Онлайн канферэнцыя з Паўлам Севярынцам (Абноўлена)

19 мая 2011 17:12  |  Навіны

 

У чацьвер, 19 траўня на сайце радыё “Свабода” прайшла онлайн-канфэрэнцыя з сустаршынём аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Паўлам Севярынцам. 16 траўня Жана Брысіна, судзьдзя Завадзкога раёну Менску, прысудзіла Паўла Севярынца да трох гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу. Дзе Павал будзе адбываць пакараньне, гэтак званую “хімію”, пакуль невядома. Ад чацьвярга ён знаходзіцца па месцы прапіскі ў Віцебску.

 

 

У 2005 годзе Павал Севярынец ужо быў асуджаны да 3-х гадоў “хіміі” за акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі парламенцкіх выбараў 2004 года і рэферэндуму па вылучэньні Лукашэнкі на 3-ці тэрмін. Пакараньне ён адбываў на лесанарыхтоўках у вёсцы Малое Сітна (Полацкі раён). З улікам амністыі тэрмін зьняволеньня быў скарочаны да 2-х гадоў, у 2007 годзе Севярынец быў вызвалены.

Калі вы не пасьпелі задаць пытаньне Паўлу Севярынцу на сайце радыё “Свабода”, можна пакінуць яго ў каментарах на сайце БХД

 

Адказны сакратар 17.05.2011 13:22

 Павал, з даўніх часоў ведаю, што Вы – хакейны заўзятар. Чэмпіянату міра па хакеі-2014 у Беларусі быць? 

Севярынец: Чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 – быць! У вольнай і дэмакратычнай Беларусі! 🙂

Іван Шыла 17.05.2011 13:25

 Учора у перадачы Барыса Гарэцкага на Радыё Рацыя вы заявілі, што не ведаеце, каму мог быць выгадны разгон Плошчы. На Ваш погляд гэта не відавочна Расея?

Севярынец: Расея атрымала з выніку 19 сьнежня і далейшых падзей больш, чым Лукашэнка, Захад і апазыцыя, разам узятыя. Пытаньне якраз у тым, што за сілы знутры Беларусі мэтанакіравана працавалі на гэткі сцэнар. Прозьвішчаў (прадстаўнікоў сыстэмы або апазыцыі) сапраўды ня ведаю. Але – усе таемнае рана ці позна робіцца яўным.

Яўген, Менск 17.05.2011 13:28

Вітаю Вас, Павал Канстанцінавіч!

Маю да Вас некалькі пытаньняў:

1. Вашая кніга “Люблю Беларусь” поўнасьцю зьмяніла маё сьветаўспрыманьне. Таму зь вялікім нецярпеньнем чакаю Ваш раман “Сэрца сьвятла”. У якой стадыі знаходзіцца праца над ім? І ці не заміналі Вам у працы над раманам у СІЗА КДБ?

2. Якая пазіцыя адносна рэжыму, на Ваш погляд, зараз больш дзейсная – канструктыўны дыялог ці байкот?
3. Як Вы ацэньваеце шанцы на ўвядзеньне эканамічных санкцыяў з боку ЕЗ у дачыненьні да Беларусі і ці падтрымліваеце Вы такія крокі?
4. Што, на Вашую думку, можа ўратаваць луканоміку ад поўнага краху?

Загадзя дзякую за адказы!

Посьпеху Вам і Божых дабраславеньняў! 

Севярынец: Дзякуй вялікі Вам, Яўген!

а) праца над раманам “Сэрца сьвятла” у завяршальнай стадыі. Калі Госпад дасьць, і усё будзе добра, падчас адбываньня “хіміі” падрыхтую яго да публікацыі. Працаваць пісьменьніку ў СІЗА КДБ сапраўды няпроста: чарнавікоў пад рукою няма, а каб перадаць на волю любы напісаны тэкст, яго трэба перадаваць цэнзуры. Могуць сканфіскаваць. Дзякуй Богу, усе тры мае сшыткі зараз у мяне.
б) Канструктыўнага дыялёгу не атрымаецца, пакуль у турмах палітвязьні. БХД зьбіраецца працаваць наўпрост зь людзьмі, якія разгубленыя крызісам і шукаюць альтэрнатывы.
в) Эўропа аднадушная і дамагаецца спыненьня палітычнага перасьледу. Але мэтавыя эканамічныя абмежаваньні (так іх называюць самі эўрапейцы) могуць умацаваць залежнасьць Беларусі ад Расеі.
г) Пуцін наўрад ці будзе ратаваць беларускую сыстэму – хутчэй у ягоных інтарэсах трымаць яе аслабленай і прыпёртай да “жалезнай заслоны” з Захадам. А без зьнешняй падтрымкі такая мадэль гаспадаркі неканкурэнтаздольная.

 

Узаемна – волі і веры Вам, Яўген!

Вернікі 17.05.2011 13:36

Віншуем з вызваленнем, усе пяць месяцаў за Вас горача маліліся. Пытанне наступнае: чаму, на Вашу думку, “Наша Ніва”, што магла б стаць светачам найноўшага беларускага адраджэння, вялізную увагу на сваіх старонках надзяляе пошасці і граху, рэкламуючы іх? 

Севярынец: Дзякуй вялізны, дарагія вернікі! Мой выхад з турмы ўспрымаю як цуд Божы і плод веры й любові тых людзей, якія маліліся і моляцца за палітвязьняў. Слава Богу за Вас, мілыя!
На жаль, сучасны сьвет поўны пошасьці й граху сам па сабе. СМІ – гэта люстэрка. Мне таксама хацелася б бачыць “Нашу Ніву” агмянём маральнасьці, бо беларуская нацыянальная ідэя унікальна хрысьціянская ў сваёй сутнасьці. Але тут усё залежыць ад нас з Вамі. Нам трэба больш пісаць, у тым ліку і ў “НН”, і адначасова ствараць сваю уплывовую прэсу: напрыклад, БХД плянуе запаліць такі агмень на грунце адноўленай газэты беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў “Крыніца”

Сяргей, Менск 17.05.2011 13:43

Добры дзень!
Сёння усё болей расповядаў пра катаванні у КДБ, але слухаў у панядзелак перадачу з Вамі на Радыё Рацыя, і Вы чамусьці вельмі акуратна абышлі гэту тэму. Чаму? 

Севярынец: Дарагі Сяргей! Падзеі ў першыя два месяцы арышту ў СІЗА КДБ ужо дэталёва апісаныя тымі, хто выходзіў раней. Мною “расьцяжкі”, “маскі”, ператрусы і псыхалягічны ціск (усё гэта было) успрымаліся хутчэй як зьдзек па камандзе “згары”, а не як катаваньні, з якімі звычайным беларускім вязьням ў іншых турмах і калёніях даводзіцца сутыкацца. Зь іншага боку, 16 гадзінаў у “стакане” без прыбіральні (1997 г., Маскоўскі РАУС) або перавозку летам у душным аўтазаку па тры чалавекі ў жалезным глухім боксе 1х1 м (бывала ў 2001-2007 г.) – вось такое сапраўды цяжка вытрымаць.

