На Глыбоччыне і ў Менску пакажуць хрысціянскае кіно. Праграма фэсту «Magnificat-2011»

01 верасня 2011 09:25  |  Культура

Падаем на нашым сайце праграму VII міжнароднага каталіцкага фэсту хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2011», які адбудзецца 6-10 верасня 2011 года ў Менску і на Глыбоччыне.Прагляды фільмаў адбудуцца ў Чырвоным і Архікатэдральным касьцёлах у Менску, ў раённым цэнтры культуры ў Глыбокім (Цэнтральная плошча), а таксама ў Мосары, Івесі і Ўдзеле.

 

Таксама ў межах фэсту пройдзе конкурс анімацыйных фільмаў для дзяцей, які адбудзецца 8 верасня ў раённай бібліятэцы ў Глыбокім, і вечарына дакументальнага кіно, што адбудзецца ў Івесі 9 верасня.

 

Уваход на мерапрыемствы фестывалю вольны.

 

Заснавальнікамі фестывалю з’яўляюцца Каталіцкая асацыяцыя для камунікацый «Signis — Беларусь», Віцебская дыяцэзія, рэдакцыя культурна-рэлігійнага часопіса «Дыялог», унітарнае прадпрыемства Студыя «Стоп-кадр». Ён праводзіцца пад патранатам Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. 

 

Міжнародны каталіцкі Фэст хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» з’яўляецца аглядам работ беларускіх і замежных майстроў у галіне кіно і тэлебачання, якія накіраваны на евангелізацыю грамадства і падтрымку агульначалавечых каштоўнасцяў.

 

Падрабязная праграма VII міжнароднага каталіцкага фэсту хрысціянскіх фільмаў:

Аўторак, 6 верасня. Дзень першы. Менск

 

Да 9.00 Прыбыццё гасцей i ўдзельнiкаў, рассяленне.

 

Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (г. Менск, пл.Свабоды, 9):

 

10.30 – 11.00 Акрэдытацыя ўдзельнікаў і гасцей фестывалю

11.00 – 12.00 Урачыстая Святая Iмша, прысвечаная фестывалю

12.10 – 12.25 УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ ФЕСТЫВАЛЮ КАЛЯ КРЫЖА АРХІКАТЭДРАЛЬНАГА КАСЦЁЛА

12.35 – 14.05 Экскурсія па Мінску для ўдзельнікаў і гасцей фестывалю

14.10 – 14.50 Абед

 

Касцёл святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл, г. Менск):

 

15.00 – 15.10 Слова Старшынi фестывалю i пробашча касцёла св. Сымона i Алены

15.12 Конкурсны прагляд.

15.13 – 15.35 1. «Дастукацца да нябёсаў», (Расія)

15.36 – 16.14 2. «Сусвет Андрэя Гойка» (Беларусь)

16.15 – 16.25 Перапынак

16.26 – 16.33 3. «З Калядамі, Уладзімір» (Францыя)

16.34 – 16.52 4. «Хто для мяне Марыя?» (Расія)

16.53 – 17.18 5. «Смерць дзіцяці» (Польшча)

17.19 – 17.29 Перапынак

17.30 – 17.57 6. «Драцянік за камераю» (Славакія)

17.58 – 18.44 7. «Святыя. Ахвяры Бутаўскага палігона» (Расія)

18.45 – 18.55 Перапынак

18.56 – 19.22 8. «Дзеці ксяндза Шаплевіча» (Літва)

19.30 – 20.30 Вячэра

20.30 Ад’езд да месцаў рассялення ў Мінску


Серада, 7 верасня. Дзень другі. Менск-Глыбокае

 

10.00 Збор гасцей i удзельнiкаў фестывалю для выезду ў Глыбокае. Архікатэдральны касцёл, г. Менск, пл. Свабоды, 9

 

10.10 – 12.50 Пераезд у Глыбокае

12.50 – 13.30 Сустрэча ўдзельнiкаў фестывалю

13.30 – 14.10 Абед

14.10 – 15.30 Рассяленне

 

15.30 Прагляд конкурснай праграмы (г. Глыбокае, раённы цэнтр культуры)

 

15.31 – 15.57 9. «Знакі святасці» (Беларусь)

15.58 – 16.25 10. «ВЯЛІКДЗЕНЬ НА ЛЫСАЙ ГАРЫ» (Беларусь)

16.26 – 16.40 11. «ТРЫ ПРАНІКЛІВЫХ СВЯТЛА АЙЦА АНТОНІЯ ШУРАНКА» (Чэхія)

16.41 – 16.51 Перапынак

16.52 – 17.48 12. «Таямніцы Междугор’я» (Італія)

