Абвесткі: 16 кастрычніка ў Менску выступіць амерыканскі хрысціянскія гурт POD

10 кастрычніка 2013 07:29  |  Культура

16 кастрычніка ў менскім клубе Re:public выступіць
амерыканскі хрысціянскі гурт POD. P.O.D. – адзін з самых паспяховых
хрысціянскіх альтэрнатыўных гуртоў нашага часу.

 

P.O.D. – Амерыканскі альтэрнатыўны хрысціянскі гурт з горада
Сан -Дыега, Каліфорнія. Неаднаразова намінаваная на прэмію Грэмі. Працуе ў
стылях рэпкора, ню -метал, альтэрнатыўны метал, хрысціянскі метал, дадаючы
элементы рэгі.

 

Назва гурта – абрэвіятура ад «Payable On Death”(«Выплата
ў выпадку смерці»). «Payable on Death”- гэта банкаўскі тэрмін, але група
метафарычна пераносіць яго на вобраз Ісуса Хрыста, які адкупіў грахі ўсяго
чалавецтва.

 

P.O.D. – «Людзі года – 2000» па версіі часопіса Rolling
Stone, а за тэкст песні Youth of the Nation фронтмэн гурта Сонні Сандовал
патрапіў у «Залу славы рок-н-ролу». Цяпер яго фігурка стаіць там побач з Бобам
Дзіланам і Джымам Морысан з The Doors. У мінулым годзе P.O.D. выпусціла новы
альбом – Murdered Love.

 

За 21 год існавання тры разы станавіліся намінантамі на
Grammy. P.O.D. запісалі 8 паспяховых студыйных альбомаў. Satellite стаў тройчы
плацінавым, The Fundamental Elements of Southtown – плацінавым, а Payable on
Death – залатым

Вось што кажуць самі музыкі пра свае погляды:

 

Sonny: «Мы хрысціяне на 110 %, без усялякага ценю сумневу.
Мы не спрабуем гэта схаваць… Проста робім музыку для ўсіх. Я проста хачу быць
самім сабой: проста хлопцам, які аднойчы ўпаў на калені і спытаўся ў Бога, што
рабіць (распавядае Сонні). Мы не ўпісваемся ў рамкі кансерватыўных каштоўнасцяў
хрысціянскай Амерыкі. Для нас самае галоўнае – нашы адносіны з Богам. Тое, што
Бог зрабіў для кожнага з нас асабіста, а не для нашай царквы”.

 

Wuv: «Мой тата быў адным з самых буйных наркадылераў ў
паўднёвым Сан Дыега. А потым ён жыў на вуліцы каля трох гадоў, да таго часу,
пакуль Бог не крануў яго сэрца. Пасля гэтага ён стаў браць мяне ў царкву, і я
бачыў, як Бог мяняў жыццё майго бацькі. Яшчэ Бог цалкам аднавіў адносіны паміж
маімі бацькамі».

 

Групе не абыякава тое, што адбываецца ў свеце. Так 5-ы па
ліку альбом “Satellite » выйшаў менавіта ў той дзень, калі тэрарысты
атакавалі вежы-блізняты ў Нью – Ёрку, то ёсць адзінаццатага верасня 2001 года. Сінгл
пад назвай «Alive» быў прызнаны самым папулярным відэа года на двух каналах
MTV. Менавіта гэтая кампазіцыя ператварае «POD» ў адну з самых значных груп у
гісторыі хрысціянскага року. «Alive», выпушчаны ў перыяд тэрактаў і масавай
гібелі нявінных мірных жыхароў, стаў своеасаблівым гімнам жыцця, які дапамагаў
людзям перажыць цяжкія часы. Не менш папулярным стаў сінгл «Youth of the Nation»,
які быў запісаны музыкамі, якія знаходзіліся пад уражаннем ад забойстваў
школьнікаў у «Columbine High School», «Santana High School» і «Granite Hills
High School». У 2002 годзе піку сваёй папулярнасці дасягнулі іншыя песні з
гэтага альбома, у прыватнасці кампазіцыі «Boom» і «Satellite», на якія былі
знятыя кліпы. Альбом «Satellite» стаў тройчы плацінавым. За тэкст да песні «Youth
of the Nation» Пол Сандовал патрапіў у «Залу славы рок-н-ролу», а «POD» ў 2003 годзе
былі намінаваныя на прэмію Грэмі ў намінацыі «Лепшае метал выкананне”. У
цэлым за альбом «Satellite» музыкі атрымалі вялікую колькасць узнагарод у
розных намінацыях.

 

На канцэрце таксама выступіць менскі гурт Nuteki. Даведкі па
тэл. 029 6490888, 029 8517706

Болей навін