Маніфестацыя несвабоды

08 мая 2014 11:35  |  Блог Маргарыты Тарайкевіч

Я ня ведаю, што зараз трэба рабіць украінцам, прынамсі
ўкраінскім уладам.

 

Але тое, што адбываецца, – і ў хроніках, і ў нашых (многіх
украінцаў і тых хто спачувае) галовах і душах, – падобна вось на што:

 

Маштабная Маніфестацыя Несвабоды.

 

Многа нянавісці, якую нараджае страх. А страх звязаны з
унутранай няволяй.

 

Унутрана свабодны, вольны чалавек – ня прагне знішчаць. Бо
ён ведае і адчувае сваю богададзеную свабоду, ведае, што іншыя, у тым ліку
палітычныя апаненты і ворагі, нічога з гэтай свабодай не здолеюць зрабіць!

 

І, адчуваючы гэтую непарушаную свабоду, ён робіць тое, што
хоча. Калі трэба – слухаецца іншых; калі трэба – адстойвае свае правы; ёсць
натхненне – дзейнічае…

 

А ўнутрана несвабодны чалавек (напрыклад, я, на мой сорам) –
пакутуе і прагне вырвацца з няволі. Добра, калі находзіць вартыя спосабы і
сапраўды вызваляецца, у тым ліку ўнутрана… Але часам – пачынае ад пакутаў, са
страху іншых ненавідзець і прагнуць іх знішчэння.

 

Паколькі чалавек не ўсведаміў сваю свабоду, ён адчувае
трывогу і пагрозы і хоча іх нейтралізаваць; а недахоп любові і павагі не
дазваляе бачыць за гэтымі пагрозамі (рэальнымі і іррэальнымі) – людзей…

 

Дай Божа нам усім ад гэтага пазбавіцца… Спадзяюся на
Ягоную няўяўную любоў, якая не знікае, колькі б разоў (на дзень? на гадзіну??..
на дзесяць хвілін?!..) мы б ні парушалі пяты запавет – не забіваць…

Болей навін