У Менску збіралі подпісы ў абарону Курапатаў (Фота)
У суботу 8 лютага каля менскага гіпермаркета “Бігз”, што непадалёк ад
ўрочышча Курапаты прайшоў перадвыбарчы пікет сябры ўправы БХД,
каардынатара кампаніі “Пакаянне” Валерыі Чарнаморцавай. На гэтым пікеце
таксама працягнуўся збор подпісаў супраць адкрыцця ля Курапатаў
рэстаранна-забаўляльнага комплекса, які стаў вядомы грамадскасці пад
жахлівай назвай “Бульбаш-хол”.

Як адзначыла прэс-службе БХД спадарыня Валерыя, большасць мінакоў ведала пра Курапаты, не ўсе ведалі пра так званы “Бульбаш-хол”, пазней пад ціскам грамадскасці перайменаваны ў “Дачу” ці “Усадзьбу”. Але даведаўшыся, людзі розных узростаў ахвотна падпісваліся супраць танцаў на касцях ў абарону шматпакутных Курапатаў.
Нагадаем, пра будаўніцтва
рэстаранна-забаўляльнага комплекса, які першапачаткова меўся адкрыцца пад назвай “Бульбаш-хол”, стала вядома напрыканцы 2012 года. Тады пад ціскам грамадскасці яго адкрыццё атрымалася прыпыніць, але нядаўна стала вядома, што адкрыццё рэстараннага комплекса з заляй на 400 месцаў, лазняй ды асобнымі дамкамі для адпачынку з відам на курапацкія крыжы, усё ж такі плануецца пад змененай назвай напрыканцы сакавіка гэтага году. Грамадзкі камітэт у абарону Курапатаў рыхтуецца з гэтай нагоды распачаць неўзабаве чарговую кампанію супраць гэтага блюзнерства і знявагі шматлікіх ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, расстраляных у Курапатах цягам 1937 -1941 гг.