Віталь Рымашэўскі. Як абараніць сябе і свайго дзіцяці ад радыяцыі?
Паводле даследаванняў прафесара Івана Мікалаевіча Нікітчанкі, амаль на ўсёй тэрыторыі краіны захоўваецца небяспека радыяцыйнага забруджвання арганізма праз прадукты харчавання.
Штогод у забруджаных раёнах вырошчваюць каля 200 тысяч тон збожжа, і толькі ў Хойніцкім раёне вырабляюць 33 тысячы тон цукру, якія распаўсюджваюцца па ўсёй Беларусі.
З вырошчваемых у “зоне” прадуктаў могуць вырабляць і дзіцячае харчаванне. Па дадзеных прафесара Нікітчанкі, з 1,6 млн га сельгасугоддзяў са шчыльнасцю забруджвання радыёцэзіем-137 больш за адзін кюры на квадратны кіламетр зараз выкарыстоўваецца больш за 1,3 млн га. Сельскагаспадарчую дзейнасць на іх вядуць 757 гаспадарак. Большасць з іх вырабляе недабраякасную (у радыяцыйным стаўленні) прадукцыю – малако, мяса, кармы. Як следства, лічыць вучоны, значна павышана удзельная радыёактыўнасць у насельніцтва. Пры гэтым важна адзначыць, што пры аднолькавым харчаванні ў сям’і дозавыя нагрузкі ў дзяцей у 15-20 разоў вышэй чым у дарослых гараджан.
Грамадзяне Беларусі, незалежна ад месца пражывання, з прадуктамі харчавання, вырашчанымі на забруджанай радыенуклідамі зямлі, атрымліваюць хранічнае ўнутранае паглынанне дозы радыяцыі.
Для эфектыўнай абароны насельніцтва краіны неабходныя комплексныя дзяржаўныя праграмы, перагляд дзяржаўнай палітыкі ў дачыненні да наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Але стаўленне ўлады да народу даўно вядома … Замест узмацнення радыяцыйнай абароны насельніцтва, фактычна ліквідаваныя яе рэшткі.
Улада, якая не залежыць ад народа, не стане клапаціцца аб яго бяспеці.
У гэтай сітуацыі важна нагадаць даследаванні і практычныя рэкамендацыі беларускіх навукоўцаў, якія дапамогуць значна скараціць рызыку заражэння.
Па-першае, неабходна прымаць харчовыя рэчывы, здольныя выводзіць з арганізма радыёнукліды. У першую чаргу, гэта пектынавыя рэчывы, якія змяшчаюцца ў харчовых дадатках “Вітапект” (распрацаваны інстытутам «Белрад»), прэпарат «Беласорб-II», прэпарат «Яблапект».
Акрамя таго, у Беларусі ўжываюцца прэпараты «Медэтапект» французска-германскай фірмы “SANOFY”, “Спіруліны», «фіта-сплат», «Спіраў-Фіт», якія распрацаваны на аснове водарасці і вырабляюцца рознымі замежнымі фірмамі.
Вітаміны. У першую чаргу вітаміны групы В і С і Р.
У той час як радыёактыўныя элементы прыводзяць да разбурэння сценак крывяносных сасудаў, сумеснае дзеянне вітамінаў Р і С аднаўляе іх нармальную эластычнасць і пранікальнасць. Вітаміны В1, В3, В6, В12 паляпшаюць рэгенерацыю крыватвору, паскарэнне аднаўлення эрытрацытаў і лейкацытаў.
КУЛІНАРНАЯ АПРАЦОЎКА А ПРАДУКТАЎ
Прадукты Спосабы зніжэння радыеактыўнага забруджвання Ступень зніжэння забруджвання
Бульба, таматы, агуркі Прамыванне ў праточнай вадзе у 5-7 разоў
Капуста Выдаленне верхніх лісцяў да 40 раз
Буракі, морква, турнэпс Зразанне венца караняплода у 15-20 разоў
Бульба Ачыстка клубня у 2 разы
Ячмень, авёс (збожжа) Аблупленне, зняцце плёнак у 10-15 разоў
Мяса і рыбу, іншыя прадукты (калі можна) вымачыць гатаваннем у вадзе з найбольшай колькасцю воцату. Булён пасля варэння мяса лепш выліць.
