Яшчэ пра “пусяў”
Выразіўшы свой грамадска-палітычны пратэст у храме, маладыя жанчыны свядома ці несвядома зрабілі крок да такой мадэлі, калі цэнтрам грамадскага жыцця з’яўляецца храм. Не афіцыёзны будынак, але і не плошча. А храм…
Не тое, каб мне самой такая мадэль была даспадобы. У мяне свядомасць больш секулярная. Але дзіўна, што гэты крок не ацанілі, – хаця б крыху, хаця б не ў тым выглядзе, ў якім гэтая вар’яцкая акцыя была рэалізаваная, але ў патэнцыяле, – дзіўна, што гэтага не заўважылі тыя мае браты і сёстры, якія мараць пра праваслаўную дзяржаву…
А на “інспірацыю” з Захаду гэта непадобна. На мой погляд, тут усё зроблена якраз вельмі па-руску: з анархічным размахам, бальшавіцкім радыкалізмам і… Еўрапейцы канцэптуальна-мастацкае блюзнерства выстаўляюць у галерэях, палітычня пратэсты выражаюць на вуліцах. А рускія дзеўкі прынеслі свой сацыяльна-палітычна-душэўны пратэст проста ў храм.