У Беларусі ствараецца Экспертная Рада па вызначэнні палітвязняў (Фота)

01 сакавіка 2012 10:24  |  Палітыка

29 лютага 2012 адбыўся круглы стол “Наш боль – палітвязні”, арганізаваны каардынацыйнай групай “За Волю” з дапамогай партый БХД і БНФ.

 

У працы круглага стала удзельнічалі 30 чалавек, сярод якіх  родныя палітзняволеных Марына Лобава, Вольга Бандарэнка, Валянціна Аліневіч, прадстаўнікі палітычных партый, рухаў  Станіслаў Шушкевіч, Анатоль  Лябедзька, Наста Палажанка, Дзяніс Садоўскі, Алесь Макаеў, Юрась Навіцкі, Таццяна Зелко, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Гары Паганяйла, Андрэй Сушко, грамадскія актывісты Галіна Сіўчык, Вольга Завадская, Юля Фралова, Ганна Шапуцька, Таццяна Кім і інш.

 

Родныя палітзняволеных распавялі пра апошнія навіны пра сваіх родных. Як адзначыла Вольга Бандаренка, у апошні час узмацнілася інфармацыйная ізаляцыя яе мужа. Калі раней ад яго прыходзілі лісты палітычнага, філасофскага зместу, якія  публікаваліся на сайтах, у прэсе, то зараз лісты  ў асноўным на побытавыя тэмы. Яна сказала, што наколькі ёй вядома, тое ж самае адбываецца і з Андрэем Саннікавым, яго адвакату не дазваляюць нічога распавядаць пра зняволенага. Гэта робіцца дзеля таго, каб не было інфармацыйных нагодаў у СМІ нагадываць пра зняволеных, каб грамадства, як мага менш ведала пра палітычных вязняў  і забылася на іх. Вольга распавяла, што яе муж ляжаў у санчастцы, бо вельмі дрэнна сябе адчувае, баліць спіна.

 

Марына Лобава, маці палітзняволенага маладафронтаўца Эдуарада Лобава пацвердзіла, што зараз у адносінах да палітзняволеных уводзіцца ўсе больш абмяжаванняў, яна адчувае гэта па лістах ад сына. Яна лічыць, што калі ёсць увага грамадства, калі дасылаюцца лісты, звароты начальнікам калоній, ёсць публікацыі ў СМІ –  гэта вельмі вялікая дапамога палітвязням.

 

Наста Палажанка адзначыла, што ізноў распачаўся ціск на Змітра Дашкевіча, ізноў у яго адабралі Біблію, другі раз кінулі ў ШЫЗА. Яна вельмі непакоіцца за жыццё Змітра, чакае вестак ад адваката. Наста заявіла, што супрацоўнікі КДБ так і не вярнулі пашпарт Дашкевічу, не адказваюць на шматлікія звароты на гэты конт і таму яна з бацькам Змітра будзе вырашаць гэтае пытанне праз суд.

 

Маці Ігара Аліневіча таксама падцвердзіла, што ўлада вельмі вялікую увагу надае інфармацыйнай ізаляцыі палізвязняў і толькі па нейкіх словах сына ў лістах можна здагадвацца, як цяжка ім за кратамі. Яна адзначыла, што ўсе хлопцы трымаюцца вельмі годна і вартыя таго, каб імі ганарыліся!

Другім пытаннем, якое абмяркоўвывалася на круглым стале было пытанне адзінага спіса палітвязняў. У праваабаронцаў, палітыкаў есць разыходжанне ў  поглядах на справы Аляксандра Крутога, Аляксандра Малчанава, Юрыя Чыгілейчыка. У выніку абмеркавання  было вырашана прыняць Зварот да праваабаронцаў, палітыкаў, грамадскасці наконт стварэння Экспертнай Рады дзеля вызначэння такога складанага  пытання, хто ёсць палітвязнем, а хто не. У Экспертную Раду пагадзіўся ўвайсці Гары Паганяйла. Тэкст зварота прыкладаецца.

 

Далей на круглым стале абмяркоўвывалася пытанне, што зроблена за гэты час для вызвалення палітвязняў і што трэба зрабіць.  Актывісты групы “За Волю” распавялі тое, што яны робяць дзеля вызвалення палітзняволеных, выказалі свае прапановы:  

  1. Распаўсюджванне інфармацыі пра палітзняволеных сярод насельніцтва. Прапанова партыям, рухам стварыць цэнтры распаўсюджвання інфармацыі, куды б адны людзі маглі б прыносіць надрукаваныя ўлеткі, а другія маглі б іх распаўсюджваць
  2. Стварэнне інфацэнтра группы, які адсочвае інфармацыю па палітвязнях і прапаноўвывае яе СМІ, шчыльна кантактуе са СМІ. Таццяна Кім адзначыла, што ёсць такія галоўныя рэдактары незалежных СМІ, якія кажуць, што ім усё роўна ёсць там інфармацыя пра палітвязняў ці не, абы  чыталі.
  3. Стварэнне каардынацыйнай групы “За Волю” ў фэйсбуку. Адказны Юрась Навіцкі.
  4. Дапамога сем’ям Каваленкі, Крутога, Маўчанава. Збор сродкаў.
  5. Арганізаваць збор цацак сям’і Каваленкі “Цацкі ад таты”
  6. Стварэнне базы “Пакутнікі Беларусі”, дзеля таго, каб не забывацца на тых, каго няма з намі, хто загінуў, знік. Узгадалі пра дзень смерці Яны Паляковай 7 сакавіка 2008 года. Адказны Алесь Макаеў.
  7. Даслалі начальнікам калоній звароты. Рабіць гэта і далей.
  8. Распачаў працу “Грамадскі Трыбунал”, першай тэмай паседжання Трыбунала – катаванне ў  беларускіх турмах, калоніях. У выніку працы былі накіраваны Звароты да Генеральнага Пракурора з патрабаваннем правесці праверку катаванняў, пра якія распавялі ў роліку БТ, калі факты не падцвердзяцца – прыцягнуць да адказнасці вядучых БТ Кароткіна і Пракопава. Прапанавана па новай інфармацыі пра катаванні Дашкевіча ізноў накіраваць скаргу ў Генеральную Пракуратуру.
  9.  Працягнуць збор подпісаў супраць ЧС па хакеі ў Беларусі, пакуль у краіне есць палітвязні.