На сваіх сустрэчах з дыпляматамі за апошнія 3 дні я вельмі прасіў іх зьвярнуць увагу на ўмовы утрыманьня тых, хто мае тэрміны пазбаўленьня волі – Саньнікава, Дашкевіча, маладых хлопцаў…

Атаманчык Кірыл 17.05.2011 13:47

З вызваленнем, Павел Канстанцінавіч! Пракаментуйце, калі ласка, прысуд Змітру Дашкевічу і Эдуарду Лобаву. Дзякуй. 

Севярынец: Вітаю, Кірыл! Прысуды Дашкевічу і Лобаву – поўнае беззаконьне. Відавочная і брыдкая правакацыя. Ведаю, што хлопцы – вернікі, таму веру, што Госпад зробіць іх у гэтым выпрабаваньні мацнейшымі.

 

Надзея, Менск 17.05.2011 13:55

Павал, чаму на Вашу думку, у нашай хрысціянскай краіне такая жахлівая сітуацыя з колькасцю абортаў і што мы асабіста можам зрабіць, каб гэта змянілася? Дзякуй 

Севярынец: Дзякуй за пытаньне, Надзея! Насамрэч, масавае забойства ненароджаных дзяцей, якое адбываецца ў Беларусі – адна з найстрашнейшых і самых ганебных зьяваў. БХД разам з цэрквамі ажыцьцяўляе кампанію “Моцная сям”я – моцная Беларусь”. Далучайцеся ў абарону жыцьця: 80296512665 (Аляксей), 80336610385 (Ірына).

Зьміцер, Глыбокае 17.05.2011 13:56

Добры дзень! Вельмі рады, што Вы не ў турме. Як Вы думаеце, не страціць Беларусь незалежнасці на дадзеным этапе? 

Севярынец: Дзякуй, Зьміцер! Веру, што Бог ня дасьць Беларусі страціць незалежнасьць.

Слухачка 17.05.2011 14:05

Павел, як вы ставіцеся да учынку Яраслава Раманчука і наагул ліберальных поглядаў? Дзякуй 
 

Севярынец: Не хацеў бы асуджаць чалавека, ня ведаючы прычынаў. Як хрысьціянскі дэмакрат, з лібэралам паразумеюся хутчэй у эканоміцы, чым у пытаньнях маралі.

useq, mensk 17.05.2011 14:10

добры дзень.віншую вас з лёгкім тэрмінам.

адкажыце, ці можна ўзлагаць на беларускую апазіцыю (ад любімца саннікава, да здрадніка раманчука) і вас у тым ліку тое, што вы падвялі людзей, якія верылі вам.мне, звычайнаму чалавеку, было да 19га зразумела, што мірная акцыя без адэкватнай аховы і каардынацыі – падарунак крываваму дыктатару. адбылося тое, чаго чакала шмат знаёмых мне людзей. 

не гледзячы на гэта, я быў там і ледзьве ногі ўнёс. маю жонку ледзь не збіў спецназ. бачыў разгубленыя твары кандыдатаў і іншых дзячаў.вы сапраўды разлічвалі, што будзе неяк па-іншаму?што да вас выйдзе лука, ці сідорскі, ці “кот у ботах з лісой алісай ” з чырвонымі кветкамі і віншаваннямі?

я зараз у прастрацыі: з аднаго боку дыктатар і яго сабакаі з баранамі, а з іншага апазіцыя, якая не можа спрагназаваць свае дзеянні на мінімальны тэрмін, і якая дэскрыдытавала сябе у маіх вачах (звычайны грамадзянін). мне надакучыла столькі год хадзіць на мітынгі і акцыі і атрымліваць па галаве мусарскім дручком. атрымалася, што цяпер я застаўся адзін. куды мне падацца, павел?

 

Севярынец: Спадзеючыся на тое, што Плошча вырашыць усё сама па сабе, мы трапілі ў пастку, Прабачце, калі ласка — тут і мая віна. На Майдане кожны дзень пачынаўся з малітвы – і там быў агульны дух, там была еднасьць, там была перамога. Нам, беларусам, трэба вучыцца давяраць Богу і рабіць, што можам. Толькі не апускайце рук, калі ласка. Запрашаем Вас далучацца да БХД (www.bchd.info). Паверце, высновы з памылак мы робім.

Аляксандр, Менск 17.05.2011 14:11

Пазіцыя каталіцкага касцёла пасля выбараў, калі Кандрусевіч прыняў удзел ва “Усенародным сходзе”, а арцыбіскуп Чэллі па прыездзе у Беларусь адразу паехаў сустракацца з Радзьковым, – што гэта? 

 

Севярынец: Шаноўны Аляксандр! Разумею Ваша пытаньне, але не магу асуджаць пазыцыю герархаў касьцёлу – яны таксама ў складаным становішчы. Спадзяюся, блізкі час, калі Царква зможа адкрыта узьняць голас у абарону праўды і справядлівасьці.

 

Зміцер Хведарук 17.05.2011 14:20

Прабачце, што не быў на судзе: здаю іспыты ў каледжы ХВЕ. 1. Распавядзіце, што Вам давала сілы трымацца у СІЗА КДБ і не паддацца на заклікі следства прызнаць віну? 2. Што цяпер найбольш важнае для Беларусі? 

Севярынец: Рады бачыць, Зьміцер! 🙂 Дзякуй за пытаньні. Сілы ў СІЗА КДБ даваў Бог і падтрымка тых, хто любіць. У кожным выпрабаваньні Госпад выплаўляе з сэрца тое, што яму важна. Для Беларусі зараз, на мой погляд, найбольш важна зразумець – ЧАМУ? Пакуль мы застаемся народам няверуючым, намі будзе кіраваць “праваслаўны атэіст”.

Аляксандр, Мінск (Менск) 17.05.2011 14:21

Прывітанне Павел.

9 верасня 2001г. на ганку дома прафсаюза, вы мне казалі што праз 2-3 гады улада зменіца. Мінула амаль 10 год, за гэты час мы сталі іншымі, іншым стала і наваколле. Незмянілася толькі сістэта якая цягне нас назад у тое савецкае мінулае дзе усё даўно парасло пустазелем.

Пытанне прастое. Колькі яшчэ на твой погляд пратрымаеца сістэма? Што мы павінны рабіць каб зламаць яе? 

 

Севярынец: Аляксандр, сыстэма зьменіцца тады, калі зьменімся мы самі. Бог дасьць нам перамогу толькі тады, калі мы будзем гатовыя узяць адказнасьць за краіну.

Марыля, мінск 17.05.2011 14:27

1. Ці ўдалося вам за кратамі прачытаць пра вашую справу ў газетах? Ці нічога не даходзіла?

2. Не сумна было на судзе? Пра што вы думалі, стоячы за кратамі? 

 

Севярынец: Інфармацыю па справах 19 сьнежня ўзімку не прапускалі, або выразалі – але ўжо ўвесну некаторыя публікацыі удавалася прачытаць. Лісты атрымліваў ад некалькіх чалавек – натуральна, цэнзураваныя.
На судзе было радасна бачыць блізкіх, братоў і сёстраў. За кратамі ўсьміхаўся ім і маліўся.

