Cёння ў праваслаўных свята Перамянення Гасподняга

19 жніўня 2011 14:03  |  Грамадства

19 жніўня праваслаўныя вернікі адзеначаюць свята Перамянення (Праабражэння) Гасподняга, якое ў народзе таксама завецца Яблычным Спасам. Свята Перамянення адносіцца да ліку дванадзесятых, 12 самых важных царкоўных святаў. У гэты дзень у на святочнай літургіі ў храмах святары апранаюць белае адзенне, што сімвалізуе Боскае святло, якое зыходзіла ад Хрыста на гары Фавор, а пасля службы асвячаюць плады новага ўраджаю.

Свята Перамянення Гасподняга ўзгадвае евангельскую падзею, калі незадоўга да Сваіх пакутаў на Галгофе Ісус Хрыстос узьняўся з трыма сваімі найбліжэйшымі вучнямі – Пётрам, Якубам і Янам — на гару Фавор у Галілеі, каб памаліцца. Там апосталы ўбачылi нечакана перамяненьне Iсуса: твар Ягоны заззяў, як сонца, а вопратка стала белая і зіхатлівая. 

 

У гэты час зявіліся да яго два найбольшыя старазапаветныя прарокі, Майсей і Ілля, і гутарылі з ім аб пакутах і смерці, якія Яму належыла зазнаць у Ерусаліме. Раптам светлае воблака агарнула вучняў, і яны пачулі голас Бога Айца: «Гэта Сын мой Узлюблены, у Якім Мая добрая воля. Яго слухайце!» (Мф. 17:1-7). Праз Сваё перамяненьне Хрыстос жадаў падтрымаць веру сваіх вучняў падчас Ягоных пакутаў і сьмерці ды раскрыць апосталам і праз іх усім людзям Сваю Божую славу.

А народны звычай асвячаць на гэтае свята Перамянення плады бярэ пачатак з VIII стагоддзя, паколькі да гэтага часу на ўсходзе выспявалі плады, самымі важнымі з якіх лічыліся каласы і вінаград, якія выкарыстоўваліся ў набажэнстве. А ў Беларусі да гэтага часу якраз саспявалі яблыкі, на якія і быў заменены паўднёвы вінаград. Адсюль пайшла народная назва свята — Яблычны Спас. Лічілася, што на Яблычнага Спаса канчаецца лета. “Прыйшоў Пятрок — апаў лiсток, прыйшоў Iлья — апала два, прыйшоў Спас — пайшло лета ад нас”.

Болей навін