Сустракаем Уладзя Яроменка!
Сёння, 21 лістапада, у 18.05 з ізалятара на Акрэсціна павінны вызваліць пасля 15-суткавага адміністратыўнага арышту актывіста Маладога Фронту і сябра БХД Уладзя Яроменка. Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да сустрэчы.
Нагадаем, Уладзь быў затрыманы 6 лістапада на плошчы Незалежнасьці пад помнікам Леніну падчас арганізацыі антыкамуністычнай акцыі “кашачы пратэст, альбо рэвалюцыя пад валяр’янкай”. Ягоны паплечнік Раман Васільеў быў затрыманы на два дні пазьней і таксама пакараны адміністратыўным арыштам тэрмінам на 15 сутак.
Сайт “Маладога фронту” паведамляе, што напярэдадні 7 лістапада актывісты МФ вырашылі паследаваць прыкладу змагароў супраць камуністычнай ідэалогіі мінулых часоў і аблілі настойкай валяр’яны пастамент помніка Леніна на плошчы Незалежнасці ў Менску. Мэта акцыі — заахвоціць катоў і котак з навакольных тэрыторыяў прыйсці пад помнік і “выказаць свае пачуцці”.