валера руселік, горадня 17.05.2011 14:29

паша, трымайся. ты моцны і сьветлы чалавек з Богам у сэрцы. дзякуй за прыклад нязломнасьці. жыве беларусь! 

 

Севярынец: Дзякуй, дарагі Валер! Жыве!

 

капи, минск 17.05.2011 14:31
Паважаны, Паулюк!

C каким-никаким, но освобождением.Больше всего я радуюсь за вашу маму. Она устала больше всех и нагоревалась.Здоровья и счастья ей, замечательной женщине и матери- Татьяне.

Вопрос будет такой, даже 2.

1.Вы верующий человек и наверняка знаете, что Филарет наградил Кулешова за разгон площади, Кирил поздравил АГЛ с победой на выборах в первых рядах.Что вы об этом думаете, хочется ли вам идти в эту церковь, возглавляемую преступным человеком, есть ли у вас доверие к святарам, что бы им исповедываться???

Может стоит и исповедоваться и молиться солнцу и небу, так будет чище и правдивей, так, кстати, пел Мулявин??? Малюся я сонцу….

2. Не кажется ли вам, что вы очень часто вспоминаете бога, святара, библию и т.д.? Это хорошо для монаха, но мы же живем в цивильном обществе.У меня есть близко знакомые батюшки, они об этом не говорят так часто в миру , они веруют. Это не должно быть , как на показ.Это должно быть без фанатизма.Всего хорошего. Здоровья. Счастья. 

 

Севярынец: Дзякуй за добрыя словы пра маю матулю. Яна сапраўды змагалася, перажывала і “цягнула” больш, чым я сам.
а) Царкву, нават слабую, брамы пекла не перамогуць. Так кажа Ісус у Евангельлі.
б) Маліцца варта толькі да Таго, хто нас стварыў – да Бога. Ён нас вельмі-вельмі любіць.
в) Веру ад фанатызму адрозьнівае якраз любоў. Вучуся любіць. Дабраславеньняў і Вам!

Serg 17.05.2011 14:37
Шаноўны Павал,ці магчыма ўратаваць душу ката, пашкадаваўшы яго? 

Севярынец: Богу ўсё магчыма: любіце ворагаў вашых. Сапраўды вельмі шкада людзей, якія жывуць нянавісьцю.

Петрик, Там, где свобода 17.05.2011 14:44
Приветствую, Павел!В СИЗО КГБ пытали многих людей, в т.ч. Санникова и Михалевича. Пытали ли тебя?Если пытали, то посоветуй, как лучше это перенести. И вообще…Я из российской оппозиции, у нас тоже были подобные прецеденты. 
И, кстати, что ты думаешь по поводу некоторых коллег из беларуской оппозиции, которые хорошо относятся к нашим, российским диктаторам? 

Севярынец: Паўтаруся: на расьцяжках стаяў, асабістыя догляды праходзіў, у каршэнь штурхалі – але гэта хутчэй зьдзек. “У палоне” літасьці чакаць не выпадае. Тут трэба быць гатовым трываць. Мне дапамагае малітва: Бог не дае выпрабаваньняў звыш сілаў.
У некаторых пытаньнях сёньняшняя расейская сыстэма ўлады больш жорсткая, чым наш рэжым. Шкада, калі нехта ня бачыць, што ўсё гэтае зло народжана ў СССР.
У дэмакратычнай краіне гэта было б грубейшае парушэньне правоў чалавека ( тым больш – падсьледнага, яшчэ не асуджанага); у нас, на жаль, такое норма.

 

Liuba, Mensk 17.05.2011 15:32
Дзякуй вялікі, Павал, за тое, што Вы ёсць, за натхненне і працу, неабходную для Беларусі. Асаблівае дзякуй за любоў да Бога і Радзімы!

У цяперашніх абставінах як Вы лічыце, што будзе з Беларуссю і што яе выратуе? Зразумела, што без Божьяй дапамогі тут не абыйсціся, але больш практычна? Былі спадзевы на 50 тысяч на плошчы, але гэта не дапамагло. Што далей?

 

Севярынец: Дзякуй, Люба! Ёсьць добрая малітва: “Дай нам, Божа, сілы зьмяніць тое, што мы можам зьмяніць, мужнасьць прыняць тое, што мы ня можам зьмяніць, і мудрасьць – адрозьніць адно ад другога.” 

Свабода лёгка не даецца. Тут трэба быць цярплівым, давяраць Богу і не здавацца.

 

Compas, Менск 17.05.2011 15:38

Павал, пра Вас кажуць: палітык, пісьменьнік, грамадскі актывіст, веручы чалавек. Як Вы самі акрэсьліваеце сваё пакліканьне і месца на гэтай Зямлі. 

 

Севярынец: Найперш, думаю, маё пакліканьне як верніка – пісьменьніцкае. Мяне захапляе Слова, якое сталася целам.

 

Нішкам 17.05.2011 15:51
Павал, дзе паводле Вас знаходзіцца мяжа па-за якой магчыма лічыць чалавека рэлігійным фанатыкам?

Севярынец: Мяжа паміж любоўю і нянавісьцю, свабодай і гвалтам… Часта яна тонкая і нават вострая.

Serg 17.05.2011 15:54
Шаноўны Павал,можа гэтыя пакуты мы атрымалі, как хутчэй абудзіць нашу чалавечую годнасьць? 

Севярынец: Так, Serg, згаджуся з Вамі: без пакутаў няма вызваленьня, без Крыжу няма Уваскрасеньня.

Яуген, Ворша 17.05.2011 16:03
Прывітанне Павел.Пасля першага зняволення Паўла была створана партыя БХД, на дадзены момант найбольш актыўная і дзеяздольная партыя. Павал што адбудзецца пасля гэтага тэрміну?))) 

Севярынец: Дзякуй за аптымізм, Яўген! 🙂 Спадзяюся, пасьля гэтага тэрміну сыстэма улады ў Беларусі зьменіцца. Будзем рабіць усё, каб гэта была хрысьціянская дэмакратыя.

Язэп 17.05.2011 16:08
Павал, адкажыце, калі ласка, толькі шчыра: ці былі ў вас стасункі за гэтыя гады з ворганамі КДБ, і калі былі, чым усё скончылася. Вы верыце ў Бога? 

Севярынец: Шаноўны спадар Язэп, за апошнія 15 гадоў былі і допыты, і прэс-канферэнцыя ў Ерына (2004 г.), і, нарэшце, СІЗА КДБ. Віны не прызнаваў, падпісак аб супрацы не падпісваў. Чым усё скончылася? Прынамсі зараз – трыма гадамі “хіміі”.
У Бога, канечне, веру. Ён ёсьць!

galina, minsk 17.05.2011 17:37
Паважаны Павел! Дзякуй за лісты, напісанныя ў турме. Я нават іх у сябе ў блогу размясціла. Пытанне – як Вы ставіцеся да артыкула Павела Знаўца (сайт “belaruspartizan”) -“Парада Паўлу Севярынцу”? вы-чалавек разумны і мне падаецца, што прыслухаецеся. Зычым і далей моцы фізічнай і духоўнай. Вам і вашым родным. Сёння гэта прасілі перадаць вашым бацькам іх аднакурснікі, якія жывуць у Флорыдзе. God bless you! 

