Нідэраландскі дэпутат: адносіны з Беларуссю нагадваюць халодную вайну (відэа)

31 кастрычніка 2014 20:11  |  Блог Георгія Дзмітрука

Адносіны паміж Беларусь і Еўрасаюзам часам нагадваюць
Халодную вайну. Пра гэта заявіў у інтэрв’ю прэс-службе Беларускай Хрысціянскай
Дэмакратыі дэпутат парламента Нідэрландаў ад Рэфармацкай Палітычнай Партыі Ролаф
Бішап (Roelof Bisschop).

 

“Але я спадзяюся і малюся, каб усё скончылася добра. Каб
напружанне спадала, і краіны зноў пачалі камунікаваць і супрацоўнічаць”, –
сказаў ён.

 

На яго думку, у гандлёвых кантактах урад мусіць
падкрэсліваць зноў і зноў свабоду людзей. “Галандскі ўрад мусіць стаць у
абарону мяншыняў у Беларусі. І я думаю, мы павінны прытрымлівацца гэтай пазіцыі
ў перамовых з Беларуссю”, – мяркуе дэпутат.

 

Ролаф Бішап таксама адзначыў, што БХД у Беларусі робіць
вельмі вялікую працу, і галандцам ёсць чаму павучыцца ў пытаннях камунікацыі з
людзьмі. “У нас партыі часта вельмі далёкія ад людзей. Тое, што робіць БХД, –
гэта вялікая праца. І прыйдзе момант, калі Беларусь запатрабуе
хрысціянска-дэмакратычную палітыку. Я ўпэўнены”, – заявіў ён.

 

Болей навін