Паездка cябраў БХД У Нарвегію

06 сакавіка 2015 18:35  |  Палітыка

Нарвегія займае
самы высокі радок сярод усіх краін у свеце па індэксе чалавечага развіцця. Як
так? Горы, суровая прырода, амаль не бачна апрацаваных палёў да самога
небасхіла, так уласцівых Беларусі.

 

І ўсё ёсць.

 

Адказ на гэтае
пытанне спрабавалі знайсці сябры БХД пад час візіту ў Нарвегію, які адбыўся 20–26
лютага 2015 г. Мэта паездкі: вывучэнне вопыту развіцця дэмакратыі, станаўлення
мясцовага самакіравання і партыйнай структуры Нарвегіі на ўсіх узроўнях
прадстаўніцтва.

 

Ужо ў першы дзень
прадстаўнікі БХД прысутнічалі на з’ездзе Хрысціянска-дэмакратычнай партыі
Нарвегіі (KrF) рэгіёна Ругалан (Regional Congress Rogaland KrF), дзе вырашаліся
цякучыя пытанні партыйнага жыцця і быў зацверджаны спіс сяброў партыі, якія
будуць удзельнічаць у бліжэйшых выбарах у Стортынг (Парламент) і мясцовыя
муніцыпальныя саветы. На з’ездзе, які праходзіў у гатэле горада Саннес
прысутнічала каля 300 чалавек.

 

Палітычная сістэма Каралеўства
Нарвегія заснавана на прынцыпах канстытуцыйнай манархіі і парламецкай
дэмакратыі. Канстытуцыя дзейнічае з 1814 года. Кароль – галава дзяржавы і
выканаўчай улады. З 1991 года кароль Харальд V. Кароль з’яўляецца
сымбалем нарвежскай нацыі і сваю рэальную ўладу перадаў цалкам Дзяржсавету. Вышэйшы
заканадаўчы орган двухпалатны Парламент – Стортынг. Мае 169 дэпутатаў. Стортынг
абіраецца раз на 4 гады па прапарцыйнай выбарчай сістэме. Стортынг кантралюе
працу Ўрада, прымае бюджэт і выдае законы. Выканаўчая ўлада належыць Ураду, які
ўзначальвае Прэм’ер-міністр. З 2013 г. – Эрна Солберг.

 

Для вывучэння працы мясцовых ворганаў прадстаўнікі БХД навелалі два
муніцыпалітэты і мэрыі – Тусвар і Сокндал.

 

У гораде Тусвар
адбылася сустрэча з пенсіённай камісяій муніцыпалітэта Камісія вырашала шэраг
цякучых пытанняў, каб потым дакласці ў мэрыі. Іх рашэнні – падстава для
будучага рашэння Рады мэрыі.

 

Другая сустрэча – з
мэрам муніцыпалітэта Мары, Лігрэ загадчыкам камісіі па культуры. Мэр з’яўляецца
сябрам партыі KrF. Але партыйныя інтарэсы ніколі не выказвае на працы. Рашэнні
выносяцца на падставе працы гарадской Рады. Рада налічвае 29 сяброў, у якую
ўваходзяць прадстаўнікі 4-х партый. (Нарвежская рабочая партыя, партыя прагрэса,
Сацыялістычная левая партыя і Хрысціянска-дэмакратычная партыя KrF). Пасля
мэрыі адбылося наведванне партыйнай ячэйкі партыі горада Тусвар.

 

Асноўны вынік – пабачылі
шматпартыйную сістэму ў дзеянні. У Тусвары, на самай нізкай іерархіі ўладаў, як
і верхнім – стортынгу – партыі вырашаюць усе пытанні жыцця. Нават партыі з
невялікім рэйтынгам маюць шанц правесці свае ідэі, бо існуе такая рэч як
кааліцыя і такія кааліцыйныя аб’яднанні існуюць у Нарвегіі на самых розных
узроўнях.

 

Далей адбылася паездка
ў Ставангер – сталіцу рэгіёна Ругалан, дзе сябры БХД сустрэліся з Клостэрам
Твелтам – прадстаўніком КС (Нарвежская асацыяцыя мясцовых і рэгіянальных уладаў),
губернатарам, кіраўніком аддзялення Rogaland KrFs.

 

У КС уваходзяць 19
рэгіёнаў (графстваў), 428 муніцыпалітэтаў, 500
муніцыпальных прадпрыемстваў. КС мае 495000 працаўнікоў, 11 5000
палітыкаў, 350 млрд крон. Сістэма КС актыўна працуе. Яна аказвае паслугі
насельніцтву высокай якасці ад нараджэння да канца жыцця. У кіраўніцтва КС
уваходзяць толькі палітыкі.

 

Прадстаўніцтва ў КС
фармуецца ў выніку выбараў. КC мае сайт у інэце ks.no, электронную
газету, часопіс, праводзіць сустрэчы, канферэнцыі, друкуе аналітычныя
даследванні, мае шэраг спецыялізаваных арганізацый і трэці сектар.

 

Губернатар (Fylkesmannen)
Гаральд Т’юне. 190 супрацоўнікаў. У адміністратыўнай структуры 6 аддзелаў: па
прамысловасці, сельскай гаспаждарцы, па культуры, па адукацыі і інш. Адметнасць
акругі Ругалан – павялічэнне колькасці сталых людзей. Зараз асноўная праца адміністрацыі
– выпрацоўка механізму па пераходзе да новай сістэмы тэрытарыяльнага дзялення
краіны: прапануецца ўзбуйніць муніцыпалітэты, ліквідаваць дробныя адзінкі.
Такім чынам ад 428 муніцыпалітэтаў мяркуецца перайсці да 100. Праца ў гэтым
накірунку вядзецца ўжо некалькі год. Аргументы супраць узбуйнення – адсутнасць
неабходных спецыялістаў.