10.  Прапанавалі партыям правесці на Дзень Волі канцэрт у падтрымку палітвязняў.

11.  Прапанавалі кожны месяц 19 чысла ладзіць  сустрэчы палітыкаў, праваабаронцаў, грамадскасці з роднымі палітзняволеных у фармаце круглых сталоў і запрашаць усіх неабыякавых людзей да ўдзелу. Наступны круглы стол правесці 19 сакавіка.

 

      Удзельнікі круглага стала прынялі рэзалюцыю:

 

Мы, удзельнікі круглага стала “Наш боль –палітвязні”,  сёння 29.02.2012:

 

заяўляем, што ў Беларусі з  кожным днём пагаршаецца сітуацыя з правамі чалавека,  у краіне пануе ўлада дыктатуры, дзеля якой няма законаў, няма  справядлівых судоў .

заяўляем, што  зараз за кратамі знаходзяццаі  18 закладнікаў, 18 палітзняволеных з якіх два кандыдаты ў прэзідэнты:  Саннікаў  Андрэй, Статкевіч Мікола, Бяляцкі Алесь, Аўтуховіч Мікола, Бандарэнка Зміцер, Севярынец Павал, Дашкевіч Зміцер, Лобаў Эдуард, Аліневіч Ігар, Францкевіч Аляксандр, Дзядок Мікола, Васьковіч Яўген, Сырамолатаў Павал, Пракапенка Арцём, Каваленка Сяргей, Круты Аляксандр, Малчанаў Аляксандр, Чыгілейчык Юрый;

 

патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў, спынення палітычна матываваных рэпрэсій;

 

пратэстуем супраць жорсткіх, бесчалавечных умоў утрымання палітычных зняволеных за кратамі, супраць катавання людзей. Патрабуем навесці парадак у турмах і калоніях, прыцягнуць да адказнасці вінаватых  у дзеяннях супраць чалавечай годнасці;

 

заклікаем грамадзян Беларусі да акцый салідарнасці з палітзняволенымі, заклікаем не быць абыякавымі і кожны дзень рабіць усё магчымае і немагчымае дзеля вызвалення палітвязняў, дзеля ўратавання іх жыцця;

 

Выказваем сваю  павагу мужнаму, непахіснаму  беларусу Каваленку Сяргею і просім яго  як мага хутчэй спыніць галадоўку ,захаваць сваё жыццё дзеля сваіх маленькіх дзяцей, дзеля Беларусі, дзеля будучыні, супрацьстаяць беззаконню іншымі метадамі.

 

Удзельнікі круглага сталі:

Шушкевіч С.С., Паганяйла Г.П., Сушко А., Лябедзька А., Палажанка А., Садоўскі Д., Зялко Т., Макаеў А., Фралова Ю., Шапуцька Г., Навіцкі Ю., Сіўчык Г., Кім Т., Леднік І., Ханжанкоў С., Завадская В., Чарнаморцава В., Батура Я., Батура Н., Кавалёва В., Лобава М., Бандарэнка В., Засценчык А., Кавалёў С., Ярашэвіч А., Аліневіч В., Буйко А., Казамовіч Н., Стома Л., Царук Г.

 

У Беларусі ствараецца Экспертная Рада па вызначэнні палітвязняў (Фота)
У Беларусі ствараецца Экспертная Рада па вызначэнні палітвязняў (Фота)
У Беларусі ствараецца Экспертная Рада па вызначэнні палітвязняў (Фота)
У Беларусі ствараецца Экспертная Рада па вызначэнні палітвязняў (Фота)
У Беларусі ствараецца Экспертная Рада па вызначэнні палітвязняў (Фота)
У Беларусі ствараецца Экспертная Рада па вызначэнні палітвязняў (Фота)
У Беларусі ствараецца Экспертная Рада па вызначэнні палітвязняў (Фота)
У Беларусі ствараецца Экспертная Рада па вызначэнні палітвязняў (Фота)
У Беларусі ствараецца Экспертная Рада па вызначэнні палітвязняў (Фота)
У Беларусі ствараецца Экспертная Рада па вызначэнні палітвязняў (Фота)
У Беларусі ствараецца Экспертная Рада па вызначэнні палітвязняў (Фота)
У Беларусі ствараецца Экспертная Рада па вызначэнні палітвязняў (Фота)

Болей навін