“За Волю” патрабуе ад Генпракуратуры даць ацэнку пагрому на Ліцьвінскім клюбе (Фота, пратакол паседжання)

16 лютага 2012 08:13  |  Палітыка

15 лютага 2012 адбылася чарговая сустрэча каардынацыйнай групы “За Волю”. У працы групы ўдзельнічалі былыя палітвязні і родныя палітычных зняволеных, праваабаронцы, журналісты, грамадскія актывісты, у тым ліку прадстаўнікі БХД.

 

Пра паседжанні групы  “За Волю” у  інтэрв’ю прэс-службе БХД распавяла сябра ўправы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Валерыя Чарнаморцава:  

 

“Сябры групы спрабуюць данесці сапраўдныя патрэбы і боль палітвязняў і іх сваякоў да праваабароцаў, журналістаў, палітыкаў, а праз іх да ўсяго беларускага грамадства і міжнароднай супольнасці. У прыватнасці,  “За Волю” імкненцца абараніць тых людзей, якіх з нейкіх прычынаў не прызнаюць палітвязнямі. Мы разглядаем акалічнасці пакутаў кожнага такога чалавека і спрабуем данесці іх да грамадскасці. Такі персанальны падыход да кожнага палітычнага зняволенага вельмі важны ў сітуацыі, калі некаторыя ў Беларусі і за мяжой ужо прызвычаіліся да існавання палітвязняў і спрабуюць заплюшчваць на гэта вочы ў сваіх палітычных інтарэсах, у прыватнасці падчас падрыхтоўкі да так званых парламенцкіх выбараў”.

 

Нагадаем, каардынацыйная група  “За Волю!” была створаная месяц таму падчас круглага стала па вызваленні палітвязняў, які адбыўся  19 студзеня 2012 года. Паседжанні групы адбываюцца штосерады ў 16-00 на сядзібе партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3). У сацыяльных сетках створаныя групы ўкантакце “За свабоду палітвязняў”  і ў фэйсбуку “Каардынацыйная група “За Волю” .

 

Пратакол паседжання  каардынацыйнай групы “За Волю!” 15 лютага 2012 года.

 

1-е пытанне сустрэчы – абмеркаванне праблемы разумення ў беларускім грамадстве пытання наяўнасці палітзняволеных, каго трэба адносіць да катэгорыі палітзняволеных, ці магчыма згода паміж рознымі праваабарончымі арганізацыямі, партыямі, ініцыятывамі ў фармаванні агульных спісаў палітзняволеных, якім павінен быць механізм гэтай згоды?

 

Вырашылі: 22 лютага правесці круглы стол на тэму “Палітзняволеныя ў сучаснай Беларусі. Праблемы і падыходы. Спіс беларускіх палітвязняў”.

 

Запрасіць да ўдзелу ў круглым стале родных палітзняволеных, былых палітзняволеных, праваабаронцаў, палітыкаў, грамадскіх актывістаў.

 

2-е пытанне : Справа Інэсы Крутой: Інэса Крутая, адна з ахвяраў тэракту ў метро, распавяла ўдзельнікам сустрэчы пра праблемы, з якімі ёй і яе сям’і прыйшлося сутыкнуцца падчас аказання дзяржавай медычнай дапамогі, праблемамі нежадання дзяржавы аказваць дапамогу пацярпелым людзям, як ахвярам тэракту, а не як атрымаўшым бытавыя траўмы, распавяла пра свой сучасны стан здароўя і праблемы з працай.

 

Вырашылі: узяць гэтую справу пад грамадскі кантроль, пад кантроль групы “За Волю”. Даць гэтаму пытанню шырокую інфармацыйную агласку.

 

3-е пытанне: Правесці падчас наступнай сустрэчы групы “За Волю” грамадскі Трыбунал “Акрэсціна – катавальня!“. Даць ацэнку фактам катавання затрыманых па адміністратыўных абвінавачваннях людзей ў ЦІПе “Акрэсціна”.

 

4-е пытанне: Прынялі зварот да Генеральнага пракурора з патрабаваннем правесці праверку і даць ацэнку неправавым дзеянням супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія 8 лютага гвалтоўна ажыццявілі захоп памяшкання прыватнага дома, дзе пражывае пастар Антоній Бокун , дзе ў гэты час адбывалася сустрэча вернікаў і знаходзілася шмат маленькіх дзяцей.

 

5-е пытанне. Вырашылі прыняць зварот у падтрымку палітычных вязняў Украіны, выказаць ім салідарнасць, а таксама выказаць удзячнасць Народнаму Руху Украіны за занепакоеннасць лёсам беларускіх палітвязняў, за дапамогу ў справе вызвалення палітвязняў.

 

"За Волю" патрабуе ад Генпракуратуры даць ацэнку пагрому на Ліцьвінскім клюбе (Фота, пратакол паседжання)
"За Волю" патрабуе ад Генпракуратуры даць ацэнку пагрому на Ліцьвінскім клюбе (Фота, пратакол паседжання)
"За Волю" патрабуе ад Генпракуратуры даць ацэнку пагрому на Ліцьвінскім клюбе (Фота, пратакол паседжання)

Болей навін