«Вясна» і БХК прызналі Гайдукова палітвязнем

01 ліпеня 2013 13:15  |  Палітыка

Андрэя Гайдукова наўмысна трымалі 7 месяцаў пад вартай, каб ён прызнаўся ў тым, чаго не здзяйсняў.

 

Такім чынам намеснік кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч пракаментаваў сайтуcharter97.org прысуд у выглядзе 1,5 гадоў калонііАндрэю Гайдукову.

 

«Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Беларускі Хельсінкскі Камітэт прызнаюць Андрэя Гайдукова палітвязнем па шэрагу прычын. Па-першае, трэба адзначыць, што ён быў узяты пад варту па артыкуле за асабліва цяжкае злачынства «Здрада дзяржаве», якое прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі. У працэсе суда справа была перакваліфікавана на артыкул 356 дап. КК Рэспублікі Беларусь «Устанаўленне супрацоўніцтва на канфідэнцыйнай аснове са спецыяльнай службай, органам бяспекі, выведвальным органам другой дзяржавы пры адсутнасці прыкмет здрады дзяржаве». І гэты артыкул сама па сабе адносіцца да катэгорыі злачынстваў, якія не ўяўляюць асаблівай грамадскай небяспекі», – адзначыў праваабаронца.

 

Юрыст падкрэсліў, калі б Андрэя Гайдукова з самага пачатку абвінавачвалі менавіта па гэтым артыкуле, то яго не нельга было браць пад варту, таму што санкцыя ў дадзеным выпадку да двух гадоў пазбаўлення волі.

 

«Па такіх артыкулах мера стрымання прадугледжаная ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе. Атрымліваецца, што чалавека трымалі пад вартай шэсць з паловай месяцаў з мэтай, каб ён прызнаў сваю віну. Па-другое, мы адзначаем шматлікія працэсуальныя парушэнні падчас следства па гэтай справе. У прыватнасці, гэта парушэнне права на абарону, так як адвакат у шэрагу выпадкаў не дапускаўся да Гайдукова, а таксама атмасфера абсалютнай сакрэтнасці вакол гэтай справы і закрыты судовы працэс», – заявіў Валянцін Стэфановіч.

Нагадаем, актывіста апазіцыі Андрэя Гайдукова прызналі вінаватым у спробе ўстанаўлення кантактаў з замежнай выведкай і асудзілі на 1,5 года калоніі. Прысуд сёння вынес Віцебскі абласны суд.

Болей навін