Невядомыя выкралі суполку БХД у “ВКонтакте”
Невядомыя выкралі суполку Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”. З суботы 23 лютага яны выдалілі ўсю ранейшую інфармацыю са старонкі https://vk.com/bchd_info, пазбавілі ўсіх правоў адміністратараў, а таксама размясцілі інфармацыю, не маючую дачынення да БХД: спачатку пра кінафільмы, зараз – пра прагнозы і бонусы.
На момант узлому падпісчыкамі старонкі БХД былі 1029 чалавек.
Ужо ўвечары 23 лютага прадстаўнікі БХД звярнуліся да тэхнічнай падтрымкі сацыяльнай сеткі з просьбай дапамагчы вярнуць старонку і высветліць падрабязнасці ўзлому, але пакуль не атрымалі адказу.
Нагадаем, што раней неаднаразова ствараліся фэйкавыя старонкі актывістаў хадэцыі, ад імя якіх крытыкавалася дзейнасць партыі.