Абарона жыцця ў беларускім кантэксце
Ідэя роўнасці правоў і дэмакратыі ў сучасным разуменні нарадзілася яшчэ ў эпоху, калі жыхары стражытнай Грэцыі вырашалі праблемы сваіх полісаў. А мажліва і многа раней.
Тым не меньш, гэткая ідэя ўваходзіць у чалавечую гісторыю вельмі паступова, і як правіла, з усеагульнай роўнасці ёсць выключэнні. Напрыклад, у тых жа полісах Элады выключанымі былі жанчыны і рабы. У дзяржавах, дзе развіваліся паняткі чалавечай годнасці, правоў і свабодаў, – гэтыя правы і свабоды ўсё ж рэалізаваліся на ўзроўні не ўсяго насельніцтва, а асобных груп (напр., у Рэчы Паспалітай – шляхта). Вельмі павольна і фрагментарна ўзнікае ідэя аб усеагульнасці правоў і свабодаў, датычнасці да іх абсалютна ўсіх людзей.
Здавалася б, хоць сёння можна ўздыхнуць свабодна… Але ж не.
І сёння сярод нас ёсць катэгорыя людзей, у якіх нямя НІЯКІХ правоў. ЗУСІМ ніякіх… Гэта – зачатыя дзеці, якія яшчэ не нарадзіліся, але ўжо жывуць і з’яўляюцца чалавечымі істотамі.
Аборт – масавая практыка сучаснай эпохі, якая падрывае веру ў маральны прагрэс чалавецтва. Бо, мажліва, ніколі знішчэнне чалавечых індывілдаў не дасягала такіх маштабаў і такой арганізаванасці працэсу.
Наконт прагрэсу – выражаем сумнеўны спадзеў, што такая масавасць забойстваў стала магчымай не столькі з-за большай маральнай сапсаванасці чалавецтва, колькі з-за таго, што ледзьве не ўпершыню ў гісторыі нараджэнне дзіцяці з’яўляецца актам уласнага жадання, а не сацыяльна-эканамічнай неабходнасці (і гэта, мяркуем мы, добра!). І яшчэ некаторы спадзеў выклікае тое, што ненароджаныя дзеці засталіся «апошнімі ў чарзе» ў асноўным з тае нагоды, што ў іх найменьш магчымасцей для таго, каб змагацца ці хаця б заяўляць аб сваіх правох. Яны не могуць ані падняць паўстанне кшталту спартакаўскага, ані сабрацца на мірную дэманстрацыю ў абарону свайго права на жыццё, ані нават выразіць свае пачуцці крыкам, як гэта робіць нованароджанае немаўля. І над імі дамоклавым мячом навісае самае архаічнае права (якое было, напрыклад, у старажытным Рыме) – права бацькоў забіць сваё дзіця.
Што ж датычыцца доказаў таго, што дзіця ва ўлонні маці ёсць сапраўдным чалавекам з моманту зачацця, – такія доказы з’яўляюцца не зместам, а зыходнай пасылкай гэтага артыкулу. Некаторыя з аргументаў прыведзеныя ў канцы тэкста. Напачатку ж мы нагадаем толькі аб тым, што першым сведчаннем тут можа зрабіцца звычайны падручнік па біялогіі, а абаронцы правоў ненароджаных дзяцей ёсць сярод прадстаўнікоў розных веравызнанняў (уключаючы атэізм) і розных палітычных і ідэйных поглядаў. Аб’ектыўнае разгляданне праблемы з пазіцыі каштоўнасці чалавечага жыцця, плюс бясстрасны ўлік навуковых фактаў, – прыводзяць да высновы, што эмбрыён ёсць чалавечай істотай, а адмаўленне яму ў правах чалавека – трагічная памылка на падставе няведання ці самападману.
Гэты тэкст прысвечаны не тлумачэнню прычынаў, паводле якіх варта захоўваць жыццё ўсіх зачатых дзяцей; ён змяшчае збольшага разважанні аб тым, якім павінен быць сёння, у беларускіх умовах, рух «За жыццё» (так у свеце называецца рух за адмену абортаў і за жыццё дзяцей да родаў); на якія моманты варта рабіць асаблівы акцэнт падчас інфармавання грамадскасці на гэтую тэматыку, – а таксама якіх арыентацый, на нашую думку, варта пазбягаць.
Некаторыя ідэі могуць падацца занадта амбітнымі ці недастаткова распрацаванымі, – мы выбачаемся за гэта і апраўдваемся тым, што не прэтэндуем на ўсеабдымнасць і канчатковасць, а толькі ўказваем на некаторыя аспекты, якія нам прадстаўляюцца важнымі.
Напачатку прывядзем кароткую суму асноўных ідэяў. Мы лічым, што:
Рух «За жыццё» павінен быць змаганнем менавіта за чалавечае жыццё, – а не за дэмаграфічныя паказальнікі ці калектыўны дабрабыт.
Рух «За жыццё» мае быць вольным ад ідэалогій, ад вузкіх рамак сацыяльных праектаў і палітычных плыняў.
Абарона жыцця ненароджаных дзяцей мае арганічна спалучацца з рознабаковай абаронай правоў і інтарэсаў жанчын.
Абарона жыцця павінная спалучацца з матэрыяльнай дапамогай.
