У цябе плююць, а ты молішся

09 снежня 2013 09:19  |  Палітыка

Кадры, якія распаўсюдзілі некаторыя хрысціянскія сайты,
сапраўды шакуюць. 24 лістапада ў аргентынскім горадзе Сан-Хуан дэлегаткі з’езду
феміністак на працягу некалькіх гадзін нападалі на маладых каталікоў, якія сталі
сцяной вакол каталіцкага храма, у які, па ўсёй бачнасці, феміністкі спрабавалі
прарвацца. Дамы – феміністкі паводзілі сябе агрэсіўна, брыдка, не па-чалавечы.
Такія паводзіны немагчыма проста ніяк растлумачыць. Зусім незразумела, дзе была
паліцыя і як такое сутыкненне наогул магла дапусціць свецкая ўлада, якая
павінна бараніць правы ўсіх сваіх грамадзян.

 

 

 

Скажу шчыра, глядзела і плакала. Але не таму што феміністкі
мяне моцна спалохалі. А таму што маладыя каталікі ўразілі. Яны стаялі, узяўшыся
за рукі, і маліліся ўслых. Іх правакавалі, іх штурхалі ў грудзі, ім на шыю
вешалі жаночую ніжняе бялізну і рознакаляровыя сцягі, перад імі аголеныя цёткі
ладзілі непатрэбныя відовішча, а яны стаялі і маліліся. Ні адзін з іх ні разу
не падняў руку, каб абараніць сябе і стукнуць феміністку.

 

Я глядзела гэта відэа, кожную секунду з жахам чакаючы, што
вось зараз які-небудзь мужчына не вытрымае, падыме руку. Гэта была б звычайная
чалавечая рэакцыя. Пачалася б бойка, а назаўтра ўсё б распаўсюдзілі кадры, дзе
каталікі б’юць феміністак. Уласна, было цалкам відавочна, што на бойку гэтых
хлопцаў і правакавалі. Гэтым цётухнам не патрэбны быў ні храм, ні пудзіла Папы
Рымскага, якое яны спалілі. Ім трэба было вывесці з сябе каталікоў. Каб
паказаць, якія гэта несапраўдныя хрысціяне, якія б’юць жанчын. Але ў іх нічога
не атрымалася.

 

Ні адзін з гэтых мужчын ні разу нікога не ўдарыў. Нават
словы рэзкага не сказаў. Некалькі гадзін людзі стаялі і маліліся. Я паўтараю
гэтую фразу ўжо некалькі разоў – стаялі і маліліся. Таму што менавіта гэта мяне
ўзрушыла.

 

Я ведаю – для сябе дакладна, – што дабро не бывае з кулакамі.
Там, дзе яно з кулакамі, гэта ўжо зло.

 

На гэтых кадрах я ўбачыла прыклад неверагоднай духоўнай
мужнасці, прыклад сапраўдных хрысціянскіх паводзін. Гэта калі цябе б’юць, у цябе
плююць, а ты молішся пра тых, хто гэта робіць. Таму што не ведаюць яны, што
робяць.

 

У першыя стагоддзі хрысціяне ішлі на пакаранне смерцю, не
супраціўляліся. Хрыстос загадаў вучням змагацца за Яго, калі за Ім прыйшлі ў
Гефсіманскі сад. Ён сказаў вучням, што прыйдуць часы, калі будуць біць і зневажаць
за адно толькі Імя Яго.

 

Можа быць, яны прыйшлі. І нам даюцца вось такія
выпрабаванні.

 

Але калі я чытала ў расійскіх сацыяльных сетках, у блогах
праваслаўных людзей, што гэтых феміністак трэба пабіць – забіць – пасадзіць на
кол, мне было страшна. Гэта зусім ўжо не пра хрысьціянства. Праваслаўныя
фундаменталісты выкарыстоўваюць гэта відэа, каб паказаць нам, як страшна жыць
на захадзе, дзе «занадта шмат свабоды». І таму нам трэба закруціць гайкі ў
Расіі (тэкст узяты з сайту “Православие и мир” – рэд.) і прымусіць
усіх хадзіць строем. Каб вернікаў тут не крыўдзілі. Але вернікі жывуць не для
таго, каб іх не крыўдзілі. Яны жывуць для таго, каб быць падобнымі за Хрыста, і,
калі пашанцуе, за Хрыста пацярпець.

 

Гэта відэа не пра тое, які жудасны заходні сьвет. Гэта відэа
пра нас, пра кожнага. Што мы адчуваем, гледзячы на гэта непатрэбства, якія ў
нас эмоцыі ўзнікаюць – нянавісць, жаданне кагосьці пабіць, або спагада… Так,
гэта, напэўна, амаль немагчыма для чалавечай прыроды, – спачуваць такім вельмі
агрэсіўным жанчынам. Але можна не адчуваць да іх нянавісці і злосці, можна
застацца хрысціянінам і не быць фарысэем.

 

Мне здаецца, там, у Аргентыне, здарыўся нейкі важны ўрок для
хрысціянскага свету. Нам, кожнаму, паказалі, хто мы ёсць на самой справе.

 

Вольга Аленава

Болей навін