“Я пакіну вам маю любоў”. 30 год без Ларысы Геніюш
30 гадоў таму 7 красавіка 1983 года на праваслаўнае свята Дабравесця спынілася сэрца легендарнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, ахвярнай хрысціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу, “сэрца, распятае на заінелых дратах Поўначы за Беларусь”!
Усіх, хто шануе імя, вершы і жыццёвы чын Ларысы Геніюш, лічыць сябе яе духоўнымі дзецьмі, запрашаем на вечарыну памяці, што распачнецца ў нядзелю 7 красавіка а 18-й гадзіне па адрасе вул. Чарнышэўскага, 3.
Узгадаем разам вершы Ларысы Геніюш, паслухаем песні на яе вершы, а таксама ўспаміны тых, каму ў гэтым жыцці пашанцавала сустрэцца з пані Ларысай.
А праваслаўныя хрысціяне могуць разам памаліцца за супачын душы Ларысы Геніюш у менскім Петра-Паўлаўскім саборы, дзе пасля ўрачыстай дабравешчанскай службы каля 12-30 традыцыйна адбудзецца паніхіда ў яе памяць.