Кантроль над скрадзенай суполкай БХД у “ВКонтакте” вернуты
12 сакавіка быў канчаткова вернуты кантроль над скрадзенай суполкай Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”.
Нагадаем, што невядомыя выкралі суполку 23 лютага. Пасля чаго з яе была выдаленая ўся інфармацыя, датычная БХД, а замест яе спачатку былі размешчаныя звесткі пра кіно, а затым – пра стаўкі і гульні.
Пры гэтым размяшчаў усе гэтыя звесткі 36-гадовы жыхар Масквы.
Пасля звароту ў службу падтрымкі “ВКонтакте” суполка была заблакаваная, а зараз, нарэшце, атрымалася аднавіць да яе доступ.
Мы шчыра дзякуем службе падтрымкі за аказаную дапамогу і тым падпісчыкам, якія не адпісаліся ад суполкі.