Эксперт: Беларусь можа ператварыцца ў краіну-пастаўшчыка чалавечых эмбрыёнаў (відэа)

05 студзеня 2012 07:38  |  Грамадства

Чаму не апублікаваны тэкст законапраекта аб рэпрадуктыўных тэхналогіях і што хаваюць ад нас яго аўтары? Дэмаграфічная праблема ў Беларусі па-ранейшаму актуальная, але вось як яе вырашаць-тут меркаванні заканадаўцаў і Царквы адрозніваюцца. 

 

У адпаведнасці з законапраектам аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях у Беларусі плануецца ўзаконіць сурагатнае мацярынства ў камерцыйнай форме, а для ўжывання тэхналогіі ЭКА (экстракарпаральнага апладнення) жанчына зможа скарыстацца насенным матэрыялам з банка спермы – ні з тым, ні з іншым Царква не можа пагадзіцца, хоць у прынцыпе, не супраць прымянення рэпрадуктыўных тэхналогій пры захаванні некаторых умоў.

Духоўна-асветніцкая выстава “Калядны кірмаш” у Менску ўжо даўно стала пляцоўкай, на якой абмяркоўваюцца важнейшыя пытанні грамадскага жыцця Беларусі. Не могуць не хваляваць хрысціянскую грамадскасць рэспублікі і ўсе пытанні, якія тычацца чалавечага жыцця.

Чаму сурагатнае мацярынства па сутнасці і не мацярынства – вам растлумачыць любы пралайфер (pro life – за жыццё). У Беларусі ж плануецца дазволіць сурагатнае выношванне дзіцяці за грошы. “Замовiць” дзіцятка зможа нават маці-адзіночка – а выносіць і нарадзіць па замове – любая сямейная жанчына з удалай першай цяжарнасці.

“Што тычыцца сурагатнага мацярынства, шо мацярынствам гэта цяжка назваць. Гэта камерцыйная тэхналогія, пры якім у дзіцяці можа быць да 5 бацькоў”, – лічыць Таццяна Тарасевіч, навуковы супрацоўнік Цэнтра праблем развіцця адукацыі БДУ.

Калі казаць аб тэхналогіі ЭКА, Царква настойвае, што пры яе ўжыванні ў матку павінны падсаджвацца ўсе эмбрыёны, якія будуць атрыманы ў выніку штучнага апладнення, таксама не павінна пабіцца рэдукцыя эмбрыёнаў, якія прыжыліся ва ўлонні. І законапраект, на першы погляд, улічвае гэтыя моманты – колькасць падсаджваемых эмбрыёнаў абмежавана 2-3 пладамі, у залежнасці ад узросту жанчыны. І рэдукцыя забароненая, акрамя медыцынскіх паказанняў, прадугледжаных адмысловым спісам Міністэрства аховы здароўя – і тут змяшчаецца адна хітрасць.

“Колькасць падсаджваемых эмбрыёнаў абмяжоўваецца 2-3 пладамі. Але ў добрых клініках так і адбываецца згодна з ўзростам жанчыны. Рэдукцыя забароненая акрамя медыцынскіх паказанняў, прадугледжаных Міністэрствам аховы здароўя, а якімі яны будуць ніхто не ведае. Такім чынам Закон будзе дзейнічаць вельмі проста – рэдукцыя не будзе там, дзе яе не хоча маці”, – адзначыў протаіерэй Сергій Лепін, прэс-сакратар Мінскага епархіяльнага кіравання.

У пачатковым варыянце законапраекта аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях, які прайшоў першае чытанне ў беларускім Парламенце, утрымоўваўся артыкул, які дазваляў навуковыя эксперыменты над так званымі “незапатрабаванымі” эмбрыёнамі. Зараз прамым тэкстам гаворыцца што яны забароненыя, але тут закладзена адна хітрасць. Эмбрыёны, са згоды праваўладальнікаў, г.зн. бацькоў, могуць выкарыстоўвацца для ўдасканалення рэпрадуктыўных тэхналогій, што па сутнасці і значыць для навуковых даследаванняў, падзяляць гэтыя паняцці проста не лагічна.

“Па-першае якая тады мэта стварэння залішніх эмбрыёнаў? Для эксперыментаў або для развіцця біямедыцынскіх тэхналогій – па сутнасці гэта адно і тое ж. Шмат іншых незразумелых момантаў. Ці не стане Беларусь міжнародным пастаўшчыком “жывога чалавечага тавару” напрыклад у Нямеччыну, дзе існуе практыка закупкі эмбрыёнаў для даследаванняў. Гэта можна было б зрабіць прадметам шырокай дыскусіі”, – пераканана Таццяна Тарасевіч,

Мяркуючы па тым, што пасля прыняцця законапраекта аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях у другім чытанні, тэкст гэтага дакумента так і не з’явіўся ў адкрытым доступе, яго стваральнікі пазбягаюць дыскусіі. Хоць трохі і падшліавалі фармулёўкі артыкулаў, каб яны не рэзалі вочы этыказаклапочанай грамадскасці.

Болей навін