Дзяржава дасць крэдыты на штучнае апладненне
Штомесяц да ЭКА ў Беларусі звяртаецца прыкладна 200 жанчын, і штогод нараджаецца каля 700 дзяцей. Эфектыўнасць ЭКА ў сярэднім складае 30–40%.
Супраць развіцця штучнага апладнення катэгарычна выступае каталіцкая царква. Касцёл параўновае яго з кланіраваннем чалавека. «Каталіцкая царква, падзяляючы занепакоенасць праблемай бясплоддзя і заахвочваючы пошук новых метадаў яе лячэння, у той жа час катэгарычна супраць выкарыстання тэхналогій, якія супярэчаць хрысціянскаму паняццю гонару сям’і, бацькоўства, дзіцянараджэння і чалавечага эмбрыёна, а таксама значэнні чалавечай сэксуальнасці», — гаварылася ў афіцыйнай заяве».
Акцэнт зроблены на тым, каб ініцыяваць з’яўленне ў сем’ях другога і наступных дзяцей. Па дадзеных сацыялагічнага апытання, кожная трэцяя маладая пара ў Беларусі хацела б мець больш дзяцей, але па нейкіх матывах на гэта не рашаецца.
Таму ў праграме дэмаграфічнай бяспекі прадугледжаныя меры для стымулявання нараджэння другіх, трэціх і наступных дзяцей. Напрыклад, павышэнне памеру дапамогі па даглядзе за дзіцём ва ўзросце да 3 гадоў. Пры нараджэнні першага — да 35% сярэдняга заробку ў краіне; пры нараджэнні другога і наступных — да 40%. Таксама павялічваецца памер дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці: пры з’яўленні першага — 10 бюджэтаў пражытковага мінімумума (4,42 мільёна рублёў), другога і наступных — 14 БПМ (6,19 мільёна рублёў).