыя асобы. Абгрунтоўвае, чаму.
Фядута запытаўся, ці бачыў ён апэратыўныя відэаздымкі. Севярынец тлумачыць, што такое “людзі ў цывільным”, якіх там было шмат.
Някляеў кажа, што вельмі рады бачыць Паўла ў якасьці сьведкі на волі.
17.24 Зноў прапаў гук. Паказваюць фрагмэнт дэбатаў, але судзьдзя просіць працягнуць заўтра прагляд відэаматэрыялаў з-за тэхнічных праблем. Адвакатынагадваюць пра хадайніцтва запрасіць у якасьці сьведкі Паўла Севярынца, кіраўніка перадаыбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Рымашэўскага. Пракурор пярэчыць, адвакаты настойваюць. судзьдзя вырашае заслухаць сьведчаньні Паўла Севярынца.
16.57 Перапынак скончыўся. Дэманструюць выступ кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага па Беларускаму тэлебачаньню.
16:07 Зноў праблемы з дэманстрацыяй відэазапісаў, апэратар робіць перазагрузку кампутараў. Судзьдзя аб’явіла перапынак на 10 хвілінаў.
16.05 Рымашэўскі просіць далучыць да справы відэазапіс з плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня, зроблены журналістамі. Пракурор супраць, судзьдзя вырашае не далучаць прапанаваны відэадыск да справы.
16.01 Някляеў робіць заўвагу: відавочна, што кандыдаты былі пазбаўленыя магчымасьці арганізаваць плошчу і людзей. Не было гукаўзмацняльнай апаратуры.Судзьдзя прапануе глядзець новы відэазапіс выступу Рымашэўскага ў эфіры першага тэлеканалу.
15.37 Перапынак у судзе скончыўся. Адвакат просіць дапытаць у якасьці сьведкі Паўла Севярынца. Судзьдзя кажа, што сёньня ідзе прагляд відэаматэрыялаў, таму няхай Севярынец чакае.
Зноў вяртаюцца да прагляду відэаматэрыялаў. На відэакадрах зноў падзеі на плошчы, Лябедзька з гукаўзмацняльнікам скандуе: “Жыве Беларусь!” Рымашэўскі ідзе ў калёне. Ганак Дома ўраду. У кадры – Статкевіч, Саньнікаў, Сіўчык, Севярынец, Радзіна. Севярынец скандуе: “Жыве Беларусь!” і народ падхоплівае.
Рымашэўскі кажа пра незаконна затрыманых. Узгадвае прозьвішча Някляева. Гукаўзмацняльнік у Статкевіча. Статкевіч патрабуе выбараў бяз Лукашэнкі.
Спадар Міхнавец кажа, што “мы чакаем вынікаў галасаваньня”.
Саньнікаў кажа: “Час мяняць лысую гуму”, народ падхоплівае.
Кадры з Кастрычніцкай плошчы. Музыка грыміць, заглушаючы воклічы “Жыве Беларусь!”
Перамовы Статкевіча, Вуса, Рымашэўскага з начальнікам ДАІ. Да іх далучаецца Халіп.
14.56 Перапынак на 5 -7 хвілін з-за тэхнічных праблем.
Адвакат Тамара Сідарэнка падтрымлівае заўвагу Някляева: на відэа паказваюць Палажанку, а гучаць мужчынскія галасы. Другая карцінка таксама не мянялася, а галасы гучалі невядома адкуль. Доказамі гэтыя кадры ня могуць зьяўляцца.
Вазьняк просіць унесьці заўвагу: людзі ў чорным былі без апазнавальных знакаў, подпісаў на сьпінах не было.
Някляеў кажа, што паказаньні супрацоўнікаў ДАІ наконт разьбітай машыны былі ілжывыя.
14.50 Новае відэа: калёна рушыць па праспэкту. Скажэньні гуку. Зноў гук мяняецца, а на экране стоп-кадр.
14.43 Новы відэаролік – кадры з Прывакзальнай плошчы бяз гуку. Потым глядзяць відэаролік, дзе Саньнікаў кажа: “Рухаемся да Дому ўраду!” Саньнікаў скандуе “Сыходзь!”, народ падхоплівае. Рымашэўскі зь мікрафонам: “Трэба патрабаваць свабодных дэмакратычных выбараў без Лукашэнкі”. Наста Палажанка пытаецца ў людзей: “Ці хочаце вы перамен?”
