Генпракуратура Беларусі абяцае падумаць над беларускамоўнай версіяй свайго сайту
Актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Алесь Кутасаў атрымаў адказ на свой зварот у Генеральную пракуратуру Беларусі з прычыны адсутнасці беларускамоўнай версіі сайту, так як ёсць версіі на рускай і англійскай мовах.
“У цяперашні час працягваецца працы па ўдасканальванні афіцыйнага Інтэрнэт-сайта Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь. У ходзе выканання гэтых мерапрыемстваў будуць разгледжаны Вашы пажаданні аб стварэнні беларускамоўнай версіі сайта”, – гаворыцца ў адказе за подпісам прэс-сакратара Генпракуратуры Пятра Кісялёва.