Выбарчая сістэма ў Беларусі
Кастусь Жукоўскі “Новы лад жыцця – значыць новая выбарчая сістэма. ”
Па першае трэба высветліць якая сістэма лепшая увогуле ці для Беларусі.
Калі увогуле, то калі праглядаць еўрапейскую сістэму можна адзначыць, што прапарцыйнай сістэмай карыстаюцца усе краіны Еўразвязу, калі праходзяць выбары у еўрапейскі парламент. У такіх краінах як Фінляндыя, Нідэрланды, Нямеччына, Велікабрытанія, мальта выкарыстоўваецца таксама прапарцыйная сістэма для выбараў у парламент свах краін. У той а час у Польшы, ва Украіне, Францыі паспяхова выкарыстоўваецца мажарытарная сістэма. У Расеі выкарыстоўваецца увогуле сумесная сістэма, калі чалавек мае 2 галасы – адзін голас ён аддае за чалавека – асобу, другі – партыі. Прычым ва усіх гэтых асноўных сістэмах існуюць свае асаблівасці. Тут трэба улічваць краіну і яе палітычную сістэму.
Для Беларусі на мой погляд у сенняшніх умовах якая б сістэма ні была – вынік адзін, а дакладней ніякага. Сэнсу удзельнічаць у выбарах каб прадстаўляць інтэрэсы абраўшых цябе грамадзян няма – усе роўна “усенароднаабраныя” абраныя яшчэ да пачатку выбарчай кампаніі па усім вядомых прычынах. У сеняшніх умовах удзел у выбарах дэмакратычных кандыдатаў – чарговая акцыя апазіцыі, якая паказвае, што у Беларусі выбараў няма. Хіба не так?
У Беларусі дэмакратычнай на першы час – час самаусведамлення – трэба, безумоўна, мажарытарная выбарчая сістэма. Проста у такі час самаусведамлення чалавеку патрэбны лідар, правадыр, прыклад – гэта канкрэтны чалавек з яго светапоглядам, з яго хібамі і найлепшымі чалавечымі якасцямі. Чалавек дасягальны, я якім ён можа сустрэцца, абмеркаваць праблемы, прыняць удзел у іх вырашэнні. І канешне, гэта тутэйшы чалавек. Можа сусед, ці яскравая асоба майго гораду, раёну. Мы выраслі побач, хадзілі у адну школу. Ці проста пра яго, выдатніка спорту ці пераможцу алімпіяды калісьці некалькі год таму пісалі у раенцы ці нашай гарадской газеце. А праз некалькі год ён, выдатны кіраунік нашай мясцова фабрыкі ці завода вывеў наша прадпрыемства на міжнародны узровень і пра наш маленькі гарадок зараз ведаюць далка за мяжой. Вось ен – чалавек якому я давяраю свій голас, бо упэўнены ен можа зрабіць яшчэ шмат добрых спраў. А пра партыі я, просты выбаршчык, які мала цікавіўся раней палітыкай, чуў вельмі мала. Акрамя назовы ды шумных “палітычных судовых спраў” ды шчэ пару акцый хіба што нічога. А акрамя іменаў лідэраў, якія “сядзяць” недзе там у Менску я не ведаю нікога, ніякага канкрэтнага чалавека. І было б файна, калі б мой выбітны зямляк, якога я выбраю і які зрабіў шмат для маго гораду ці раену быў бы і актывістам партыі Севярынца, пра якога я чуў шмат як пра выбітнага і дзейснага чалавека.
Але калі разглядаць доўгі тэрмін беларушчыны то тут я выбіраю сумесную сістэму. Чалавек мае два галасы. Адзін ен аддае за канкрэтнага чалавека, асобу. Другі – за партыю – за сістэму, якая ужо паказала сябе як лідэраў часу, як партыю, якая сапраўды мае шмат прыхільнікаў, мае уплыў у грамадстве, і, галоўнае, яна адстойвае мае інтарэсы, грунтуецца на такіх жа каштоўнасцях як і я. І гэта вельмі важна. У парламенце маей краіны (і не важна як яго называюць нацыянальны сход ці сойм ці яшчэ як) прадстаўлены і асобы, за якіх мы галасавалі, і партыі, якія адстойваюць мае інтарэсы. Так забяспечваецца, на мой погляд, сапраўдная дэмакратыя: прынцып поліпартыйнасці (іначай адкуль нам браць тыя самыя партыі?) і свободу выбара, бо калі я не бачу партыйнага чалавека, які б мог прадставіць мае інтарэсы як асоба, я галасую за увогуле непартыйнага чалавека.
Безумоўна, я прытрымліваюсь погляду, што у беларусі павінна быць сумесная, прапарцыйна-мажарытарная сістэма. Бо давайце будзем аб’ектыўныя. Ці не такая сістэма забяспечвае найбольшае прадстаўленне інтарэсаў. Для выбараў у Еўрапейскі парламент добрая прапарцыйная сістэма выбараў . Для Францыі добрая і мажарытарная. Для Беларусі патрэбны новы лад жыцця і сістэма выбараў таксама. І тут на мой погляд найлепшая сумесная – прапарцыйна-мажарытарная сістэма.