Севярынец: Дзякуй, спадарыня Galina!
Паўлу Знаўцу зычу моцнага здароўя, веры і волі. Да артыкула стаўлюся спакойна.
Вялікі дзякуй таксама прыязнай майамскай сябрыне:), чыю падтрымку вельмі цаню. І ад бацькоў усім-усім – самыя добрыя словы. God bless you too!

Pavel S., undefined 17.05.2011 18:28
Паважаны Павел, у мяне да Вас некалькі пытанняў:
– Ці змянілісь у вас за апошнія паўгады нейкія погляды, адносіны і станаўлення да чагосьці, каштоўнасці? Калі так, то якія менавіта?
– Якая, на Ваш позірк, галоўная (альбо іх некалькі) памылка апошняй выбарчай кампаніі?
– Наступныя “выбары” на Ваш погляд: будуць датэрміновымі, байкот, адзіны кандыдат, шмат кандыдатаў, больш шчыльная праца з насельніцтвам (аля малое сітна – 2006)? Ахарактэрызуйце калі ласка планы на будучыню ўвогуле.Дзякуй. Вы вельмі мужны чалавек! Галоўнае – не здавайцеся. Усё роўна мы пераможам!

Севярынец: Дзякуй за пытанні.
— Апошнія паўгады Госпад ачышчаў маё сэрца – у камэры духоўнае кшталтаванне ідзе мацней, чым на волі.
— памылкі мінулай кампаніі – гэта і разьяднанасьць, і адсутнасьць тактыкі на Плошчы, і імкненне зрабіць штосьці “сваёй воляю”, без Бога.
— Праца зь людзьмі (асабліва ва ўмовах крызісу) найважней.
— Пляны: дапамагчы тым, хто зараз у зьняволенні; дапісаць раман; падтрымаць Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю.
Верым, можам, пераможам!

 

simtex, livejournal 17.05.2011 18:49
Прывiтанне Павел!
Па першае з вызваленнем ! Хачу падзякаваць за мужнасць i прынцыповасць пры адстойванне сваей гражданскай пазiцыi…
Дзякуй Вам ад народа Беларусі за вашу працу на протежении многіх гадоў за беларускую незалежнасць. Лічу, што Вы ўжо заслужана занялі месца ў гісторыі адраджэння беларускай дзяржаўнасці !!
Жадаю Вам спакойна і з карысцю перанесці спасылку, і каб яна скончылася раней часу ў сувязі са зменай палітычнай улады ў нашай краіне…
Поспехаў Павел! 

Севярынец: Дзякуй за добрыя словы!
Дзякуй, родныя людзі! Асабліва удзячны бацькам і радзіне, хрысьціянскім дэмакратам, мілым сястрычкам у Хрысьце. Захапляюся Юлечкай Фраловай, якая арганізоўвала малітвы і эвангелізавала цэнзуру ў сваіх лістах, падтрымлівала сваякоў; Волечкай Шылак, якая дасылала цудоўныя лісты і пасылачкі; Настачкай Палажанкай, якая, нягледзячы на свой суд, знаходзіла сілы падтрымліваць нас, хлопцаў; сьветлай Натальляй Ляўковіч і яе вучнямі з унікальнага клюбу “Спадчына”… Даруйце, даражэнькія, фармат гэтага онлайну не дазваляе назваць усіх пайменна. Абавязкова пацісну кожнаму руку, прытулю да сэрца, бо без вас было б значна цяжэй. Дзякуй Богу за сотні людзей, якія маліліся, дапамагалі бацькам і змагаліся. Дзякуй вам яшчэ раз!

Kanservatyuny, Mensk 17.05.2011 19:29
Спадар Севярынец,скажыце ці згодны вы з пазіцыяй З.Пазьняка наконт таго,што замест санкцыяў павінна быць проста заведзена справа на грамадзяніна лукашэнку? 

Севярынец: Зянон Пазьняк, на мой погляд – адзін з найвялікшых беларусаў за ўсю тысячу гадоў нашай гісторыі. Многія ягоныя выказваньні спраўдзіліся як прароцтвы.

Віктар 17.05.2011 19:38
Паважаны Павал, жадаю стаць сябрам вашай партыі і рабіць нейкую канкрэтную справу, дапамагаць хоць у чым-небудзь. Як звязацца з вамі і што я павінен зрабіць ? Дзякуй. 

Севярынец: Дзякуй, Віктар! Зьвязацца з БХД проста – праз сайт bchd.bnfo або тэлефон +375336610385 (Ірына). Далучайцеся – на сумоўі абмяркуем, што рабіць разам.

Павал=Воля, в.Парыж 17.05.2011 20:37
прывітанне, Павал.
Віншую цябе з сустрэчай з бацькамі! У мяне да цябе такое пытанне: так што, СІЗА КДБ – піянерлагер, а Саннікаў і Міхалевіч аказаліся недастойнымі “акцябратамі”? 

Севярынец: Дзякуй за віншаваньне. Прашу прабачэньня, што ўжыў недарэчнае параўнаньне. Проста ў сёньняшняй Беларусі ёсьць месцы (“Валадарка”, Акрэсьціна, раённыя ізалятары), дзе умовы утрыманьня або абыходжаньня горш.

Dim, Mensk 17.05.2011 21:58
Доброго времени, Павел!Спасибо Вам, за вашу позицию и работу .
Мои знакомые, живущие в ЕС удивляются нашему терпению.У них мнение, что Беларусам нравится самоистязание.Что- бы Вы им ответили?
Добро должно быть с кулаками. Согласны?

Севярынец: Dim, беларусы – не мазахісты, а проста вельмі цярплівыя людзі. У аснове сваёй гэта глыбока евангельская нацыянальная якасьць. Але ва ўмовах бязбожжа пакорлівасьць перад Богам лёгка зблытаць зь цярпімасьцю да зла. “Не будзь пераможаны злом, а перамагай зло дабром “(Да Рымлянаў 12:21)

маша, веска галы бор 17.05.2011 22:09
як жыць далей?. что рабіць (акрамя як маліцца )?
Вам стіх з Кнігі Абакума. І хай Пан Бог угледзіць добрае месца для гэтай( як там яе) *хіміі*.
13. Ты выступаеш дзеля ўратаваньня народу Твайго, дзеля ўратаваньня памазанца Твайго. Ты зьнішчаеш галаву бязбожнага дома, агаляючы яго ад асновы да верху.
14. Ты пранізваеш дзідамі яго галаву правадыроў яго, калі яны як віхура кінуліся разьбіраць мяне, у радасьці, нібы думаючы праглынуць гаротнага ўпотай.
15. Ты з конямі Тваімі праклаў дарогу па моры, праз багну вялікіх водаў.
16. Я пачуў – і затрапятала нутроба мая; пры вестцы пра гэта задрыжалі губы мае, боль пранік у косьці мае, і хістаецца месца пад мною; а я павінен быць спакойны ў дзень бедства, калі прыйдзе на народ мой рабаўнік яго.
17. Хоць бы не расьцьвіла смакоўніца і ня было плоду на вінаградных лозах, і масьліна здрадзіла і ніва не дала ежы, хоць бы ня стала авечак у кашары і рагатага быдла ў стойлах,
18. але і тады я буду радавацца ў Госпадзе і весяліцца ў Богу збавеньня майго.
19. Гасподзь Бог – сіла мая: Ён зробіць ногі мае як у аленя і на вышыні мае ўзьвядзе мяне! (Начальніку хору). 

