Вітаю ўсіх сяброў БХД
Шаноўнае спадарства!
Усім нізкі паклон за праробленую працу. Віншую з паспяховым правядзеннем чацвёртага Ўстаноўчага Сходу і выказваю шчырыя спадзяванні, што чацвёрты эпізод серыялу «Зарэгістраваць БХД» будзе паспяховым, плённым, поўным радасці і Божае ласкі!
Шкада канешне, што я не тройчы, а толькі двойчы заснавальнік БХД, але можна спадзявацца, што мне не прыйдзецца рабіцца тройчы заснавальнікам, а замест гэтага будзе мажлівасць проста ўступіць у шэрагі і атрымаць партбілет.
Нізкі паклон вам не толькі за праробленую працу, але й за мужнасць і за рызыку, якую на дадзены момант з вамі не раздзяляю (( Але тым не менш, пакуль мой лірычны герой/гераіня пакутуе, а я як аўтар саромеюся ад тае неадпаведнасці вобразау, – тым не менш, вітаю ўсіх сяброў БХД радасным брэхам з-за мяжы і прысвячаю невялічкую нізку вершаў…
***
карлсан каторы жыве на даху
лушчыць семечкі корміць
галубоў
кідае ўлёткі з-за шызых аблокаў
мерна глядзіць на ўласны адбітак
у шэрых лужынах
вокны запальваюць свечы ў бязглузднай надзеі
дрэвы сплятаюцца пальцамі ў шэрай малітве
карлсан каторы жыве на даху
можа зляцець куды хоча ды
не збіраецца
НА СКРЫЖАВАННІ
на скрыжаваннях пасяліўся вецер
і ў эмеральдзе хвой імгла і дожджык
пачуй той вецер пры тваёй сустрэчы
з радзімай на асеннім раздарожжы
цывілізацый нацый скрыжаванне
забрэша перабежышчам сабачым
і гэты брэх у ліхтаровым ззянні
у чулым сэрцы адзавецца плачам
і можна ткаць палотны шыфраў рэчаў
адно ты тут на гэта ёсць прычына
асенні дзень змяняе цёмны вечар
гудзе шашою з фурамі айчына
***
як пажываюць нашыя серады
апладысментаў
цяжка змагацца на самым
вострым піку
цяжка знайсці сярод метадаў
больш бяспечны
цяжка пазбегнуць удару
падчас пратэсту
шэрасць шматпавярховак так прагне
смелага зроку
ціш разам з гладдзю здыхаюць
без крыку веры
як пажываюць нашыя серады як
мы
жывем
ці па/выжываем пад бруд фальшывых
апладысментаў
***
толькі салют. грошаў нямана канцэрты.
толькі нямнога паўстрыманых нізкіх залпаў,
некалькі сполахаўна эйфарычнах тварах
некалькі слёзаўна шчоках каб іх запомніць.
гэтак я ўяўляю сабе перамогу.
СТАЯ ВОБРАЗАЎ
1.
хаос загнаны па рэзервацыях
дыхае ў межах кавалку свабоды
сцяго вышэй бо ідзе кастрацыя
горла закрый ад зубоў прыроды
вецер па сцягах б’е вострым венікам
пыл па асфальце смяецца з сонца
ўсё так стабільна як смак варэнікаў
хаос з парадкам тым заручоны
2.
гітлер пазіруе па каляровых экранах
людзі смяюцца пускаюць шары па аблоках
людзі па вуліцах пляшуць гарную польку
раптам пабачыш што ў гэта загналі падмнам
вецер шчыпае вясну за ружовыя шчокі
хлопае краску-вясну па даспелых бёдрах
гэта ня дзіўна што зараз ты адзінокі
гэта й нядрэнна ў кантэксце разбітых вёдраў
3.
а тына ўсё той жа яскравай вуліцы
толькі ў душы скамячаным болем
іншыя рэчы ўстаюць перакуліцца
свет дагарынагамі і сыдзе доля
проста з-пад носа мастак ты ці падмятайла
гэта няважна адно што ў грудзёх трагедыя
дружа віньшую сто раз дасылаю файлы
і абдымаю пад збанам бальшой мядзьведзіцы
4.
усё скончана кажу
дакранаючыся да пульса
а побач лужа крыві
оле
смяюся скрозь слёзы
ты здолеў гэта зрабіць а я яшчэ не
дагнала
5.
дзякуй Богу інават Яго стварэнням
за абставіны лёсу за трыццаць гадоў Мандэлы
за вар’яцкія сцягі за радыё-задурэнні
за фуражкі і формы салюты і пах гарэлы
дагараюць балоты багатай зямлі згараюць
скараспелыя лёсы а мне гэтанадта лёгка
лёсу дзякаваць аж пакуль не прышпарыць
лёгка пішацца толькі ў вочы глядзець няёмка
бо не я маю права за гэта дзякаваць
6.