Абарона жыцця ненароджанага дзіцяці мае спалучацца з сацыяльнымі гарантыямі для дзіцяці ў будучыні (асабліва з гарантыяй магчымасці атрымання вышэйшай адукацыі, якая ёсць каштоўнасцю для беларусаў і моцным інтэлектуальным рэсурсам для нацыі).
Абарона жыцця дзіцяці павінна спалучацца з прадстаўленнем бацькам выбару: ці браць на сабе адказнасць за гэтае дзіця, ці аддаць яго ў іншую сям’ю. Магчымасці апошняга варыянту павінныя выкарыстоўвацца спаўна і з прыярытэтам інтарэсаў дзіцяці.
Нарэшце, патрэбна, каб змаганне за жыццё дзяцей спалучалася з дзейнай гатоўнасцю аказаць магчымую дапамогу маці і дзіцяці.
Мы прывядзем нашыя меркаванні пра тое, як трэба праводзіць лінію «За жыццё», якія моманты варта ўлічваць – і якіх акцэнтаў, на наш погляд, варта пазбягаць.
Пачнем з тых тэндэнцыяў, якія падаюцца нам як мінімум часткова памылковымі.
1) Дэмаграфічная тэматыка
Аборт ёсць трагедыяй не таму, што беларусаў робіцца меньш. А таму, што ў кожным выпадку знішчаецца канкрэтнае чалавечае жыццё. Мэта змагання супраць абортаў – гэта не дэмаграфія, а жыццё! І змагацца было бы гэтакжасама варта, нават калі б у нас было страшэннае перанасяленне, нават калі б беларусы размнажаліся ў геаметрычнай прагрэсіі, – усё адно жыццё кожнага чалавека трэба ратаваць!
Мы лічым, што, ў нармальным выпадку, – зусім не дэмаграфічныя паказальнікі павінныя быць матывам для захавання жыцця дзіцяці.
Дэмаграфічныя дадзеныя можна выкарыстоўваць максімум для таго, каб матывіраваць палітыкаў і чыноўнікаў, прадстаўнікоў сістэмы – кшталту таго як Шындлер ратаваў яўрэяў, матывіруючы гэта карысцю для рэйха. Але ў жанчыны, ад якой залежыць жыццё яе дзіцяці, гэта можа выклікаць раздражненне, як быццам бы мы за яе кошт вырашаем дзяржаўныя праблемы. І дай Бог каб не было насамрэч так… Нягодна вырашаць дэмаграфічныя праблемы за кошт жанчыны, якая апынулася ў складанай сітуацыі (якім чынам яна апынулася ў гэтай сітуацыі – не нашая справа).
У выпадку, калі жанчына жадае пазбавіцца ад дзіцяці, – трагізм толькі ў тым, што гэтае дзіця ўжо ёсць, ужо жыве ў яе ўлонні; яно не ў праекце, а ў рэальнасці. А калі б інакш, калі б гэта было не жывое дзіця а нейкая мікрасхема паводле якой чалавек ствараўся бы толькі ў момант нараджэння, – можна было бы рабіць аборт. Можна было бы сказаць, што нельга пазбаўляць жанчыну магчымасці выбару. Але ж праблема менавіта ў тым, што, з моманту зачацця, ужо два жыцці робяцца самым драматычным чынам звязаныя…
У супастаўленні з чалавечым жыццём, усе «жыве Беларусь!» і «квітней Беларусь!» – каштоўнасці другарадныя (мы тут не бярэм сітуацыю свядомага самаахвяравання, якое ёсць не знішчэннем індывіда, але яго вольнай самарэалізацыяй). На нашую думку, нацыянальныя і этнічныя каштоўнасці вартыя не як самамэта, а як умовы для жыцця і асабістага роста чалавека. Таму нашай дэмаграфічнай сітуацыі мы, мажліва, можам у нейкай ступені… парадавацца. Бо яе можна выкарыстоўваць як аргумент для ратавання жыццяў.
Так, мы прызнаемся, што самі сабе тут супярэчым: з аднога боку, «дэмаграфічная» матывацыя забароны абортаў падаецца нам вульгарнай (паказальна, што менавіта з такой матывацыяй аборты забараняў сталінскі ўрад у пасляваенныя гады – хаця мы ведаем, як сталінскі рэжым ставіўся да чалавечага жыцця); з другога боку, мы прызнаем за дэмаграфічнай тэматыкай адносную каштоўнасць – як за інструментам пераканання чыноўнікаў, палітыкаў і патрыётаў. Выснова тут будзе такой: «дэмагрфічную» матывацыю можна выкарыстоўваць, але – асцярожна і нагадваючы пра тое, што мэтай змагання ёсць усё ж не нацыянальны дабрабыт, а жыццё.
