“Вся переписка ведется только на русском языке”

04 чэрвеня 2015 15:13  |  Блог Маргарыты Тарайкевіч

Толькі
што вярнуўся да мяне ліст, які адправіла палітвязню Кірыле Сілівончыку. Таму
самаму 22-гадоваму беларусу, якога ў Расіі пасадзілі ў турму за выражэнне ў
сацыяльных сетках салідарнасці з Украінай.http://www.svaboda.mobi/a/26974651.html

 

На
капэрце так пазначылі прычыну вяртання ліста: “ВСЯ ПЕРЕПИСКА ВЕДЕТСЯ
ТОЛЬКО НА РУССКОМ ЯЗЫКЕ!”

 

Што ж,
напішу на рускай. Пішыце на рускай і вы, раз такая справа. Нагадваю адрэсу:
Российская Федерация, 603009, Нижегородская обл., г. Нижний Новгород, пр.
Гагарина, 26 А (СИЗО N° 1), Кириллу Валерьевичу Силивончику.

 

Варта б
яшчэ датэлефанавацца да адміністрацыі. Каб на рускай мове – якая для мяне
другая родная і якую я дужа шаную як адну з інтэрнацыянальных моваў –
паведаміць, што я шчыра жадаю Расіі зрабіцца дэмакратычнай краінай, вольнай ад
імперскіх фантазмаў. І дадаць, што як толькі гэта адбудзецца – праз
“майдан” ці яшчэ нейкім чынам – я зноўку пачну купляць расійскія
тавары.

 

Мо
нават удакладніць, што калі Расія адмовіцца ад Крыма і ўбярэ ваенныя шчупальцы
з Украіны, буду скокаць па Брусэлі з трыкалорам; а калі на найбуйнейшых каналах
ў прайм-тайм з’явяцца Шэндаровіч, Быкаў, той жа Навальны і іншыя прадстаўнікі
несістэмнай апазіцыі, то цэлы тыдзень буду есці толькі расійскія прадукты.

 

Мі-мі-мікрасанкцыі.
Дробная я муха-цакатуха, мала магу зрабіць. Застаецца адлегласць выцягнутай
рукі.

Болей навін