17.49 – 17.54 13. «Дванаццаць: не паверу» (Украіна)

17.55 – 18.05 Перапынак

18.06 – 18.58 14. «Аўшвіц мой настаўнік» (Італія)

18.59 – 19.18 15. «Замбійскае аблічча ксянда Боска. Манса» (Польшча)

19.20 – 19.50 Вячэра

19.52 – 20.09 16. «Тры каралі. Вадохрышча» (Беларусь)

20.10 – 20.36 17. «Малітва за Беларусь» (Беларусь)

 

Чацвер, 8 верасня. Дзень трэці. Глыбокае-Удзела-Мосар

 

8.30 – 9.00 Снеданне

 

9.00 Прагляд конкурснай праграмы (г. Глыбокае, раённы цэнтр культуры)

 

9.01 – 10.05 18. «Пакаянне, адчыні мне дзверы”

10.20 Выезд у Мосар і Ўдзела

10.40 – 11.30 Знаёмства з Мосарам

11.40 – 12.00 Знаёмства з кляштарам францысканаў у Ўдзела

12.05 – 12.20 Слова да святога Максiмiлiяна (каля помнiка святому Максiмiлiяну Кольбе)

 

12.25 Прагляд конкурснай праграмы (Удзела)

 

12.26 – 12.43 19. «Тры кіламетры да неба» (Беларусь – Польшча)

12.44 – 13.10 20. «Подзвіг святога Максіміліяна Кольбэ» (Беларусь)

13.11 – 13.21 Перапынак

13.22 – 13.59 21. «Допісы з экватару» (Чэхія)

14.00 – 14.13 22. «Оська-святой» (Расія)

14.20 Выезд у Глыбокае

14.50 – 15.30 Абед

 

15.40 Конкурс анімацыйных фільмаў для дзяцей з дзiцячым журы (г. Глыбокае, раённая бiблiятэка)

 

15.35 Прагляд конкурснай праграмы (г. Глыбокае, раённы цэнтр культуры)

 

15.36 – 16.01 23. «У пошуках святога абраза» (Расія)

16.02 – 16.24 24. «Святыні полацкай зямлі» (Беларусь)

16.25 – 16.53 25. «Місія» (Польшча)

16.54 – 17.04 Перапынак

17.05 – 17.31 26. «Місія: Паўднёвая Карэя і далей» (Італія)

17.32 – 18.09 27. «Лабірынт» (ЗША – Польшча)

18.10 – 18.20 Перапынак

18.21 – 18.49 28. «Пуцяводная зорка» (Расія)

18.50 – 19.37 29. «Армянскі хлеб» (Арменія)

19.40 – 20.10 Вячэра

20.11 – 21.03 30. «Сэрца багаты — рукі Хуан Рэя» (Італія)

 

Пятніца, 9 верасня. Дзень чацвёрты. Глыбокае-Івесь

 

8.30 – 9.00 Снеданне

 

9.00 Прагляд конкурснай праграмы (г. Глыбокае, раённы цэнтр культуры)

 

9.01 – 9.26 31. «Дарога жыцця» (Польшча)

9.27 – 9.47 32. «Партытура» (Україна)

9.48 – 10.02 33. «Хтосьці побач. Сакрэт» (Расія)

10.03 – 10.13 Перапынак

10.14 – 11.06 34. «Ад Арарата да Еўропы» (Арменія)

11.07 – 11.17 Перапынак

11.18 – 12.12 35. «Інакіня» (Беларусь)

12.13 – 12.23 Перапынак

12.24 – 12.51 36. «Святы Аўгустын. Святло ў цемры» (Іспанія)

12.52 – 13.17 37. «Купель Сілаам» (Ізраіль)

13.20 – 14.00 Абед

 

14.30 Выезд у Івесь Вечар дакументальнага кіно ў Цэнтры Еўропы

 

20.00 Ад’езд з Iвесі

 

Субота, 10 верасня. Дзень пяты. Глыбокае

 

9.00 – 9.30 Снеданне

10.00 – 11.00 Урачыстая Святая Імша, прысвечаная заканчэнню фестываля

11.30 Прагляд конкурснай праграмы (г. Глыбокае, раённы цэнтр культуры)

11.31 – 12.01 38. «Перасвет і аслябя» (Расія)

12.02 – 12.18 39. «Анёлачак» (Расія)

12.20 Абмеркаванне арганізацыі правядзення фестывалю

13.00 УРАЧЫСТАЕ ЗАКРЫЦЦЁ ФЕСТЫВАЛЮ

14.30 – 16.00 Урачысты абед

17.00 Ад’езд удзельнікаў

 

Заўвага: да пачатку фестываля ў Праграме магчымыя невялікія змены

Болей навін