Асмелімся выказвць і яшчэ адну прыватную гіпотэзу… Падаецца нам, што дэмаграфічная катастрофа ў Беларусі – гэта толькі адзін з бакоў маштабнай духоўнай праблемы, звязанай увогулле з непрыяццем жыцця ў яго разнастайнасці, з яго рызыкамі і непрадказальнасцямі. Адзінае цэлае з нізкай нараджальнасцю складаюць і дыктатура разам з дэспатызмам на розных узроўняў, і знешняя безжыццёвасць гарадскіх пейзажаў, і фармалізм і штучнасць навокал, і паступовае знікненне асяродкаў свабоды і творчасці… Калі пачытаць разважанні Эрыха Фромма аб псіхалагічным (не сэксапаталагічным!) панятку некрафіліі, то можна заўважыць нешта знаёмае… Калі гэта духоўная праблема будзе перадоленая, калі беларускае грамадства напоўніць творчы патэнцыял і мужнасць прымаць жыццё са ўсімі яго рызыкамі, – тады грамадства прасякне і свабода, і творчасць, і жаданне даваць жыццё дзецям… Але мы крыху адступілі ад тэмы, таму вернемся да руху за жыццё.
2) Ідэялагічныя «прымешкі»
Іншай памылкай падаецца нам недарэчнае спалучэнне змагання за жыццё з крытыкай фемінізму і ліберальных каштоўнасцей (асабліва з улікам рознага іх разумення), з адмаўленнем кантрацэпцыі, з заклікамі вярнуцца да патрыярхальнага ладу, з правымі і ультраправымі палітычнымі ідэямі, з ідэямі сусветнай змовы з мэтай вынішчэння славянскіх народаў (асабліва калі гэта набор ідэй з абавязковым планам далеса ў камплекце і з наступствамі расісцкага характару) і з іншымі адыёзнымі ідэялогіямі, а таксама з пастулатамі, у якіх скразіць аўтарытарны дух. Нават калі частка ідэй тут будзе праўдзівай – форма можа адштурхнуць людзей, якія ў агульным паважаюць каштоўнасць чалавечага жыцця, і, пры адэкватнай падачы, былі бы згодныя яго абараняць.
У людзей можа ўзнікнуць уражанне, што рух супраць абортаў супярэчыць чалавечай свабодзе, імкнецца загнаць людзей у жорсткія рамкі. На жаль, часам так і бывае… Не сакрэт, што ў хрысціянскіх суполках і ідэйных накірунках часам замест духа хрысціянскай свабоды і хрысціянскага гуманізму ўзнікае аўтарытарызм з хрысціянскім (ці псеўдахрысціянскім?) абліччам. Гэта адштурхоўвае добрых людзей, якія прытрымліваюцца іншых ідэяў.
Часам барацьба за жыццё прадстаўляецца «у адным флаконе” з прапагандай рэчаў, у якіх ёсць, мажліва, і вялікая каштоўнасць – але усё ж меньш важная, чым каштоўнасць абароны жыцця.
Мажліва, штучная кантрацэпцыя, нават неабортыўная, і з’яўляецца грахом, – але ці варта супастаўляць гэта з такім несумнеўным грахом, як знішчэнне чалавечай істоты?.. Мажліва, у патрыярхальным ладзе ёсць мноства плюсаў, – але гэтыя плюсы таксама несупастаўляльныя, на наш погляд, з каштоўнасцю чалавечага жыцця. Мажліва, фемінізм ці лібералізм у многіх сваіх праявах і заслугоўваюць крытыкі (праблема тут яшчэ ў існаванні розных вызначэнняў і накірункаў фемінізму і лібералізму) – але гэтыя ідэялогіі, пры ўсіх існуючых памылках і недакладнасцях, не з’яўляюцца чалавеказабойчымі ў сваёй аснове; насуперак, пры ўсіх недарэчнасцях, яны ўсё ж ёсць прадуктам хрысціянскіх уяўленняў аб чалавечай годнасці і вартасці асобы, і іх прыхільнікі могуць быць і прыхільнікамі руху за жыццё. Апошняе будзе цалкам лагічным, бо рух за жыццё, гэтакжасама як і фемінізм і лібералізм і інш., мае адным з пастулатаў каштоўнасць чалавечага індывіда.
Змешванне руху за жыццё з некаторымі ідэялагічнымі пастулатамі можа спрычыніцца да аксіялагічнай блытаніны ў галовах і да непрыяцця з боку людзей, якія прытрымліваюцца іншых палітычных і культурных поглядаў. У нармальным жа выпадку, змаганне за жыццё – гэта прыдатна і для «правых» і для «левых», для прыхільнікаў патрыярхальнага грамадства і для феміністак… Справа тут не ў сацыяльных праектах, а ў ратаванні жыцця. У гэтым можна пераканацца, напрыклад, пачытаўшы тэксты Эміля Йічынскага – атэіста, які адстойвае права эмбрыёна на жыццё з пазіцый марксістскай філасофіі. Ці, напрыклад, можна азнаёміцца з ідэямі пролайф-фемінізму – фемінізму, які спалучаецца з адмаўленнем абортаў.
А з чым жа рух за жыццё можа арганічна спалучацца? Прывядзем некаторыя аспекты, на якія варта звярнуць больш увагі.
1) Матэрыяльная дапамога
Абарона жыцця мае быць адказнай, – у тым плане, што нягодна, абараняючы жыццё, перакладаць усю матэрыяльную і сацыяльную адказнасць на жанчыну, якая мусіць нараджаць. Насуперак, любая жанчына, якая дае жыццё дзіцяці, мусіць карыстацца павагай і падзякай з боку грамадства, – і гэтая падзяка мае быць адчувальнай у матэрыяльным плане. Так, каб нараджэнне і выхаванне дзіцяці ў любой сацыяльнай сітуацыі было цалкам вырашальнай праблемай.