Севярынец: Дзякуй за Слова, Маша! Амінь!

Юлія 17.05.2011 22:22
паважаны спадар Павал,
па-першае, дзякуй вам як пісьменьніку, патрыёту і проста чыстаму сумленнаму чалавеку за прыклад, які вы падаяце іншым.
па-другое, як вы лічыце, з дапамогаю чаго магчыма кансалідаваць грамадзтва, якое зараз знаходзіцца ў такім стане, што ані любоў да бліжняга, ані вера ўсур’ёз не ўспрымаецца? ці існуе нейкая адзіная стратэґія, якая магла б аб’яднаць усіх, каму абрыдла жыць пад лукашысцкаю акупацыяй? 

Севярынец: Дарагая Юлія! Адзіная стратэгія перамогі, якую я ведаю – гэта вера, якая дзейнічае любоўю. Калі нашыя сэрцы будуць гатовымі – Бог дасьць нам гэтую краіну.

кацёнка, 17.05.2011 23:00
Кацэнкі любяць Пашу! : )
Кацёнкі ня плачуць і людзі, ня плачце, усё было іначай – усё будзе інакш! : )
Усе выпрабаванні мінуць! І спадзяюся, што гэтак званая хімія станецца часам для супакою, роздуму і новых найдудоўнейшых кнігаў!
А яшчэ, гэты час мусіць стацца часам для збудавання сям’і. А чаму б і не, у канцы-та канцоў! : )
Абдымаю і страшэнна люблю цябе, брацік! : ) 

Севярынец: Дзякуй табе, сонейка! Малюся, каб у цябе усё было добранька. Моцна абдымаю і вельмі-вельмі люблю!

Валер Горад:: Менск 17.05.2011 23:03
Павал, віншую са Свабодай, хоць і небезумоўнай.
Паводзіны Рымашэўскага 19 сьнежня і пасьля гэтай даты апынуліся супярэчлівымі. У прыватнасьці вызвала неразуменьне яго поўная непразрыстасьць датычна ліста Лукашэнку. Больш за тое, на паказаньнях у тым ліку Рымашэўскага грунтуецца судовы вырак Саньнікаву. Мяркую, тое самае будзе скарыстана і для Статкевіча і Вуса.Як Вы ацэньваеце свой выбар Рымашэўскага як кандыдата на пасаду прэзідэнта ад партыі, якую Вы ініцыявалі? Ці паўтарылі б Вы сваё рашэньне, калі б новыя выбары былі прызначаны праз тыдзень? 

Севярынец: Дзякуй, спадар Валер! Усе мы памыляемся. Але Віталь 19 сьнежня і пасьля зрабіў тое, што мог. Пра тое, што Рымашэўскага выбралі кандыдатам ад БХД, не шкадую. Заўчора азнаёміўся з дадзенымі НІСЭПД: паводле іх Віталь (нагадаю, 35 гадоў), кандыдат ад партыі, якая існуе толькі 2 гады, набраў 4,2% і стаў трэцім сярод дэмкандыдатаў (пасьля Някляева і Саньнікава). Усе адзначаюць ягоны выступ па тэлевізіі. Зараз ён – адзін з найбольш пэрспэктыўных дэмакратычных лідэраў.

 

Siarhiej, Miensk 18.05.2011 00:02
Як можна распачаць крымінальную справу супраць Ярмошынай, Лу-кі і іншых падзельнікаў па артыкуле 192 крымінальнага кодэкса, сутнасць якога крадзёж галасоў выбарцаў? У гэтым жа ўся праблема – Лу-ка не набраў нават 40% галасоў. Вырашэнне гэтага пытання можа аб’яднаць усіх кандыдатаў, доказаў і сведкаў крадзяжу шмат. 

Севярынец: У Беларусі гэта пакуль немагчыма. Доказаў фальсыфікацыяў сапраўды шмат. Зрэшты – на нашым судзе гэта бліскуча паказала мая цудоўная “падзельніца”, мужная і абаяльная Ірыначка Халіп – Лукашэнка сам неаднаразова публічна прызнаваўся, што фальсіфікаваў выбары.

АРТ, Х 18.05.2011 00:06
добры вечар, сп. Павал! 1. Чаму нихто з апазицыйных палитыкау не падымае пытаньня аб правядзеньни прэз.выбарау,т.як тыя, што мелися адбыцца 19 сьнежня, были перарваныя тэрарыстычнай атакай лукашэнки? Чаму ниводзин з апазыцыйных палитыкау нават и не паспрабавау скарыстацца сёняшняй надзвычай спрыяльнай сытуацыяй, каб павярнуць меркаваньне зах. Эуропы у бок тэрминовага вызваленьня з-пад палону тэрарыста? З. Сёньня шмат хто наракае на народ: чаму ён маучыць. А таму, што лидэры ад апазыцыи личаць гэты самы народ нижэйшым саслоуем. Вы згодны? 4. Ци личыце вы, што кожны новы дзень прауленьня лукашэнки страшэнна згубны для нашых дзяцей, бо выхоувае у их фашысцки сьветапогляд. Чаму нихто не падымае гэтае пытаньне на мижнародным узроуни? 

Севярынец: Разумею Ваш боль, спадар АРТ. Апазыцыя ў нас такая, якая ёсьць, і яе таксама цяжка вінаваціць ва ўсім. На міжнародным узроўні гэтае пытаньне стаіць рубам: сачыце за навінамі 23 траўня.

Фронтавец, Менск 18.05.2011 00:12
Павал, дзякуй за Вашу нясхільнасьць і барацьбу. У мяне да Вас такое пытаньне: ці зьмянілася Ваша пазіцыя наконт люстрацыі пасля ўтрыманьня ў СІЗА КДБ? Як Вы расцанілі заяву сп.Мілінкевіча пра Плошчу-2010 і ці згодны Вы з ягонай пазіцыяй? Дзякуй 

Севярынец: Дзякуй, дарагі фронтавец! Масавыя (або татальныя) люстрацыі ў Беларусі, на мой погляд, немагчымыя: занадта шмат людзей, ад чыноўнікаў і дырэктараў да настаўніцаў, у выбарчых камісіях складаюць тое, што мы ужо 17-ы год называем “рэжым”. Але адказнасьць за цяжкія злачынствы непазьбежная. 
Пагадзіцеся, Мілінкевіч меў рацыю, калі казаў напярэдадні, што Расея скарыстаецца становішчам пасьля падзеяў 19 сьнежня. Так і адбылося. Але ягонай заявы пра Плошчу я яшчэ не чытаў.

