Не любіш – не пішы

07 чэрвеня 2012 10:45  |  Блог Маргарыты Тарайкевіч

Гэта толькі папярэднія высновы, якія не прэтэндуюць на абсалютнасць. Але ж.

 
 Не любіш рок-не пішы пра рок.
 

 

 Не любіш Расію, Беларусь ці Японію – не пішы пра Расію, Беларусь ці Японію.
 

 

 Не любіш гомасэксуалістаў – забудзься і на гэтую праблему. Я не пра тое, каб любіць грэх.
 

Я пра тое, каб любіць людзей, у якіх менавіта гэтая праблема. Спачуваць людзям, якія апынуліся ў сітуацыі, калі некаторыя праявы іх унутранага свету уваходзяць у канфлікт з пэўнымі нормамі (рэлігійнымі ці грамадскімі), і прыходзіцца думаць,як да гэтага ставіцца і што абраць.

 Ведаю,як гэта бывае пакутліва – вырашаць маральныя дылемы кшталту “можна-нельга”, “добра-дрэнна”, “богаўгодна-небогаўгодна-ці-мо-нейтральна”, – калі справа ідзе пра рэчы, да якіх ты прывязаны. Ведаю як праваслаўны аматар хэві-метала і самурайскай культуры…

 Што праўда, калі вырашаць сумленна – пакуты абарочваюцца радасцю. Бо ісціна заўсёды светлая і радасная, а калі нейкія праўдзівыя з выгляду тэзы выклікаюць старх і змрок у душы – напэўна, штосьці тут не так… але я не пра гэта зараз.

 

 Рубка з пляча- добры варыянт толькі для тых, хто не любіць. А значыць, не ведае.

Болей навін