Змаганне за жыццё народжаных дзяцей мае суправаджацца змаганнем і за сацыяльныя гарантыі, дзякуючы якім нараджэнне дзіцяці будзе прыносіць бацькам (асабліва маці, на якую прыходзіцца большая частка сацыяльніх рызыкаў) больш сацяльна-матэрыяльных «плюсаў». Гэта справядліва ў любым выпадку, і будзе неабходным у выпадку, калі атрымаецца дамагчыся частковай ці поўнай забароны абортаў. На жаль, забарона абортаў у сённяшнім свеце мае адценне прымусу: мы жадаем прымусіць людзей захоўваць жыццё сваіх дзяцей. Гэтага, паўторымся, не было бы патрэбна, калі бы дзеці гэтыя не былі з моманту зачацця жывымі чалавечымі істотамі… Але праблема захавання жыцця кожнай чалавечай істоты прымушае адмаўляць людям у выбары паміж «захаваць» і «забіць». І прымус тут, пры ўсёй апраўданасці, застаецца прымусам, – а значыць, жанчына, якая мусіць нараджаць, павінна мець права на істотную кампенсацыю ў матэрыяльным і сацыяльным плане.
На жаль, пакуль што мы не можам гэтага канстатаваць. Пакуль што нараджэнне дзіцяці ў большасці выпадкаў звязана з істотнымі сацыяльнымі рызыкамі. Мы можам і павінны выступаць за змяненне сітуацыі ў перспектыве – але гэта ў перспектыве; а жанчыны, якія прымаюць довады логікі руху «за жыццё» і дазваляюць Богу даць жыццё іх дзецям, – яны ёсць ужо зараз, і яны маюць патрэбу ў дапамозе. І яшчэ больш іх з’явіцца, калі дзяржава раптам абмяжуе магчымасці рабіць аборт, не паклапаціўшыся дадаткова пра дабрабыт людзей.
І таму, паводле логікі, – мы кажам чыста паводле логікі, не асмельваючыся заявіць аб сваёй уласнай гатоўнасці (лепей пра такое заяўляць не словамі, а справамі; спадзяемся, што ў адпаведнай сітуацыі мы здолеем адэкватна спрацаваць!), – паводле чыстай логікі, клопат аб дабрабыце жанчыны і яе дзіцяці павінныя быць гатовыя на сабе ўзяць актывісты руху за жыццё!
Змаганне за жыццё павінна ўключаць і дзейную гатоўнасць прыйсці на дапамогу жанчыне і яе дзіцяці. Сітуацыі могуць быць розныя, але неабходна, каб была арганізаваная сістэма, у якой кожны актывіст мае магчымасць аказаць пасільную дапамогу: грашыма, рэчамі, прадстаўленнем жылля на пэўны час, сваім часам і г.д.
Маці Тэрэза з Калькутты – з тых нямногіх актывістаў руху «За жыццё», якія ўзялі на сабе адказнасць: «Калі дзе-небудзь ёсць нейкае дзіця, якое вы не хочаце ці не можаце накарміць і выхаваць, аддайце яго мне… Гарантую яму дом ці знайду для яго ці для яе любячых бацькоў. Мы змагаемся з абортамі праз усынаўленне і ўдачарэнне і ўжо перадалі тысячы дзяцей клапатлівым сем’ям…». http://www.noabort.net/node/99
Кожны актывіст руху за жыццё мае быць гатовым узяць на сабе хаця б маленечкую долю той прынцыповай адказнасці, якую праявіла маці Тэрэза. У перспектыве ж, разумную долю клопату павінна быць гатовым узяць на сабе ўсё грамадства – што выражаецца у выглядзе адпаведных законаў і сацыяльных гарантый.
Тым не меньш, у беларускім кантэксце толькі матэрыяльная дапамога не дасць дастатковага падвышэння матывацыі нараджэння дзяцей. Беларусы дбаюць не толькі пра тое, каб пракарміцца і апрануцца, але таксама і пра сацыяльны статус для сабе і для сваіх дзяцей. Таму гарантыі матэрыяльнай дапамогі маюць спалучацца і з такімі гарантыямі, якія забяспечваюць магчымасць падвышэння сацыяльнага статусу для маці і для яе дзіцяці.
2) Сацыяльныя перспектывы для маці
У нашай краіне ўжо некалькі пакаленняў практычна ўсе жанчыны працуюць. Можна ставіцца да гэтага па-рознаму, але мы маем такія факты: а) савецкі і постсавецкі досвед добра паказаў, што праца на поўную стаўку, як правіла, арганічна спалучаецца з добрым выкананнем функцый маці і гаспадыні (гэта спецыяльна для тых братоў і сёстраў, якія лічаць эмансіпацыю віной усіх бедаў, у тым ліку абортаў); б) для славянскіх жанчын важна атрымаць адукацыю і спецыяльнасць і працаваць на добрым месцы.
