Яўген Дудкін: неабходна змяніць цанавую палітыку ў будаўніцтве жытла (відэа)

23 мая 2014 13:35  |  Эканоміка

Беларускія
Хрысціянскія Дэмакраты выступаюць за таннае, даступнае для ўсіх беларусаў
жытло. Пра гэта заявіў у межах праекту Epramova магілёўскі актывіст БХД Яўген Дудкін.

 

Ён адзначыў, што
кошт квадратнага метра ў Беларусі завышаны. Калі ў еўрапейскіх краінах, крэдыт
на будаўніцтва жытла выдаецца пад 3%, у Беларусі – больш чым пад 30%.

 

“Мы
выступаем за тое, каб спыніць крымінальныя і карупцыйныя схемы. Кожны дзень
расійскія алігархі, беларускія чыноўнікі скупаюць новапабудаваныя дамы і
кватэры, такім чынам маладыя сем’і застаюцца без уласнага кутка, дзе маглі
расціць і выхоўваць сваіх дзяцей – нашу будучыню”, – заявіў Яўген Дудкін.

 

Паводле яго
словаў, застаецца толькі адзін выхад – змяніць цэнавую палітыку праз запрашэнне
еўрапейскіх інвестараў, каб праз новую буйную канкурэнцыю знізіць сабекошт
жытла. Актывіст дадаў, што кожная патрабуючая беларуская сям’я павінна атрымаць
участак пад будаўніцтва. “Пры гэтым сэканомленыя грошы сям’я можа
накіраваць на набыццё новых тавараў, а гэта ў сваю чаргу – штуршок для
прамысловасці, гандлю. Гэта новыя працоўныя месцы”, – заключыў прамоўца.

 

Болей навін