Хлеб надзённы
У рамантычным падлеткавым узросце мне падаваліся
прыніжальнымі малітвы аб надзённым хлебе. Прасіць Бога аб кавалку хлеба –
падавалася мне, што ў гэтым ёсць рабскасць.
Зараз бачу, што надварот. Малітвы і падзякі за хлеб (і
масла, і мяса, і іншыя матэрыяльныя рэчы) дапамагаюць трымаць у свядомасці, што
гэтыя рэчы дае нам менавіта Ён. А не дзяржава, ўрад, начальства ці яшчэ хто з
людзей.
Такім чынам, малітвы аб хлебе надзённым і падзяка за гэта
псіхалагічна пазбаўляюць нас ад улады тых, хто прэтэндуе на ролю
“карміцеляў”. І ад страху перад імі.