Да Паўла Севярынца не пусцілі адваката
Да сустаршыні
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, які знаходзіцца пад
адміністратыўным арыштам у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у перавулку
Акрэсціна, 6 траўня не пусцілі адкавата.
“Учора да
Паўла на Акрэсціна не пусцілі адваката. Адвакат чакаў дазволу амаль 6 гадзін – безвынікова”, – адзначыла маці
палітыка Таццяна Севярынец.
Нагадаем
сустаршыня БХД быў
затрыманы 1 траўня пасля несанкцыянаванай акцыі ў цэнтры Менска. 2 траўня яму
прысудзілі 15 сутак арышту.