Terra Genius. Вандроўка да дня народзінаў Ларысы Геніюш (Відэа, фота)

09 жніўня 2011 15:39  |  Грамадства

9 жніўня спаўняецца 101 год зь дня народзінаў славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, ахвярнай хрысьціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу. У гэты дзень у 1910 годзе яна зьявілася на сьвет ва ўлюблёным бацькоўскім фальварку Жлобаўцы ля мястэчка Воўпа Ваўкавыскага павету, і прайшоўшы свой даўгі пакутніцкі жыцьцёвы шлях, на сьвята Дабравесьця 1983 года знайшла вечны спачын на маляўнічых могілках у роднай Зэльве. Менавіта гэтым шляхам у нядзелю 7 жніўня праехалі ўдзельнікі зладжанай сябрамі БХД вандроўкі Тerra Genius разам зь вядомым краязнаўцам і музыкам Аляксеем Фраловым.

Вандроўка, прысьвечаная легендарнай паэтцы і арганізаваная культурніцкай ініцыятывай “Еўрапейскі шлях” сумесна з кампаніяй “Пакаяньне” аргкамітэту БХД, мела на мэце наведаць родныя мясьціны Ларысы Геніюш, пабачаць прыродныя і рукатворныя цуды гэтай зямлі, каб зразумець, адкуль паходзяць Волаты Духу. 

Удзельнікі вандроўкі наведалі колішні фальварак Жлобаўцы, у якім на падмурках роднай хаты паэткі адбыўся невялічкі канцэрт барда Андрэя Мельнікава. Таксама вандроўнікі завіталі ў Гудзевічы, якімі ў пазамінулым стагодзьдзі валодаў дзед Ларысы Геніюш Павал Францавіч Міклашэвіч, а зараз вядомыя сваім этнаграфічна-краязнаўчым музэем Алеся Белакоза. Безумоўна, не маглі удзельнікі вандроўкі прамінуць месца апошняга прытулку Ларысы Антонаўны – Зэльву. Там аматары творчасьці паэткі наведалі яе магілу і Траецкую царкву, у якой зараз знаходзіцца невялічкая экспазіцыя, прысьвечаная паэцы, а на падворку стаіць ці не адзіны ў Беларусі помнік Ларысе Геніюш.

Акрамя гэтага, шлях вандроўнікаў упрыгожвалі і іншыя геніяльныя помнікі архітэктуры і дойлідзтва. Разам з цудоўнымі краявідамі заходняй Беларусі яны спрыялі развагам пра феномен геніяльнасьці і пра геніяў Беларусі ў сусьветным кантэксьце. І вядома, цягам усёй вандроўкі гучалі вершы. 

Славутая беларуская паэтка Ларыса Геніюш (9 жніўня 1910 – 7 красавіка 1983) нарадзілася ў фальварку Жлобаўцы Ваўкавыскага павету. У 1937-1948 жыла з мужам ў Празе, брала ўдзел у працы ўрада БНР на эмiграцыi, была прызначаная сакратаркай БНР. У 1948 годзе разам з мужам, лекарам Янкам Геніюшам, Ларыса Геніюш была арыштаваная, выдадзеная савецкаму КДБ і асуджаная на 25 гадоў лагераў. Каб даведацца пра лёс архіваў БНР, у менскай амерыканцы яе асабіста дапытваў кіраўнік КДБ Беларусі Лаўрэнці Цанава. Вызваленыя праз восем гадоў ГУЛАГу, яны вярнуліся ў Беларусь і пасялілася на радзіме мужа ў Зэльве. Да канца жыцьця мужная паэтка не прыняла савецкага грамдзянства, заставалася грамадзянкай БНР і была прыкладам для ўсіх беларускіх патрыётаў. Да сёньняшняга дня жыцьцё і вершы Ларысы Геніюш натхняюць беларусаў у змаганьні за свабоду Бацькаўшчыны.

Болей навін