Наталля Васілевіч “Для Беларусі дэмакратычнай мы выбіраем мажарытарную палітычную сістэму.”
Па-першае трэба узгадаць, што у Беларусі выбары маюць тры ступені: мясцовыя, парламенцкія і прэзідэнцкія. Калі мы разглядаем выбарачныя сістэмы, то варта усведамляць, што на розных узроўнях найбольш эфектыўныя розныя сістэмы выбараў. Я прапаную разгледзець парламенцкі узровень.
Па другое, што ўяўляе сабой мажарытарная і прапарцыйная выбарчая сістэма? Мажарытарная – сістэма, калі чалавек аддае свой голас за канкрэтнага кандыдыта, прапарцыяная – вызначаецца рэтынг партый, згодна якога і размяркоўваюцца месцы у парламенце. Насамрэч існуе нашмат больш розных сістэм. Але асноўныя іх прынцыпы легка звесці да гэтых двох. Якая сістэма выбараў больш дэмакратычная – гэта пытанне не вартае, бо самі па сабе выбары – ужо прыкмета дэмакратыі.
На мой погляд для Беларусі найбольш прыдатнай з’яўляецца мажарытарная выбарчая сістэма. Пры такой выбарчай сістэме чалавек аддае свой голас за канкрэтнага чалавека у адрозненні ад прапарцыйнай. Якая галоўная мэта выбараў – абранне дзеяздольнага ураду, які можа рабіць нейкія рэформы, каб палепшыць грамадскі стан жыцця, а не піяр-акцыі. Прыпрапарцыйнай сістэме выбараў часта у парламент праходзяць шмат розных партый, якія не могуць адны нічога зрабіць, не могуць уплываць на прыняцце рашэнняў. І тады на штаб-кватэрах гэтых партый арганізуюцца кааліцыі, партыі ідуць на кампраміс, і у выніку адыходзяць ад заяўленых на выбарах праграм. Пры мажарытарнай жа сістэме партыя вылучае сваіх кандыдатаў, якія па-першае маюць большую сувязь з грамадскасцью на канкрэтнай выбарчай акрузе, па-другое па статыстыцы пры такой сістэме большую частку парламента складаюць две-тры моцныя партыі, і моцная дзеяздольная апазіцыя, якая, у выпадку незадавальнення палітыкай краіны выбаршчыкамі, можа змяніць уладу. Тут ідзе абнаўленне кіруючых кадраў.
Мы ўсе глядзім на Эўропу, і хочам ззмаляваць іх дэмакратычную сістэму на Беларусь. У большасці там прапарцыйная сістэма. Але усю яе вастрыню змякчае актыўная грамадзянская пазіцыя грамадзян, якія заўседы могуць адстаяць незадавальняючаю іх пазіцыю. У Беларусі такой практыкі і няма. Ва умовах Беларусі абраны па прапарцыйнай сістэме парламент можа мець два вынікі. Першы – пры моцнай прэзідэнцкай уладзе – прывядзе да аўтарытарызму, як гэта есць зараз . Другі – да анархіі , як ва Украіне. Толькі дзеяздольны парламент можа гарантаваць стабільнасць краіны. Яшчэ адзін варты прыклад, на мой погляд. Калі у 20-х гадах у Германіі абралі урад па прапарцыйнай сістэме, і, як бывае найчасцей у такіх выпадках, ен аказаўся недзяздольны. Тут аб’ядналіся экстрэміскія партыі, а да чаго гэта прывяло – мы добра ведаем. У той жа час мажарытарныя выбары у Вялікабрытаніі добрая практыка абрання ураду. Які фактычна кіруе краінай у гістарычна манархічнай краіне. Прычым сістэма выкарыстоўваецца больш за стагоддзе і ніколі не выклікала папроку. Што мы хочым – стабільную краіну ці вялікі палітычны бардак?
Таму для Беларусі, на мой погляд найлепш падыходзіць мажарытарная выбарчая сістэма. Адрозных прыкладаў такой сістэмы таксама шмат. Мне найбольш падаецца беларускім, бо у нас не так шмат грошы, каб праводзіць некалькі тураў выбараў, прыклад, калі выбаршчык растаўляе па рэйтынгу кандыдатаў, я тады, калі няма абсалютнай большасці па “першых нумарах” улічваюцца “другія”. Гэта дае магчымасць за адзін раз правесці два туры выбараў. Так па статыстыцы у Беларусі на другі тур прыходзіць нашмат менш выбаршыкаў пры тых жа грашовых выдатках.
Сення у Беларусі мажарытарная сістэма вядома, які “дзейсны” урад. Мне падаецца, што гэта таму, што апазіцыя, аб’ядноўваючыся не мае палітычнай платформы і не можа перамагчы. Ды й як можна казаць пра выбары у краіне дзе іх фактычна не існуе? Тут вядомая савецкае прыслоўе “Выбар без выбару”
Для Беларусі дэмакратычнай мы выбіраем мажарытарную палітычную сістэму.