Значыцца, частка сацыяльных гарантый для бацькоў (асабліва для маці) мае быць накіраванай на нейтралізацыю тых рызыкаў, якія звязаныя з працаўладкаваннем і кар’ерай. Як нейтралізаваць гэтыя рызыкі? – Рознабаковым вырашэннем пытання павінныя заняцца прафесіяналы; мы ж толькі выкажам некаторыя меркаванні. Напрыклад, прадстаўляецца неабходным, каб для працадаўцы было выгадна ці нават неабходна браць на працу жанчын, у якіх ёсць дзеці – для гэтага можна выкарыстоўваць як налогавыя ільготы, так і квоты – неабходны працэнт жанчын з дзецьмі ад агульнага ліку работнікаў (як у Амерыке зрабілі з працэнтам афраамерыканцаў). Таксама прадстаўляецца патрэбным магчымасць для маці працягваць вучобу, – г.зн., прадстаўленне ясляў ці паслугаў няні… Тут мы пакуль што спынім свае разважанні, бо да гэтага патрэбны больш рознабаковы і прафесіянальны падыход; укажам яшчэ раз толькі на тое, што неабходна, каб грамадства забяспечвала жанчыне, якая дапамагае Госпаду даць жыццё дзіцяці, усе ўмовы для падвышэння сацыяльнага статусу і для кар’ернага росту.
Людзі, якія, рызыкуючы сабой, забівалі людзей дзеля свае краіны, завуцца ветэранамі і справядліва карыстаюцца ільготамі і пашанай. У святле гэтага прадстаўляецца справядлівым, каб людзі, якія рызыкуюць сваім здароўем, сацыяльным статусам і нават жыццём, даючы жыццё новым людзям, – карысталіся ўсебаковай падтрымкай і дапамогай ад грамадства. Калі, канешне, у шэрагу каштоўнасцей грамадства чалавечае жыццё займае пачэснае месца.
3) Сацыяльныя перспектывы для дзіцяці
У беларусаў надзвычай адказнае стаўленне да дзяцей. І, як ні парадаксальна, – нам прадстаўляецца, што не безадказнасць, а насуперак, падвышаная адказнасць, – спрычыняецца да негатоўнасці даваць жыццё дзецям.
Адказнасць за дзяцей у беларускіх сем’ях, як правіла, ідзе далей за забеспячэнне іх элементарных пратрэбаў. Людзі клапоцяцца пра іх сацыяльную будучыню. Напрыклад, адданыя бацькі гатовыя пакласці апошнія сілы на тое, каб аплочваць дзецям вышэйшую адукацыю. Мы можам бачыць мноства выпадкаў, калі бацькі да канца сваіх дзён дапамагаюць дзецям (бывае, на жаль, што гэта заходзіць занадта далёка і спрычыняецца да інфантылізму).
Мы ўпэўненыя: для таго, каб зняць у беларусаў страх перад нараджэннем і выхаваннем «незапланаваных» дзяцей, грамадства мае даць кожнаму маладому грамадзяніну, – незалежна ал сацыяльнага статусу і матэрыяльнага становішча, – магчымасць атрымаць вышэйшую адукацыю і многа чаго дамагчыся ў жыцці ўласнымі сіламі.
Мы асабліва ўзгадваем тут вышэйшую адукацыю, бо менавіта яна з’яўляецца каштоўнасцю і нейкім «знакам якасці» для вялікай часткі беларусаў, – і менавіта магчымасць «даць дзецям адукацыю» ёсць адным з найвялікшых клопатаў. Можна іранізаваць наконт «абавязковай вышэйшай адукацыі» у свядомасці часткі грамадства, – але мы лічым гэтую тэндэнцыю (разуменне каштоўнасці адукацыі) за цалкам карысны нацыянальны рэсурс, які трэба развіваць паводле мноства прычынаў.
Дастатковая колькасць стыпендый і бюджэтных месцаў у ВНУ – так, каб хапіла на ўсіх у каго толькі хапае розумавых здольнасцей на вучобу ў ВНУ, – ёсць умовай для пабудовы грамадства, у якім чалавек любога паходжання і матэрыяльнага становішча можа многа чаго дамагчыся ўласнай працай і здольнасцямі, – а таксама грамадства, у якім людзі не баяцца даваць жыццё дзецям, нават калі адбылося нешта незапланаванае.
У беларускім кантэксце, тэндэнцыю да «абавязковай вышэйшай адукацыі», як і іншыя тэндэнцыі да атрымання адукацыі, трэба ўсялякім чынам заахвочваць. Тым болей што гэта падвышае інтэлектуальны патэнцыял нацыі.
Разам з тым, патрэбна, каб было болей магчымасцей і для больш ранняй працоўнай сацыялізацыі, – каб дзеці хутчэй рабіліся самастойнымі людзьмі, якія самі зарабляюць. Магчыма, варта прадумваць разнастайныя магчымасці спалучэння працы з вучобай. *
4) Выбар
Нарэшце, варта вярнуцца да тэматыкі выбару.
Аргумент «выбар» з’яўляецца адным з асноўных у апалагетыкаў абортаў.
Прыхільнікі руху «За жыццё» пазбаўленыя магчымасці прыняць гэты аргумент у тым выглядзе, у якім яго прадстаўляюць прыхільнікі абортаў. Але ці значыць гэта, што праціўнікі абортаў увогулле адмаўляюць жанчыне ў выбары?