14.36 Прагляд чарговага відэароліка пра падзеі на Кастрычніцкай плошчы 19 сьнежня. Прамаўляе Саньнікаў, за ім – Дзьмітрыеў. Кадры з лягатыпам “Нашай нівы”: Рымашэўскі заклікае ісьці на Кастрычніцкую плошчу.
Кадры “Нашай Нівы” з вуліцы Калектарнай. Гучна чутны выбухі шумавых гранат. Буйным плянам – зьбіты Някляеў, яму спрабуюць аказаць першую дапамогу. Нясуць на руках. Някляева паклалі на канапу ў офісе. Хлопец з разьбітай галавой. Кроў на галаве, хлопцу галаву забінтавалі. Прыехала хуткая дапамога. Мэдыкі аказваюць дапамогу, пасылаюць за насілкамі ў машыну.
Някляеў буйным плянам, добра бачныя сур’ёзныя пашкоджаньні, кроў, гематомы. Някляева пагрузілі ў хуткую дапамогу і павезьлі.
14.31 Сяргей Вазьняк тлумачыць на відэа, што акцыя на плошчы будзе выключна мірнай. Прыцягнуць людзей да крымінальнай адказнасьці за тое, што яны прыйшлі на плошчу да навагодняй ёлкі, немагчыма.
14.09 Працэс аднавіўся. Зноў тэхнічныя праблемы, відэаролік ідзе бяз гуку. Уладзімер Някляеў абурыўся.
Зноў праглядаюць відэаролік пра сустрэчу з выбарцамі сяброў выбарчага штаба Някляева – Сяргея Вазьняка і Віктара Гарбачова.
Гук наладзілі, але даволі ціхі.
12.35 Доўга шукаюць чарговыя відэафайлы. Узьніклі тэхнічныя праблемы. Судзьдзя аб’явіла перапынак да 14 гадзін.
12.22 Пракурор лічыць, што мэтазгодна паглядзець відэаролікі з плошчы. Адвакаты пярэчаць.
На чарговым відэароліку – сустрэча Вазьняка і яшчэ аднаго чалавека з выбарцамі. Вазьняк кажа пра плошчу.
12.07 Някляеў чытае на відэа свой верш. Прысутныя ў залі суду паспрабавалі апладыраваць, але судзьдзя спыніла апладысмэнты: “Цішыня ў залі!”
Судзьдзя пытаецца ў пракурора і абароны, а таксама абвінавачаных, на праглядзе якіх ролікаў яны настойваюць.
Паказваюць чарговы выступ Някляева на сустрэчы з выбарцамі, дзе ён адбыўся, не сказалі.
11.51 Паказваюць выступ Някляева па Беларускаму тэлебачаньню.
11.40 Працягваецца прагляд таго ж самага роліка – сустрэчы Някляева з выбарцамі ў Барысаве.
Скончылі праглядаць першы ролік. Чамусьці запусьцілі відэаролік з выступам Міколы Статкевіча. Праз хвіліну спынілі. Доўга шукаюць патрэбныя файлы.
11.35 Судзьдзя папрасіла абвінавачанага Дзьмітрыева зачыніць ноўтбук і пакласьці яго за сьпіну абвінавачанага Някляева.
11.22 Наста Палажанка папрасіла зрабіць перапынак на 5 хвілін.
11.10 На відэа. Някляеў кажа, што яго прэзыдэнцкая кампанія пасьля выбараў адразу ж ператвараецца ў парлямэнцкую кампанію, бо не за гарамі парлямэнцкія выбары – у 2012 годзе.
11.00 Някляеў глядзіць відэа стоячы. У залі прыкладна тры дзесяткі студэнтаў альбо БРСМаўцаў. Хтосьці сьпіць, але бальшыня слухае на відэа альтэрнатыўнага экс-кандыдата ў прэзыдэнты.
10.50 Фрагмэнт з відэа. Някляеў узгадвае папярэджаньне генпракуратуры пра крымінальную адказнасьць за выхад на плошчу. Адказвае на пытаньне пра мову. Кажа пра недапушчальнасьць прымушаць людзей гаварыць на любой мове, але акцэнтуе ўвагу, што кожны беларус павінен ганарыцца сваёй мовай і гаварыць на ёй.
10.20 У залі прадстаўнікі АБСЭ, амбасадар Нямеччыны ў Беларусі спадар Вайль, літаратары Ўладзімер Алоў, Язэп Янушкевіч, мастак Аляксей Марачкін.
10.09 Судовае паседжаньне пачалося з прагляду відэаматэрыялаў. Праглядаюць ролік сустрэчы з выбарцамі ў Барысаве. Давераная асоба Віктар Гарбачоў прадстаўляе кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.