Павел Севярынец у эфіры Hromadske: Выбары ў Беларусі былі феерычным спектаклем (відэа)

15 верасня 2016 09:51  |  Галоўныя навіны

Павел Севярынец у эфіры Hromadske: Выбары ў Беларусі былі феерычным спектаклем (відэа)

Парламенцкія выбары ў Беларусі выглядалі як феерычны спектакль з боку ўладаў. Пра гэта ў эфіры Громадського заявіў сустаршыня апазіцыйнай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севяринец (па просьбе вядоўцаў палітык адказваў на пытанні па-расейску).

«Калі казаць шчыра, то гэта былі не выбары – а спектакль. Гэта нават не подкуп галасоў, у нас проста татальная фальсіфікацыя. Дэпутатаў прызначаюць, а затым робіцца адмысловая карцінка, як старшыні камісій абвяшчаюць лічбы, якія былі зацверджаны за тыдзень ці два да таго. У выніку мы атрымліваем 110 чыноўнікаў, а не парламентарыяў», – сказаў Севяринец.

Паводле яго слоў, яўка выбаршчыкаў у Мінску склала толькі 20-30%.

Hromadske

Болей навін