Так быць не павінна. Пытанне павінна быць не ў тым, ці даваць жанчыне выбар, – а ў тым, як грамадства можа забяспечыць жанчыне магчымасць выбару; які выбар тут магчымы.
Паколькі ёсць фактычныя сведчанні, што дзіця, з моманту зачацця, ёсць чалавечым індывідам, – значыць, выбар паміж захаваннем цяжарнасці і абортам ёсць ні чым іншым як выбарам паміж забойствам і захаваннем жыцця.
Ёсць, бадай, толькі адна сітуацыя, у якой цывілізаванае грамадства дае чалавеку магчымасць выбару паміж «забіць» ці «утрымацца ад забойства»: гэта ратаванне свайго жыцця ці жыцця іншага чалавека ад агрэсара (напр., маньяка-забойцы, тэрарыста, гвалтаўніка). Заўважым, што забіць «дазваляецца» менавіта небяспечнага агрэсара, а не любога чалавека, забойства якога можа проста ці ўкосна захаваць чыёсьці жыццё (напрыклад, забойства з мэтай дастаць жыццёва важныя ворганы – цяжкое злачынства; калі чалавек заб’е іншага з боязі за сабе, ён здзейсніць злачынства).
Дзіця, якое «пасялілася» ва ўлонні маці паміма сваёй волі, ніяк не можа лічыцца за агрэсара. Гэта чалавек, у якога няма іншых магчымасцей для выжывання, і які ў бліжэйшыя месяцы не можа перабрацца ў іншае асяроддзе для жыцця.
З моманту зачацця, у жанчыны няма выбару, ці хоча яна мець дзіця, – яна ўжо мае дзіця. Застаюцца дзьве опцыі выбару: а) быць маці жывога дзіцяці ці забітага; б) заставацца з гэтым дзіцёнкам пасля ягонага нараджэння – ці аддаць яго.
Як мы ўжо ўзгадалі, мы лічым магчымасць першага варыянту выбару недарэчнай (прыватным выпадкам, які мы тут не закранаем, ёсць наяўнасць прамой і непасрэднай пагрозы для жыцця маці). Што ж датычыцца другога варыянту, то, на нашую думку, – так, выбар мае быць!
І тут пачынаецца самае цікавае, маральна спрэчнае і неадназначнае.
Ці маральна кідаць дзіця? – Мы не будзем даваць адказу на гэтае пытанне. Скажам толькі, што лічым такое рашэнне ў большасці выпадкаў памылковым.
Тым не меней, мы лічым, што тут павінен быць выбар. Тым болей, што, калі выбіраць меньшае з двух зол, то адмова ад дзіцяці будзе меньшым злом, чым пазбаўленне яго жыцця. Мы лічым памылковым ускладанне на людзей адказнасці за дзяцей, якіх яны не жадаюць. Што не жадаюць – гэта можа быць і праблема, і, у шэрагу выпадкаў, амаральнасць, – але мы лічым, што тут патрэбна, каб быў выбар.
Мы нават зойдзем далей і скажам, што варта мяняць устаноўкі грамадства ў адносінах да людзей, якія пакінулі дзяцей. Парадаксальна, але пры тым як прамое забойства дзіцяці (аборт) у Беларусі ў большасці выпадкаў не асуджаецца, – меньшае зло (адмова ад дзіцяці) асуджаецца востра. Гэтыя дзьве ўстаноўкі грамадства варта крыху «памяняць месцамі»: трэба, каб было адмоўнае стаўленне да аборту (але менавіта да самога аборту, а не да жанчыны якая гэта зрабіла!) – і больш лаяльнае, талерантнае і спачувальнае стаўленне да жанчыны, якая не жадае выхоўваць дзіця і аддае яго.
Болей за тое: для таго, каб уратаваць жыццё большай колькасці дзяцей, захаваць для жанчыны выбар і адначасова дапамагчы яе дзіцяці, – неабходна, каб грамадства найбольш адказна паставілася да праблемы ўсынаўлення і размяшчэння дзяцей у сем’і. Дзіцячыя дамы і інтэрнатныя ўстановы, якія ў нас існуюць сёння, не вытрымліваюць ніякай крытыкі паволде самой сваёй сутнасці (не таму, што дрэнна працуюць, а таму, што заганнай ёсць самая практыка пражывання дзяцей не ў сем’ях а ў такіх установах); да таго ж, праблемаў дадае і фармалізм сістэмы. Трэба каб сістэма арыентавалася на тое, каб забяспечыць усіх дзяцей магчымасцю жыць у сям’і. У сітуацыі, калі няма дастатковай колькасці беларускіх сем’яў, неабходна адкінуць прэч нацыянальныя амбіцыі і дазваляць (са строгім кантролем, канешне) міжнароднае ўсынаўленне. У Еўропе, напрыклад, сем’і ўсынаўляюць дзяцей з усяго свету, усіх расаў… а аднойчы ў Бельгіі, у кельцкім пабе, да мяне падышоў юнак, які нарадзіўся ў Беларусі але быў усынаўлёны бельгійскай сям’ёй – пашчасціла ж, што з ім гэта адбылося раней чым сталі дзейнічаць вялікія перагароды да на міжнароднага ўсынаўлення… і яшчэ ведаю выпадак з кола знаёмых, калі была ўдачароная беларуская дзяўчынка… а адзін з выкладчыкаў трапна заўважыў, што, калі ў Беларусі ў чыноўніцкіх колах ішлі размовы наконт дапушчальнасці міжнароднага ўсынаўлення, – ніводзін з тых чыноўнікаў, якія выказваліся супраць (маўляў, генафонд разбазарваем) – ніводзін з такіх абаронцаў нацыянальных інтарэсаў сам не ўсынавіў беларускае дзіця!..