Уладзімір 18.05.2011 00:51

 Як вы лічыце, чаму захад даў міліёны далараў Г.П. і чаму няма выніку з гэтага? 

Севярынец: Трэба спытаць у Захаду:) Беларуская палітыка, у ідэале, павінная рабіцца за беларускія грошы. Тады будзе вынік. Гэта цяжка, але магчыма. БХД спрабуе.

АРТ, Х 18.05.2011 00:56
и яшчэ некальки пытаньняу. 1. Як вы можаце парауноуваць засьценки КДБ зь пиянэрлягерам? Гэта абвяргае сьведчаньни аб катаваньнях Михалевича, Аутуховича, Саньникава. Не верыць им няма падставау. Кали ж да вас ставилися больш мякка, на тое были нейкия асабливыя падставы? Напрыклад, згодництва Рымашэускага, як и у тандэме Раманчук-Лябедзька. Напрыклад, я личу, што да мяне прымяняюцца маральныя катаваньни: штодзень пагрозы праверак, што ладзяць жорсткия испыты на веданьне шэраговыми работниками усих загадау, указау, дэкрэтау, пастановау. Засяродзицца на працы немагчыма- увесш час у страху чарговай камисии. Асаблива строга адсочваецца усялякае нездавальненьне ци намёк на скаргу. Усе зауваги робяцца у зьневажальнай форме. Мае супрацоуники рухаюцца як у сьне, з патухлыми позирками. У калектыве пануе падазронасьць, страх страциць працу. Гэта зусим иньшыя людзи, якими яны были усяго некальки месяцау таму. Гэта не катаваньне людзей? 2. Чаму мижнародная супольнасьць нияк не адрэагавала на выклик, кинуты ёй рэжымам тэрактам 11? Ци не развяжа гэта руки рэжыму на новыя и новыя тэракты? 

Севярынец: Падрабязна адказваў вышэй. Бачыце, тут пытаньне успрыманьня. Што лічыць катаваньнямі або тэрорам?.. Зараз трэба дамагацца вызваленьня Саньнікава, Дашкевіча, Лобава, Статкевіча, Бандарэнкі, Аўтуховіча і іншых. Словаў сказана вельмі шмат. Патрэбна нашая, беларуская салідарнасьць, міласэрнасьць і малітва, а міжнародная супольнасьць далучыцца.

 

Снежны Чалавек, Паўночная Карэя 18.05.2011 02:05
Калі будзе распушчана партыя БХД? 

Севярынец: Толькі тады, калі дасягне сваіх праграмных мэтаў, дарагі Cьнежны чалавек.

Николай, Санкт-Петербург 18.05.2011 02:07
Хрыстос Уваскрос! Паважаны спадар Павал, Вам шчырая маральная падтрымка з Санкт-Пецярбургу! 1. Десятки невинных приговорены к нескольким годам заключения, да и ваш приговор не сахар. На ваш взгляд, освобождение политзаключенных начнётся после решительных санкций Запада; после долгих переговоров властей и Запада (в обмен на кредиты и т.д.), или же сейчас никаких “торгов” не предвидится (в отличие от ситуации 2007-2008 годов)? 2. Бывали ли Вы в Санкт-Петербурге? Если нет, то заранее приглашаю после отбытия всех этих “химий”.Вам бодрости духа, здоровья и оптимизма. Жыве Беларусь!!! 

Севярынец: Сапраўды ўваскрос!
Дзякуй за падтрымку, дарагія піцерцы! Думаю, сёньня пазіцыя Еўропы больш цьвёрдая, чым у 2007-2008-м.
У Піцеры бываў з матуляю, яшчэ вучнем. Горад Дастаеўскага, а для мяне гэта вельмі шмат значыць.
Дзякуй, жыве!

Владимир, Минск 18.05.2011 11:19
Павел, народ уже закипает от ситуации в стране, почему никто не организовывает акции протеста и сопротивление режиму? Еще немного и будет поздно.Выскажите мнение по этому поводу и дайте ориентир. 

Севярынец: Вулічныя акцыі, Уладзімір, (нават такія, як Дзень волі або Чарнобыльскі шлях) зараз задушваюцца ў зародку. Для гэтага і суды, і прысуды, і ператрусы рабіліся. Зараз – час тлумачыць людзям, чаму усё гэта адбываецца. Але – у слабасьці чалавечай найчасьцей выяўляецца моц Божая.

Палешук, Менск 18.05.2011 12:11
Павал, якoй Вы бачыце у будучыне БХД, яе месца у жыццi краiны, уплыу на уласныя структуры i асноуныя мэты? Дзякуй. 

 

Ірына, Мінск 18.05.2011 14:12

Павел, паважаю Вас. А мой муж называе Вас сучасным Кастусем Каліноускім. І гаворыць, што Вы моцны аратар.
Вы разумееце, што Расея лічыць Беларусь часткай свяей імпэрыі? Што Лукашэнкам кіруе Расея? Што Расея не спыніцца ні перад чым, каб дасягнуць свае мэты? Што усе незадаволенные будуць матаць срокі? Ці есць у нас святло у канцы тунэля? 

Севярынец: Дзякуй, дарагая Ірына, і прывітаньне Вашаму мужу! Пра Расею ўсё разумею.

Але сьвятло ў канцы тунэлю ў нас ёсьць. Гэта Бог, Які ёсьць Любоў. Ён мацней за ўсе рэжымы і імперыі, разам узятыя.

месьціч, менск 18.05.2011 14:14
Паважаны, сп. Павал! Як Вы лічыце, стаўка БХД на Рымашэўскага на выбарах была апраўдана? Ці справіўся ён з задачамі? І якія гэта былі задачы? Пасьля Вашага зьняволеньня і выхаду з СІЧУ КДБ Рымашэўскага – Партыя БХД амаль ніяк сябе не праявіла. Ці не здаецца Вам, што пры кіраваньні партыяй Рымашэўскім (пры Вашай хіміі), БХД згубіць пазыцыі і пераўтворыцца ў апазыцыйную тусоўку? Дзякуй за адказ. Веры, волі й перамогі! 

Севярынец: Вышэй адказваў, сп. Месьціч. У БХД калегіяльнае кіраваньне і ўзаемная падтрымка. Дзякуй за зычэньні – Вам таксама веры і волі.

Кастусь, Менск 18.05.2011 18:03
Спадар Павал Канстанцінавіч, адкажыце калі ласка, як Вы ставіцеся да закліку Івашкевіча аб правядзенні 16 кастрычніка Усебеларускага Сходу за адстаўку лукашэнкі? 

Севярынец: Добра стаўлюся. Віктара Івашкевіча ведаю і паважаю.

