На Ўладзіміра Яроменка завялі крымінальную справу (фота)

16 ліпеня 2013 16:11  |  Навіны ад Маладога Фронту

14 ліпеня, у дзень вянчаньня маладафронтаўца, яму патэлефанаваў сьледчы й настойліва папрасіў зьявіцца на размову ў панядзелак. Яроменак дамовіўся перанесьці размову на аўторак.

 

У аўторак, Уладзіміру Яроменку прад’явілі пастанову аб узбуджэньні крымінальнай справы па артыкуле 421 “Парушэньне прэвентыўнага нагляду”, датаваную 24 траўня. Актывіст афіцыйна адмовіўся даваць сьведчаньні па справе, на што сьледчы прапанаваў яму зьявіцца ў чацьвер. 18 ліпеня, ужо з адвакатам.

 

Уладзімір Яроменак знаходзіўся пад прэвентыўным наглядам пасьля вызваленьня. Актывіст адбываў пакараньне за Плошчу-2010.

2013-07-16 11.33.08

Болей навін