У Гродне патрабуюць скараціць адказных за ЖКГ чыноўнікаў (фота)
Актывісты БХД пры падтрымцы жыхароў Гродна, абураных ростам кошту плацяжоў і разам з тым адсутнасцю якасных жыллёва-камунальных паслуг, адсутнасцю бяспечных умоў для руху на вуліцах і дарогах, пачалі новы этап кампаніі за якасныя дарогі і ЖКП.
«Мы патрабуем тэрмінова адрамантаваць участак дарогі ад Гродна да вёскі Парэчча і па вуліцы Мікалаева ў Гродне, апублікаваць план і графік рамонту дарог Гродна і вобласці, а таксама справаздачу аб прыцягнутых і выкарыстаных грошах па «падатку на дарогі» за 2015 год», – паведаміў прэс-службе БХД каардынатар аргкамітэта па Гродзенскай вобласці Мікалай Баўсюк.
Акрамя таго, актывісты патрабуюць павялічыць удзел грамадскасці ў выпрацоўцы празрыстых механізмаў зніжэння кошту і павышэння якасці жыллёва-камунальныя паслугі за кошт большага ўдзелу прадстаўнікоў тэрытарыяльных органаў самакіравання і вулічных, квартальных і дамавых камітэтаў у дзейнасці прадпрыемстваў ЖКГ, удасканаліць структуру кіравання ЖКГ і скараціць шматлікі апарат чыноўнікаў з устараненнем аддзелаў ЖКГ пры абл-, гар-, райвыканкамах.