У Курапатах затрыманы Павел Севярынец
4 красавіка ў Курапатах быў затрыманы сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.
Палітык прыехаў ва ўрочышча, дзе былі расстраляныя дзясяткі тысячаў беларусаў, пасля з’яўлення інфармацыі пра масавае знішчэнне з дапамогай спецтэхнікі мемарыяльных крыжоў.
Паўла Севярынца затрымалі ў прамым эфіры супрацоўнікі АМАПу.