 

Константин, Витебск 18.05.2011 18:48
я против “охоты на ведьм”, но многие из тех кто осуществляет беззаконие сегодня, делают это банально ради денег, строят коттеджи, покупают акции или даже предприятия на детей, мол придет новая власть, нас может и не пригласят на работу, но безбедную жизнь себе и семье обеспечил… а ведь это все оторванное у народа… Планируется ли определённый пересмотр нахапанного и если да, почему об этом не заявлено конкретно, думаю некоторых бы остановило, другим не будет повода жаловаться, что не знали… 

Севярынец: Дарагі Канстанцін! Пытаньне карупцыі пры сёньняшняй сыстэме было адным з галоўных у кампаніі БХД. Мы маем бачаньне, як справіцца з гэтым злом (нашыя прапановы – у перадвыбарчай праграме на www.bchd.іnfo)

Уладзімір, Брэст 18.05.2011 19:45
1. Павел, ці адчувалі Вы Божую дапамагу пад час выпрабаванняў апошніх?
2. Што думаеце пра ТАКУЮ. якая цяпер ёсць, пазіцыю Філарэта ў адносінах да Лукашэнкі?
3. Як мацаваць веру ў Хрыста? 
 

 

Севярынец:Безумоўна, Уладзімір!
Часам, калі цяжка, было такое адчуваньне, што Госпад бярэ цябе на рукі і нясе, як малое дзіцё.
— Пра Царкву адказваў. Вельмі удзячны Уладыку за дабраславеньне на сустрэчу мамы з япіскапам Веніямінам, і самому япіскапу за малітву і намаганьні ў справе споведзі і прычасьця ў СІЗА.
— Мацаваць веру ў Хрыста проста: трэба адкрыць Яму сваё сэрца і тады Ён ачысьціць, асьвеціць і напоўніць нас Сваім вобразам і падабенствам.

Andrei, Goradnia 19.05.2011 03:40
Pavazhany Paval.
Dziakuj Vam za toe ,shto Vy adradzhaecce Hryscianskija CASHTOUNASCI u nashym(zaraz takim vajaunicha-ataistychnym, z bolshaha)belaruskim narodze.Bezumouna,persh za usjo,-heta sprava sviatarou.No Vy robice heta u inshym rechyshy – u palitycy.Shto velmi VAZHNA.
Na zhal,navat nashy apazycujnyia dziajachy,zbolshaha – ateisty.U hetym,mne zdaecca, -ih slabasc i nepasliadounasc.
Zhadaju Vam pospehau na hetym neprostym shliahu.
Berazhy Vas BOZHA.

P.S.Shanouny Paval. Prysluhovyvajces,kali laska,padtrymlivajce i papuliaryzujce taksama – idzei,inicyjatyvy i prapanovy dryhoha addanaha patryjota-hryscianina – Zianona Pazniaka.Za Vami BUDUCHYNIA.Nasha moc u SALIDARNASCI.

ZHYVE BELARUS!. 

Севярынец: Дзякуй, Андрэй! Вы надзвычай ясна разумееце сутнасьць рэчаў у сёньняшняй беларускай палітыцы. Пра Зянона Пазьняка пішу ў кнізе “Люблю Беларусь” (www.sieviarynets.net) Ён – узор сапраўднага беларускага палітыка. Жыве!

 

Вiталь, Мiнск 19.05.2011 10:09
Здравствуйте, Павел!Спасибо за Вашу стойкость, Вашу позицию.
А вопрос у меня такой: Вам нравятся стихи Высоцкого? И не находите, что “Охота на волков”, да и многие другие стихи – это про наш сегодняшний день? Адказаць

Севярынец: Так, Віталь – Высоцкага вельмі люблю. “Балада пра барацьбу”, “Цыганская”, “Праўда і хлусьня” – сапраўды пра наш час.

Алесь, Віцебск 19.05.2011 10:37
Ваша стаўленьне да выказваньняў і паводзінаў пасьля выбараў Дзмітрыева?
П.с. Маю на ўвазе галасную заяву адразу пасьля выбараў 

Севярынец: Дарагі Алесь! Андрэя ведаю, ён адносна новы чалавек, сачу за ягонай дзейнасьцю з цікавасьцю, спрабую разабрацца. Заявы, на жаль, ня чуў.

Алесь, Віцебск 19.05.2011 10:39

 Як вы ставіцеся да дзеяньняў, заяваў, прэс-канференцыяў Алеся Міхалевіча ў пасьля выбарчы час? 

Севярынец: Шкада, што Алесь вымушаны быў зьехаць за мяжу. Думаю, у яго былі прычыны на гэта.

 

Алесь, Віцебск 19.05.2011 10:40
Ці правільна сябе павёў Віталь Рымашэўскі напісаўшы ліст А.Г.Л? 

Севярынец: Алесь, калі можаце, пастаўце сябе на месца Рымашэўскага, і адкажыце на пытаньне: а што б зрабілі вы

Руслан Шошын з Мядзела, Мядзел – Варшава 19.05.2011 11:58
Хвала Хрысту! Павал, дзякую табе ад усяго сэрца за тваю працу. Шкада, што сёлета не пабачымся ў Будславе. Пытаньняў у мяне асабліва няма, сітуацыя больш чым зразумелая. Але аб адным хачу запытаць. На тваю думку, што паратуе Беларусь? Эканамічныя санкцыі? Трагічная эканамічная сітуацыя ў краіне? Што? Салідарнасьці няма, народ не сьвядомы. Няма пачуцьця патрыятызму, дэградацыя квітнее, людзі ў стадыі лабатаміі. Усе баяцца мяняць сістэму. Ахвяруюцца дзесяткі, а мільёны пьюць гарэлку. Ты верыш у тое што наш народ хоча пераменаў? Калі чалавек нечага хоча, ён імкнецца да гэтага… 

Севярынец: Хвала навекі, Руслан!
Думаю, ані санкцыі, ані крызіс Беларусь не ўратуюць. Беларусь збавіць Бог — калі мы пакаемся перад Ім і дадзім Ягонай веры і любові бруіцьў нашым паўсядзённым жыцьці. Мы з табою як вернікі разумеем, што толькі так.

Jose, Barselona 19.05.2011 13:22
Шаноўны Павал Канстанцінавіч! З вызваленьнем! Як Вы ставіцеся да выраза некаторых прадстаўнікоў апазіцыі— “прарасейская Плошча”?
Жадаю Вам моцы і папраўляцца хутчэй! 

Севярынец: Дзякуй!Плошча была не “прарасейскай” — Плошча была беларускай з усімі вартасьцямі і заганамі, уласьцівымі сёньняшняму беларускаму грамадзтву ( як з дэмакратычнага боку, так і з боку рэжыму). Нягледзячы ні на што, мы — адзін народ. Беларускі шлях ад Кастрычніцкай да Незалежнасьці ох які няпросты.

Хлопец, Лунінец 19.05.2011 13:51
Ці бачыце вы, Павел, што-небудзь аднолькавае ў двух здарэннях: смерці Алега Бебеніна і выбуху ў метро? 
 

 

Севярынец: Аднолькавае — імгла таямнічасьці ў гэтых двух страшных падзеях.