бо пішу гэта ўсё не з-за кратаў інават
не з Беларусі
з цягніку сярод белых вуліцаў дбайнай Бельгіі
тут сістэма нядрэнная так што смачная кава
і сябры дзякуй Богу але янарвуся
абавязкова
дарвуся
да
ТРЫЗНЕННЕ
раскажы анекдот пра маёра проніна
застанься са мной
маё горла з патыліцай ціснуць кашмары
разрастаецца страх ад столі да вокнаў
зазірае ў вокны шалёнымі зорамі
залятае ў рот мокрым снегам снежаню
застанься са мной
раскажы анекдот пра маёра проніна
я паверу што ты як радыстка кэт
штырліц зірнуў у акно а з акна дула
падыдзі да мяне каб яно тое дула знікла
сланы йдуць далей чым на поўнач далей чым
мы маглі ўявіць што пойдзем шалёныя дзеці
хай рукі твае дакрануцца да мокрай шыі
трызненне прыносіць мне твой ласкавы вобраз
у цёмнай і хворай снежаньскай адзіноце
я бачу цябе бы з карціны дэлакруа
мая неацэнная імя тваё як вецер
з дарогай і брудам родных палёў і лёсаў
воля
воля
застанься са мной
я хачу забывацца на цені-страхі
я хачу пасмяяцца з маёра проніна
яго вочы глядзяць з унітазу быту
а тваё імя гэта нат не свабода гэта
воля
і закрый на імгненне мне вушы не чуць званкоў
і забыцца ў вуснах тваіх на маёра проніна
ДОПЫТ
ты кажаш што можаш
разарваць мой свет як паперу
ты кажаш
што я захапілася што
гэта хімеры
ты кажаш а я маўчу
***
мне не вытрымаць смерці
самой
тым болей
болю
жаху
пакутаў
адной
але побач крыніца цудаў
МІНСКАЕ МЕТРО
пад жоўтымі лампамі электрычнай падземкі
што ў японскіх традыцыях пахне мятай
а ў нашых каменным пылам
халоднага лета
зачыняюцца з грукатам цвёрдыя дзьверы
пасля голасу што папярэджвае
што надыходзіць апошні момант
для адступлення
перад падземным рэйсам
асцярожна мары збываюцца
мая рука на плячы суседа
мая рука на плячы паплечніка
нас зносіць так лёгка падземны вецер
пад радасным ззяннем імклівых лямпаў
і хутчэй і ніжэй і вышэй
паварот
посвіст часу
няма куды грукаць бо зніклі дзьверы
і нас у апошні раз папярэдзілі
і лёгка нясецца ладдзя па падземных рэках
смерці няма калі ты сапраўды жывы
калі ў разагрэтых грудзях расплюшчыў вочы
нерат шалёных зораў
а там на той станцыі куды не вярнуцца назад
нам там другая ладдзя ці цягнік
падплывае і перад крокам у іншы адмер жыцця
папярэджвае той жа голас
асцярожна
мары збываюцца
не скончацца
каласы пад сярпом тваім і зерне
не застанецца адно
не застанецца
***
свабода нідзе не бывае чужой
хаваецца цень за нябачнай мяжой
адбітак няволі хаваецца ў снах
на іншых нябачных здалёк берагах
і боль узнікае і блізіцца крэн
схавацца няможна збываецца дрэнь
прарос падваконнік ледзь бачнай іржой
няволя нідзе не бывае чужой
ЛЮБАЧКЕ КАМЕНЕВАЙ
кнігі пра лідэрства кажуць нядрэнныя рэчы
твой мабільнік на маёй памяці
заўжды спяваў па-іспанску
твае валасы стваралі німб прыгажосці
твая працаздольнасць грукае па
клавіятуры
цябе частавалі чэкісты зялёнай гарбатай
хай гэта будзе найлепшым але і найгоршым
чым могуць пачаставаць вядома
цябе фатаграфавалі вавёркі
з дрэваў слупоў і ты злавалася
ў час калі мне было з гэтага толькі смешна
кнігі пра лідэрства кажуць нядрэнныя рэчы
прынамсі
што там датычыцца прынцыпаў
ініцыятывы
ахвяры
я сумняваюся што ў цябе час іх чытаць
у нашай краіне ўсё не так
як трэба па кнігах
тут хоць бы ўспомніць схапіць
рэалізаваць
як можаш
усё адно лепей ніхто і ня зробіць
кажуць каўчэг сканструяваў аматар
а прафесіяналы
пабудавалі тытанік
крызіс пранізліва квакае родным балотам
хутка будзем скокаць па кочкам
расклейваць улёткі
рэалізаваць праекты
з Богам ня страшна
чаго б гэта не ква ква
ква
ка
штавала
у кнігах нярэдка трапляюцца вартыя рэчы
у выпадках калі тыя кнігі
пішуцца з досведу сэрца