 

Абмяркоўвалі
таксама яўку выбаршчыкаў. Яна ў Нарвегіі стабільна высокая. З 1945 г. па 2013
год ад 75 да 95 %. (выбары ў Стортынг), у мясцовыя органы трохі ніжэй, але
таксама вышэй за 50 %. Прычына ў тым, што людзі бачаць, што іх удзел у выбрах
не фармальнасць, кожны чалавек, які належыць да пэўнай партыі рэальна ўдзельнічае
на прыняццё рашэнняў на самых розных узроўнях. Таму партыйная прыналежнасць там
накшталт нацыянальнасці, альбо грамадзянства – прысутнічае ад пачатку.

 

Адбылася таксама сустрэча з мэрам горада Сокэндал Педэрсенам,
а таксама з спадарамі Каем – старшынём партыйнай групы ў Радзе, Кейлем – старшынём
партыйнай аргарнізацыі Сокандэла.

 

У Сокандэле працуе
6 пратыяў. KrF мае высокі рэйтынг (у параўнанні з ўсёй краінай) і мае 19.5%
галасоў. У выніку яны (хрысціянскія дэмакраты) маюць вялікае прадстаўніцтва ў
Радзе, але большасці ўсё ж няма. Таму яны супрацоўнічаюць з блізкімі партыямі –
кансерватарамі і партыяй прагрэсу. І пры такой камбінацыі дасягнулі колькасці
12 галасоў аднадумцаў у Радзе – пры агульнай колькасці сяброў Рады – 21.

 

Відавочна: поспехі
Нарвегіі ў высокім узроўні развіцця, у іх найвышэйшы ўзровень жыцця ў свеце – і
гэта несумненны поспех дэмакратыі. У Нарвегіі настолькі ўраслі ў жыццё прынцыпы
дэмакартычнага кіравання на ўсіх узроўнях – ад вышэйшага – сталічнага і
абласнога – да муніцыпальнага, што ні адно сілавое, недамакратычнае рашэнне не
магчымае ў прынцыпе! І гэтую задачу выдатна выконвае шматпартыйная сістэма,
якая забяспечвае на выбарах разумнае, справядлівае фармаваннне органаў улады на
прынцыпах прапарцыйнага партыйнага удзелу.

 

І другі прынцып, дакладней
сістэма прынцыпаў, альбо хрысціянскіх наказаў непарыўна звязаныя з першай
каштоўнасцю – гэта прынцыпы маралі. Нарвегі не ведаюць што такое красці, шо
такое ілгаць, што такое прынізіць, альбо пакрыўдзіць чалавека. Павага і любоў
да бліжняга – гэта норма ў Нарвегіі. І не здарма Нарвегія да 2012 г.
заставалася краінай, дзе Царква не была аддзелена ад дзяржавы. Але і зараз
Царква (у Нарвегіі гэта лютэранства) з’яўляецца дзяржаўнай рэлігіяй і яе
развіццё забяспечваецца дзяржаўным бюджэтам краіны.

 

Для Беларусі вопыт
Нарвегіі паказальны найперш тым, што гэтая краіна прыкладна такіх жа памераў як
і Беларусь (па насельніцтве), не пайшла шукаць Саюзу з суседзямі (наадварот у
ХІХ ст. скасавала унію са Швецыяй), не пайшла і ў абдымкі якіх-небудзь магутных
“братоў”, напрыклад суседзяў – Германіі, Францыі, альбо усюдыісных Штатаў, а
здолела сфармаваць цалкам незалежную палітыку, незалежную эканоміку – ды і
ўвесь лад жыцця яе – па-нарвежску – прыстойны, годны. Нарвегія не ўступіла,
нават, у Еўрасаюз, аб якім трызвоняць на кожным кроку нашыя палітыканы. Значыць
не ў Еўрасаюзе справа.

 

Дэмакратыя Нарвегіі
развілася ў вялікай ступені дзякуючы фармаванню шматпартыйнай сістэмы, якая
ўвайшла, фактычна, у кожны дом нарвега. Гэта рабілася, зразумела, не за адзін
дзень. Для Беларусі ў нашых умовах зрабіць такі лікбез саўковай Беларусі –
поўны правал. Але нешта можна рабіць. Шмат чаго можна зрабіць. Гэта найперш развіццё
валанцёрскага руху, грамадскіх інцыятыў па самых розных праблемах. Ды па любым
праблемам. І усё гэта можна спалучаць з “не навязчывай” партыйнай працай,
нябачна кіраваць.

 

Што яшчэ. Можна
арганізаваць грамадскія курсы лекцый, семінары, круглыя сталы па вувучэнні
вопыта Нарвегіі, ды і іншых краін.

 

Вельмі важны вопыт
Нарвегіі ў пераадоленні алкагольнай катастрофы, якая ў свой час навісла над іх
краінай, як цяпер вісіць над Беларуссю. За нейкіх 50 год Нарвегія стала
цвярозай краінай, хаця і цяпер гарэлачнае лобі магнатаў Нарвегіі ў любы час
спрабуе адваяваць свае страчаныя пазіцыі, але ў іх нічога не атрымліваецца. Па
простай прычыне – людзі не ўжываюць алкаголю.

 

Анатоль Астапенка

 

Паездка cябраў БХД У Нарвегію
Паездка cябраў БХД У Нарвегію

Болей навін