Калі грамадства лічыць жыццё чалавека за вышэйшую каштоўнасць, неабходна, каб у справе ратавання жыцця і забяспечвання добрых умоў былі адкінутыя ілжывы патрыятызм і іншыя амбіцыі. Калі мы хочам каб беларускія дзеці заставаліся беларусамі – трэба падртымліваць з імі сувязь, забяспечваць матэрыяламі аб нацыянальнай гісторыі і культуры – але дазваляць ім жыць у нармальных сем’ях дзе іх будуць любіць; трэба зыходзіць з прыярытэту інтарэсу дзіцяці!.. З другога боку, недахоп беларускіх сем’яў, якія хочуць узяць на выхаванне дзяцей, ёсць сімптомам сацыяльных і духоўных праблем, якія трэба вырашаць.
Такім чынам, мы ўпэўненыя, што для ратавання дзяцей і для забеспячэння магчымасці выбару для маці – трэба, каб была арганізаваная сістэма, якая забяспечвае магчымасць нармальнага жыцця і развіцця для дзяцей, якіх выхоўваюць не родныя бацькі.
Калі гаварыць пра выбар, – неабходная адмена і тых актаў, якія ўскладаюць матэрыяльную адказнасць за дзяцей на тых бацькоў, якія не жадаюць ані выхоўваць дзяцей, ані мець на іх правы. Няма правоў (напрыклад, бацькоўскіх) – няма і абавязкаў.
Мы лічым, што мацярынская любоў і бацькоўскі клопат пра дзяцей – гэта святое; але недапушчальна, каб грамадства спрабавала навязаць гэта сілай!
У адносінах жа да бацькоў, якія пакідаюць дзяцей, мусіць рэалізаваць стаўленне хрысціянскага неасуджэння, спачування і павагі да магчымасці чалавечага выбару. Што ж датычыцца менавіта маці, – мы лічым, што, незалежна ад абставінаў, кожная жанчына, якая дае жыццё дзіцяці, павінная адчуць клопат і павагу грамадства.
Але ж прыдзецца і далей зайсці ў нашых разважаннях…
5) Дапамога справай
У Беларусі зараз каля паўсотні тысяч дзяцей-сірот. У асноўным гэта сіроты пры жывых бацьках. Але ў выпадку, калі будуць адмененыя ці абмежаваныя магчымасці аборту, дзяцей, якія аказаліся «не патрэбнымі» сваім бацькам, можа зрабіцца многа больш.
І першымі, хто мусіць праявіць клопат пра тое каб дзеці маглі расці ў нармалёвых умовах, з’яўляюцца актывісты, якія змагаюцца за права ўсіх дзяцей быць народжанымі і жыць… Забеспячэнне нармалёвых умоў для пражывання кожнага дзіцяці, якое народзіцца, патрэбнае з некалькіх прычынаў. Акрамя безумоўнай прычыны любові да чалавека, ёсць яшчэ дзьве:
– каб адмова ад дзіцяці перастала расцэньвацца ў грамадстве як злачынства (падобнае асуджальнае стаўленне наўрад ці ратуе жыцці, – надварот, яно губіць жыцці);
– неабходнасць дзейнай адказнасці з боку актывістаў, якія змагаюцца за жыццё, тым самым прама ці ўкосна спрычыняючыся і да ўзнікнення праблемаў, з гэтым звязаных…
Прызнацца, нам самім няёмка такое вымаўляць, – але логіка падказвае, што ў ідэале актывісты, якія змагаюцца за жыццё дзяцей, маюць быць гатовымі ўсынавіць дзяцей…
…Але гэта, канешне, у ідэале.
З другога ж боку, прадстаўленне самага высокага стандарту ў якасці абавязковай нормы можа прыводзіць і да таго, што ў людзей, якія маглі бы аказаць невялічкую дапамогу, «апускаюцца рукі» ад узгадвання пра вялікія ахвяры. Напрыклад, мноства жыццяў было б уратаванае, калі бы больш людзей ахвяравалі хаця б па аднаму еўра на дабрачынныя рахункі; але неразуменне каштоўнасці маленькай дапамогі прыводзіць да таго, што людзі, якія не могуць зрабіць многа, не робяць нічога. Таму актывісты руху «За жыццё», якія не могуць аказаць вялікай дапамогі маці і дзіцяці, могуць памятаваць, што яны ўсё ж здольныя зрабіць невялікі ўнёсак; а калі мноства людзей зробіць невялікі ўнёсак, агульны вынік можа істотна змяніць сітуацыю.
Патрэбна, каб кожны грамадзянін зразумеў: калі мы не можам зрабіць многа – па-ранейшаму важна зрабіць хоць нешта.
