У Віцебску запусцілі “Бурбалкі беларускай стабільнасці” (фота)
У Віцебску сябры ініцыятывы “За якасную медыцыну для ўсіх” правялі перформанс “Бурбалкі беларускай стабільнасці”.
“Усё, што абяцаюць улады наконт паляпшэння, умацавання дабрабыту свайго народу, якому яны служаць”верай і праўдай”, – бурбалкі. Бурбалка паліклінічнага комплексу ў Білева, там жа – бурбалкі школкі і дзіцячага садку, паліклінікі на Поўдні-7 Віцебска, бурбалкі бальніцы ў Воршы, паліклінікі ў Наваполацку – усё гэта бурбалкі. Бурбалкі мадэрнізацыі і эфектывізацыі. Вунь яны лятуць, празрыстыя, вясёлкавыя, радуюць вока. Імгненне – і яны зніклі, як некуды знікаюць грошы на ўсе тыя –зацыі”, – паведаміла прэсавай службе БХД каардынатар аргкамітэту ў Віцебску Таццяна Севярынец.