Бежанцы, déjà là
Будынак старой казармы ў нашым Турнэ абсталявалі пад лагер для бежанцаў. Сотня ўжо прыбыла, чакаем яшчэ некалькі сотняў.
Мясцовыя жыхары глядзяць на гэта па-рознаму. Хапае і рэалістычных апасенняў, і расісцкіх закідонаў, і разумення, што бежанцам дапамагаць трэба. Хапае і валянтэраў, якія дапамагаюць бежанцам розным чынам.
Вось першае, аб чым хацелася б сказаць у сувязі з гэтым: для краіны лепей быць тэрыторыяй, куды людзі прагнуць прыехаць, чымсі зямлёй, з якой людзі бягуць! Натоўпы людзей, якія цягнуцца ў Еўропу – ратуючыся ад небяспекі, а то і выкарыстоўваючы небяспеку, каб трапіць на забяспечаны Захад – гэтыя натоўпы ёсць своеасаблівай адзнакай “выдатна!” у дзённіку краінаў. Прыкметай, што ў гэтых краінах здолелі пабудаваць сістэму, у якой людзям ахвота жыць. Спадзяюся, што ў будучыні і наша Беларусь зробіцца прывабнай краінай, куды людзі будуць хацець прыехаць – а не надварот, як зараз.
Канешне, то не адмяняе сацыяльных рызыкаў. Паглядзім, як там будзе далей. Але калі хто цікавіцца перспектывамі развіцця Еўропы ці праблемамі іміграцыі, то варта глядзець на рэальны досвед і даследванні, а не на псеўданавуковыя ксенафобскія тэзісы. (У прыватнасці, расійскі ўсходазнаўца Георгій Мірскі добра растлумачвае сітуацыю з Бліжнім Усходам і бежанцамі, а навукоўца Віктар Шнірэльман добра растлумачвае праблемы інтэграцыі імігрантаў у лекцыі “Особенности современного расизма”).
Калі ж браць мой пяцігадовы досвед жыцця ў краіне, дзе безліч імігрантаў з розных куткоў свету, магу сказаць: ультраправыя расісты і ксенафобы ў сваіх тэзісах значна далейшыя ад рэальнасці, чым аматары мультыкультуралізму. Калі апошнія (да якіх і я далучылася) могуць памыляцца, то першыя дакладна будуюць сваю ідэялогію на аднабокіх, а то і неабгрунтаваных, тэзісах.
Асабліва па гэтай частцы вылучаецца былы сацлагер, хвалёная Новая Еўропа – рассаднік расізма.