Для памяншэння радыеактыўных элементаў рэкамендуецца здрабняць мяса і вытрымліваць у вадзе на працягу некалькіх гадзін.
Пры вымочванні грыбоў цэзій змяншаецца на 30%, пры адварванні – на 90%. А стронцый застаецца практычна на тым жа ўзроўні.
Грыбы. Для дарослых мы рэкамендуем ўжываць у ежу толькі грыбы, які сярэдне назапашваюць радыёнукліды: апёнак восеньскі, белы грыб, чырвонагаловікі, падзяленка, сыраежка звычайная; і грыбы-дыскрымінатары, якія адрозніваюцца найменшым назапашваннем, да якіх адносяцца строчак звычайны, радоўкі фіялетавая, шампіньёны, порхаўка шыпаватая, сыраежка суцэльная і бурая, парасон стракаты, апёнок зімовы і дрэўнавушка.
Запомніце! З рацыёну харчавання дзяцей павінны быць выключаны грыбы і мяса дзікіх жывёл. Карысць ад харчавання гэтымі прадуктамі на некалькі парадкаў ніжэй за шкоду, якая наносіцца змяшчанай у іх радыяцыяй.
Агародныя культуры па ўзроўню назапашвання радыенуклідаў можна размясціць у наступным парадку (па змяншэнні): шчаўе, фасоля, бабы, гарох, радыска, морква, бурак сталовы, бульба, часнык, перац салодкі, лук, таматы, шынкі, агуркі, капуста.
Пладова-ягадныя культуры: больш назапашваюць радыенукліды ягады чырвонай і чорнай парэчкі, агрэста, менш-суніцы садовай, залацістай (белай) парэчкі, трускаўкі, маліны, плады яблыні, грушы, вішні, слівы, чарэшні. Неабходна рэгулярна праводзіць амалоджванне пасадак ягадных кустоў.
Існуюць расліны і плады, якія не назапашваюць радыеактыўныя элементы. Да іх ліку адносіцца тапінамбур. Тапінамбур ўжываецца як у сырым, так і смажаным, тушаным, печаным, салёным і сушоным відах.
Пры перапрацоўцы малака ў алей пераходзіць толькі каля 1% стронцыю-90.
Практычна адсутнічаюць радыеактыўныя элементы ў крухмале, цукры, рафінаваным раслінным алеі.
Перапёлчыны яйкі. – Эфектыўны сродак пры лячэнні малых доз радыеактыўнага апраменьвання.
Хлеб. У ліку фактараў здольных зніжаць засваенне стронцыю, уваходзіць спажыванне хлеба з цёмных гатункаў мукі.
Пры працы ў Чарнобыльскіх раёнах часта было пытанне, а часам і сцвярджэнне, што гарэлка выводзіць радыяцыю. Мазгі яна выводзіць, печань, сэрца – гэта дакладна. Вы ўсё ведаеце, што залішняе ўжыванне алкаголю само па сабе шкодна. Дадайце сюды шкоду ад радыяцыі. І што ж атрымаецца? Самі сябе заганяем у труну, прычым, добраахвотна, пераканана і хутка.
Таксама няслушна і зацвярджэнне некаторых людзей аб тым, што радыяцыя даўно распалася і пра яе трэба забыцца. На жаль, радыяцыя ў нас надоўга і недаацэньваць яе нельга. (З матэрыялаў Бабенка У.І. ИРБ «Белрад»)
«Чарнобыльскі шлях – 2012» пачнецца ў 18 00, ад будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук, сёння, 26 красавіка 2012 года.