Прэм’ера фільму «Я веру» пра Паўла Севярынца
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Георгі Дзмітрук прэзентуе на КРЫНІЦА.INFO другі свой фільм, прысвечаны беларускім грамадска-палітычным дзеячам і адначасова хрысціянскім вернікам. Героем першага фільму быў лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч, другі фільм распавядае пра сустаршыню БХД Паўла Севярынца.
З фільму, які здымаўся ў 2013 годзе ў спецкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну, дзе ў той час адбываў пакаранне Павел Севярынец, і ў Мінску пасля яго вызвалення, можна даведацца асабістую гісторыю палітыка, гісторыю яго пакаяння, гісторыю пераводу на хрысціянскія рэйкі “Маладога фронту”, стварэння і дзейнасці БХД, планы і погляды сустаршыні аргкамітэту.