У Віцебску сабралі 174 подпісы за паркоўку каля кардыялагічнага цэнтра

25 мая 2017 09:54  |  Грамадства

У Віцебску сабралі 174 подпісы за паркоўку каля кардыялагічнага цэнтра

 

Віцебскія сябры
аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў рамках ініцыятывы “Віцебск – горад
наш” за паркоўку каля абласнога кардыялагічнага
цэнтра
сабралі 174
подпісы пад калектыўным зваротам. Паколькі цэнтр абласнога значэння, пад
зваротам ёсць подпісы не толькі жыхароў горада, але і вобласці.

“Нечаканай
стала рэакцыя аднаго грамадзяніна, да якога звярнуліся па падтрымку. Ён накіроўваўся ў цэнтр. Пачуўшы прапанову, кінуў праз плячо: “Падпісваць
не буду, бо гэта я вінаваты, што паркоўкі тут няма”, – і хуценька знік за дзвярыма”, – адзначыла кіраўнік БХД Віцебшчыны Таццяна Севярынец.

Подпісы рыхтуюцца да перадачы галоўнаму ўрачу цэнтра,
віцебскаму гарвыканкаму і гарсавету. Падчас збору подпісаў з’явіліся ў камандзепяць новых валанцераў.
Доўжыцца рапаўсюд улётак супраць
паркоўкі на газонах
.

Болей навін