Досвед маўклівых акцый

13 чэрвеня 2012 10:06  |  Блог Маргарыты Тарайкевіч

Мінуў ужо год з таго, як з фатаграфій, што адбіваліся на дысплэе, раздаваўся вясёлы шум апладысментаў. І сябровачка пісала: рэвалюцыю прапусціш! І было сапраўды падазрэнне, што ў сваім далёкім утульным сярэднявечным гарадку я прапускаю рэвалюцыю… Досвед маўклівых акцый як быццам падвёў нейкую рысу ў праблемах негвалтоўнага супраціву. Сказаў нешта новае па частцы таго, без чаго можна зрабіць рэвалюцыю – і без чаго яе здзейсніць нельга.

Рэвалюцыю можна зрабіць без гвалту. Без крыві. Без нянавісці. Без ахвяраў (у сэнсе,без скалечаных, зняволеных і забітых). Але яе нельга зрабіць без рызыкі і без гатоўнасці да пазначаных ахвяраў.

Ідэя была ў тым, каб зрабіць акцыі максімальна бяспечнымі для ўдзельнікаў. І гэта было правільна. Але пра грубыя дзеянні ўладаў яны, акцыі, усё ж зрабіліся небяспечнымі.

Трэба, трэба дбаць пра бяспеку! Але ў той жа ступені патрэбная гатоўнасць прыняць небяспеку… Але ўсё ж, нягледзячы на паразу, гэтыя акцыі нас нечаму навучылі. Яны былі нейкай ступенькай пазнання. І трэба засвоіць урок і працягваць…

Што ж датычыцца негатоўнасці да рызыкі – мяркую, што ў беларускім выпадку яна абумоўленая не столько бояззю, колькі глыбінным адчуваннем недахопу салідарнасці ў грамадстве. Калі б беларусы адучвалі, што ў выніку страты працы ці іншых прабемаў ім дапамогуць, – калі б яны адчувалі нейкую нябачную падстрахоўку з боку сямі’і (не толькі самай непасрэднай сям’і, а сям’і ва ўзбекскім ці арабскім вызначэнні, са ўсімі сёстрамі-браццямі-дзядзькамі-сваццямі), сяброў і таварышаў па змаганні…

Калі б беларус адчуваў нават не тое што яны насамрэч здолеюць дапамагчы, а тое, што яны, калі што, зробяць усё што ад іх залежыць… Мяркую, змагароў бы ў дзесяць а то і болей разоў паболела.

Болей навін