Зьміцер Хведарук, Менск 19.05.2011 14:12
Вітаю Вас, Павал!
Па-першае вельмі рады што з Вашым меркаваньнем можна будзе пазнаёміцца нарэшце і ў этэры “Свабоды” і што Вы нарэшце спаткалі чаканае вызваленьне з-пад варты!
На сайце выйшла цікавае непаразуменьне,- нехта падпісаўшыся маім імем і прозвішчам, даслаў Вам пытаньні, я ад часткі да іх далучаюся, але перш за ўсё пацікаўлюся, як Вы маецеся ў гэтыя дні? Аб чым падумалі, калі даведаліся, што магчымым выракам стане “хімія”? Які лёс спаткалі Вашы сшыткі з раманам? Зрэшты асноўнае,- якія шанцы зараз захаваць нацыянальную валюту, на Вашу думку, і незалежнасьць, як следзтва? За кошт чаго Беларусь можа вылезці з такое глыбокае палітычнае і эканамічнае ямы? Ну і канешне, якое Ваша бачаньне далейшага існаваньня аргкамітэту БХД? Ці зможа ён эфектыўна функцыяваць, калі Вы будзеце на хіміі, Віталь, будзе пад пагрозай адпраўкі за краты з-за раптоўнага “правапарушэньня”? Як на Вашу думку ўвогуле будзе выглядаць палітычнае жыцьцё ў бліжэйшыя месяцы і што ў гэты час рабіць людзям дэмакратычных перакананьняў?
яшчэ раз дабраславеньняў Вам, трымайцеся! Бог Вас любіць і не дарма вядзе такімі сьцежкамі да роднае Беларусі і Яго Валадарства!Ад многіх хацелася б выказаць Вам падзяку за такі цудоўны прыклад! 

Севярынец:Вітаю, Зьміцер! 🙂 Дзякуй за добрыя словы.
“Хімія” –значыць, змагу вольна сьведчыць пра Бога, Які дае волю, абняць родных людзей. дапамагчы тым, хто яшчэ ў турме, і нарэшцедапісаць раман.
У БХД шмат моцных лідэраў, здольных падтрымаць сустаршыняў і павесьці партыю.

Таша, Менск 19.05.2011 14:19
Падкажыце, калі ласка, дзе можна набыць Вашу кнігу “Люблю Беларусь”? Дзякуй.
Усяго Вам найлепшага 

Севярынец: Дарагая Таша, кнігу ” Люблю Беларусь” можна прыдбаць праз Валерыю ( 80295712611).

АГ, Менск 19.05.2011 14:54
Трымайцеся, Павал Канстанцінавіч. 
Як на Вашу думку, чаму так розьняцца прысуды кандыдатам? Ці пісаў ваш паплечнік Віталь Рымашэўскі лісты ці пакаяньні на імя Лукі? 

Севярынец: Прысуды кандыдатам, на мой погляд — дзіўны вынік асабістых пачуцьцяў, боязяў і нейкіх палітычных разьлікаў сыстэм.
Пра Віталя адказваў.

 

 

Игорь, Барановичи 19.05.2011 15:04

 

Як можна далучыцца да БХД у горадзе Баранавiчы?Дзякую

Севярынец: Да Аргкамітэту БХД у Баранавічах можна далучыцца праз спадарыню Тацьцяну– 80297235360. Вітаем ў нашых шэрагах! 🙂

 

СР, Менск Імя:: СР Горад:: Менск

19.05.2011 15:38

Ваша стаўленне да люстрацыі КДБ і іньшых? 

Севярынец:Пра люстрацыі адказваў вышэй — калі ласка, паглядзіцею ,Piotr, EU 19.05.2011 15:54
Pryvitanne Paval! Zhadau muzhnasci i xut4ejshaga vyzvalennia!Pytanne: kali ulichyc toj fakt, shto 25 sakavika 1918g. absalutnaja bolshasc belarusau byli veruuchyja – ale ne zmagli peramag4y balshavickaja navaly bez zbroi, arganizacyi i shyrokaj gramadskaj salidarnasci. Ci Vy ne pamyliaecesia, shto zhyxary Belarusi, jakija zastalisia u Respublicy Belarus zdolnyja atrymac krainu bez sapraudnaj samaaxviarnasci, jakuju prademanstravali i Isus i zhyxary su4asnyx arabskix krainau dzelia Voli ?

 

Piotr, EU 19.05.2011 15:54

Pryvitanne Paval! Zhadau muzhnasci i xut4ejshaga vyzvalennia!Pytanne: kali ulichyc toj fakt, shto 25 sakavika 1918g. absalutnaja bolshasc belarusau byli veruuchyja – ale ne zmagli peramag4y balshavickaja navaly bez zbroi, arganizacyi i shyrokaj gramadskaj salidarnasci. Ci Vy ne pamyliaecesia, shto zhyxary Belarusi, jakija zastalisia u Respublicy Belarus zdolnyja atrymac krainu bez sapraudnaj samaaxviarnasci, jakuju prademanstravali i Isus i zhyxary su4asnyx arabskix krainau dzelia Voli ? Адказаць

Севярынец: Дзякуй за глыбокае пытаньне, Пётр. Нашая нацыянальная “убогасьць духу” ўрэшце можа абярнуцца словамі з Эвангельля: ” Шчасьлівыя убогіядухам, бо іх ёсьць Валадарства нябёснае”. У чалавеку, які усьведамляе ўсю сваю слабасьць, найпаўней выяўляецца воля Божая.

 

 

Павал Севярынец нарадзіўся 30 сьнежня 1976 г. у Воршы. Скончыў з залатым мэдалём віцебскую школу № 25 (з мастацкім ухілам). Пачатак цікавасьці да палітыкі — абраньне ў 10 клясе школы ў Дзіцячы рэспубліканскі парлямэнт. Захапляўся геаграфіяй і геалёгіяй. Скончыў геафак БДУ. У 1994—1999 гг. працаваў журналістам у шэрагу недзяржаўных выданьняў. З 1998 г. друкуецца ў незалежнай прэсе як публіцыст. Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча і прэміі імя Васіля Быкава “За свабоду думкі”. 

У 1999—2003 гг. быў намесьнікам старшыні Партыі БНФ. З 1999 да 2004 гг. — старшынём “Маладога Фронту”, цяпер — сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”. 

У 2005 годзе Павал Севярынец быў абвінавачаны ў арганізацыі акцыяў пратэсту супраць вылучэньня Аляксандра Лукашэнкі на трэці прэзыдэнцкі тэрмін, што адбываліся ў Менску пасьля рэфэрэндуму 2004 г. Быў асуджаны да 3-х гадоў абмежаваньня волі., так званай “хіміі” і адбываў пакараньне на нарыхтоўцы леса на поўначы Віцебшчыны, быў вызвалены праз 2 гады З улікам амністыі тэрмін зьняволеньня быў скарочаны да 2-х гадоў, у 2007 годзе Севярынец быў вызвалены.

У часе прэзыдэнцкіх выбараў 2010 г. быў кіраўніком штабу кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага. Быў увечары 19 сьнежня 2010 года пасьля разгону мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў на плошчы Незалежнасьці ў Менску і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Напрыканцы сьнежня яму прад’яўлена абвінавачаньне па крымінальнай справе, узбуджанай сьледчым упраўленьнем папярэдняга расьсьледаваньня ГУЎС Менгарвыканкаму па чч. 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). 4 красавіка замест гэтага прад’яўлена іншае абвінавачаньне (арт. 342 КК — арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны удзел у іх).

Болей навін