Гэта толькі нашыя разважанні наконт таго, якімі маюць быць праекты руху «За жыццё» на Беларусі. Увогулле ж тэма патрабуе далейшай распрацоўкі.
У якасці завяршэння ўкажам на тое, што сёння абмяркоўваюцца папраўкі ў закон аб ахове здароўя, і ўдзел кожнага чалавека, прынамсі, кожны подпіс – можа быць каштоўным у справе абароны жыццяў. Дадатковую інфармацыю можна знайсці тут: https://bchd.info/index.php?newsid=7204 ; http://www.facebook.com/groups/abarona/; http://vk.com/abaronabelarus
Таксама мы, як і абаяцалі, прывядзем некалькі вартых цытатаў з розных крыніцаў.
“С точки зрения современной биологии (генетики и эмбриологии) жизнь человека как биологического индивидуума начинается с момента слияния ядер мужской и женской половых клеток и образования единого ядра, содержащего неповторимый генетический материал. На всем протяжении внутриутробного развития новый человеческий организм не может считаться частью тела матери. Его нельзя уподобить органу или части органа материнского организма. Поэтому очевидно, что аборт на любом сроке беременности является намеренным прекращением жизни человека как биологического индивидуума” (Заведующий кафедрой эмбриологии Биологического факультета МГУ, профессор, доктор биологических наук В. Голиченков, профессор той же кафедры, доктор биологических наук Д. Попов).
“Право на жизнь должно подразумевать защиту человеческой жизни с момента зачатия. Всякое посягательство на жизнь формирующейся человеческой личности является нарушением этого права. Современные международные и национальные юридические акты закрепляют и охраняют жизнь и права ребенка, взрослого и пожилого человека. Эта же логика защиты человеческой жизни должна распространяться на ее отрезок от момента зачатия до появления на свет. (Основы учения Русской Православной Церкви о достоинстве, свободе и правах человека)
“Жизнь начинается в момент оплодотворения двух клеток, слияния. Когда мы были такой клеткой, то всё, – пол, группа крови, цвет глаз, интеллект и таланты, вкус и строение белков организма, – всё это уже было записано в генетическом коде 46 хромосом.” http://www.noabort.net/nachalo_zhizni
“У жизни очень длинная история, но у каждого из нас есть крайне точное начало жизни – это момент зачатия”. “Жизнь начинается в момент, когда вся необходимая и достаточная информация соединена, чтобы определить новый организм. Она, таким образом, начинается именно в тот момент, когда вся информация, которую несёт сперматозоид, соединяется с информацией яйцеклетки. Как только сперматозоид проникает внутрь, новый организм начинает своё существование”;. (Профессор Жером Лежён, французский генетик, первооткрыватель хромосомной природы синдрома Дауна)
«…Я не дам никому просимого у меня смертельного средства и не покажу пути для подобного замысла; точно так же я не вручу никакой женщине абортивного пессария. Мне, нерушимо выполняющему клятву, да будет дано счастье в жизни и в искусстве и славе у всех людей на вечные времена, преступающему же и дающему ложную клятву да будет обратное этому». (Клятва Гиппократа. Оригинальный вариант)
“По мнению христианских феминисток, сторонники абортов возлагают ответственность за новую зародившуюся человеческую жизнь полностью на женщину, совершенно несправедливо освобождая от нее отца ребенка и общество в целом. Ведь если аборты разрешены, значит, беременность — только твоя проблема.” http://www.pravda.ru/faith/dialog/09-11-2010/1056584-feministki-0/
“…высказывание “Любящие родители хотят дать своему ребёнку самое лучшее2 становится утопичным и сюрреалистичным в большинстве случаев. Воспользуемся прогрессивной, революционной моралью: самое лучшее для ребёнка – это жизнь и любовь. Дать своему малышу жизнь и любить его способны все люди (за исключением конченных маргиналов и маньяков), вне зависимости от имущественного положения; в воспитании достойного человека деньги не играли, не играют и не могут играть ключевую роль. Ещё Карл Маркс писал: “Любовь родителей наиболее бескорыстна”. Мудрец удивительно точно подметил характерные черты родительской любви – отсутствие материальной заинтересованности в ребёнке, безусловную готовность отдать ему последний кусок хлеба.
“Мать-героиня” – это, вообще говоря, плеоназм: само слово “мать” включает в себя бесконечную любовь и героизм ради своего ребёнка. Революционер есть человек, готовый пойти на любые лишения и страдания ради жизни и счастья других людей, и, следовательно, именно Женщина-Мать, дающая жизнь своему дитя, несмотря на родовые муки, более всех достойна носить звание Революционера.”
“Хорошо, допустим, “зачала царица в ночь не то сына, не то дочь, не мышонка, не лягушку, а неведому зверушку”;. То есть, жизнь началась, но до некоторого момента эмбрион человеком не является. Если он не человек, но при этом живой организм, то он должен быть представителем какого-то биологического вида. Следовательно, до некоторого момента эмбрион является представителем вида N, а после него – человеком. Но это абсурд – не может быть один и тот же живой организм быть вначале волком, зайцем, мышью или аскаридой, а потом человеком. Следовательно, человеческий эмбрион действительно является человеком. (Эмиль Йичинский http://www.noabort.net/materialism1 ; http://www.noabort.net/prichiny )